upstrzyć

зак. спярэсціць; запляміць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

stigma [ˈstɪgmə] n. (pl. stigmata or stigmas) кляймо́ га́ньбы;

leave a stigma upon one’s family запля́міць го́нар сям’і́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

«ПАЛЕ́НТЫ»,

бел. нар. гульня. На пляцоўцы праводзяць 4 паралельныя лініі на адлегласці 5—6 м адна ад адной. Першая лінія — «мета», на ёй устанаўліваюцца 2 гарадкі («П.»), пастаўленыя адзін на адзін. Другая лінія — «вароты», трэцяя — «двор», чацвёртая — «хата». Выбраўшы «вартаўніка», гульцы кідаюць біты ў «П.» строга па чарзе, якая ўстанаўліваецца жараб’ёўкай перад гульнёй. Збіўшы «П.», гулец павінен падабраць сваю біту і вярнуцца за лінію, з якой ён рабіў удар. Кожны гулец робіць па 3 удары з лініі «варот», «двара» і «хаты». Задачы «вартаўніка» — паставіць збітыя «П.», «запляміць» гульца і ўцячы за лінію «варот». Перамагае той, хто першым 3 разы саб’е «П.» з лініі «хаты».

Я.​Р.​Вількін.

т. 11, с. 548

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

beflcken vt

1) запэ́цкаць, запля́міць

2) зга́ньбіць, зга́ніць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

zabrudzić

зак. забрудзіць; запэцкаць; запляміць, папляміць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

skalać

зак. кніжн. апаганіць; зганьбіць; зняславіць; запляміць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zaszargać

зак.

1. запэцкаць; забрудзіць; зацягаць;

2. перан. запляміць; зганьбіць;

zaszargać dobre imię — запляміць добрае імя (рэпутацыю)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

скампраметава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Зняславіць каго‑н. чым‑н.; паставіць у няёмкае становішча. [Бародка:] — Званне настаўніка — святое званне... І калі запляміць яго, скампраметаваць — не будзе вам павагі ні ад вучняў, ні ад бацькоў. Шамякін. [Настаўніца:] — Ахвотна запішу адрасы і нават дам запіску. Спадзяюся, што ніхто мяне не скампраметце? Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

skazić

зак.

1. сапсаваць, сказіць;

2. запляміць;

3. дэнатураваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

замара́ть сов., разг.

1. (загрязнить) запэ́цкаць, мног. пазапэ́цкваць, забру́дзіць, мног. пазабру́джваць; замара́ць;

2. перен. (опозорить) запля́міць, зга́ньбіць, знясла́віць, замара́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)