Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
правалі́цца, ‑валюся, ‑валішся, ‑валіцца; зак.
1. Упасці ў якую‑н. яму. На памяці многіх жыхароў Бунтароўкі ў гэта чортава акно правалілася не адна жывёліна.Дуброўскі.// Упасці куды‑н., праламаўшы паверхню ўласным цяжарам. Лёд праламаўся, .. [Міхал Тварыцкі] праваліўся па пояс у ваду.Чорны.
2. Абрушыцца, абваліцца; праламацца пад цяжарам. На ганку правалілася масніца...Мележ.У пасялкоўца Цімоха Бабуры здарылася бяда ў хаце: у печы правалілася чарано.Колас.
3. Стаць упалымі, уваліцца (пра вочы, шчокі). У пакой зайшоў Мяснікоў. Стомлены, — відаць, ён увесь час недасыпаў — праваліліся вочы, пахудзеў.Гурскі.
4.перан.Разм. Пацярпець няўдачу ў якой‑н. справе. Планы праваліліся.// Быць раскрытым (пра падпольшчыкаў, падпольную арганізацыю). [Бачароў:] — Вядома, гарантыі даць не магу, але з палкоўнікам многія трымаюць сувязь і ніхто яшчэ не праваліўся.Новікаў.// Атрымаць нездавальняючую адзнаку на экзамене. Неўзабаве пасля вайны Вера паступала ў медыцынскі інстытут і правалілася на ўступных экзаменах.Дуброўскі.
•••
Гатоў скрозь зямлю праваліццагл. гатовы.
Праваліцца мне скрозь зямлю — клятвеннае запэўненне ў чым‑н.
Як скрозь зямлю праваліўся — нечакана, бясследна знік, прапаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)