зачыні́ць, -ыню́, -ы́ніш, -ы́ніць; -ы́нены; зак.

1. што. Пакрыць векам.

З. скрыню.

2. што. Злучыць створкі для спынення доступу, пранікнення ў сярэдзіну каго-, чаго-н.

З. дзверы.

З. хату.

3. каго-што. Змясціўшы куды-н., заперці на замок.

З. дзяцей у хаце.

Свет зачыніць каму (разм.) — перашкодзіць нармальнаму, спакойнаму жыццю.

Як зачыніць — поўна.

|| незак. зачыня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| звар. зачыні́цца, -ыню́ся, -ы́нішся, -ы́ніцца (да 2 і 3 знач.); незак. зачыня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́шчапка і зашчэ́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

1. Прыстасаванне для запірання дзвярэй у выглядзе кручка або пласцінкі з прораззю, якое накладваецца на прабой. Заперці дзверы на зашчапку. □ Штурхнуў [Сымон] дзверцы з усёй сілы, — Бразь там зашчапка-кручок! Колас. Бразнула зашчапка, і ў хату зайшоў сын. Федасеенка.

2. Разм. Тое, што і прышчэпка. — Трымай бялізну, я буду адшчэпліваць зашчапкі, — узяўся .. [Антон] памагаць. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зава́ла ж разм уст

1. (перашкода) Verschüttung f -, -en; Sprre f -,-n;

2. (для дзвярэй) Regel m -s;

запе́рці на зава́лу verschleßen* vt, verregeln vt;

3. перан разм (лежабока) Fulpelz m -es, -e, Fulenzer m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

wpakować

зак.

1. усунуць, увапхнуць;

2. пасадзіць;

wpakować do więzienia разм. запіхаць (заперці) у турму;

wpakować sobie kulę w łeb — пусціць сабе кулю ў лоб

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

По́рч ’шкода; псаванне’, м. р. або ж. р. (ТС; петрык., Мат. Гом.; Юрч. Вытв.), порча ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ; ТС). Укр. порча, рус. порча ’тс’ выводзяць з cnopmümu, портить ’псаваць’ (ЕСУМ, 4, 533; Фасмер, 3, 337), сюды ж польск. parcieć ’сохнуць, вянуць (пра садавіну і гародніну)’ і ’прарастаць у вільгаці і цяпле’, што дазваляе рэканструяваць прасл. *рыііʼti ’псаваць’. Сувязь з пароць (гл.) (Міклашыч, 243; Фасмер, 4, 335) непрымальная. Імаверна, роднаснае да прэлы, спёрты, заперці, запор (гл.). Параўн. ст.-рус. прытоіш ’патраціць, не захаваць’, славен. priШ ’пакаваць’. Сной (512) звязвае апошняе з порт ’тканіна, перавязь’ (гл. порт2). Параўн. таксама літ. pursti ’гніць’, piirtiti ’трасці, боўтаць’, pereti ’выседжваць птушанят’. Корань захаваўся ў *za‑pbH‑ъkъ, параўн. укр. запорток, польск. zapartek ’яйка-баўтун’, ’тухлае, сапсаванае яйка’, параўн. рус. испорченное (яйцо); адсюль першаснае значэнне ’тое, што сапрэла, сапсавалася ў закрытай прасторы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зачыні́ць, ‑чыню, ‑чыніш, ‑чыніць; зак., каго-што.

1. Злучыць створкі, апусціць века чаго‑н. Зачыніць дзверы. Зачыніць акно. Зачыніць века чамадана. □ Анціпка хуценька зачыніў фортку і пайшоў паўз дашчаную агароджу. Сіняўскі. // Злучыўшы створкі чаго‑н., апусціўшы века і пад., перашкодзіць поступу, пранікненню ў сярэдзіну чаго‑н. Зачыніць хату. Зачыніць скрыню. □ Я хуценька прыбраў усю сваю маёмасць і зачыніў шафу. Кавалёў.

2. Пакінуць каго‑н. у памяшканні, замкнуўшы дзверы; заперці. Адама зачынілі ў зямлянцы разведчыкаў, цішком забраўшы адтуль усё, што магло быць зброяй. Брыль. Пайшоў Арцём у залу, і зачынілі яго там аднаго з палячкаю. Гарэцкі.

•••

Свет зачыніць каму — перашкодзіць нармальнаму, спакойнаму жыццю. Горш за ўсё гэты Саўка, дзед Талаш і Мартын Рыль. Яны зачынілі [войту] свет, і покі не дойдзе ён тут ладу, не будзе яму спакою. Колас.

Як зачыніць — поўна, вельмі многа. [Дзяцей] найшло цэлы пакой, як зачыніць. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Варава́ць1 ’абстаўляць умовамі, меркаваць’ (КЭС), варавацца ’насцярожвацца’ (КТС); ’асцерагацца, не асмельвацца’ (КПС); ’сцерагчыся, абавязвацца’, павароўвацца ’пабойвацца, асцерагацца’ (КЭС). Усе значэнні развіліся на падставе вараваць ’ахоўваць, зберагаць’, запазычання са ст.-в.-ням. warôn ’тс’, прадстаўленага ў большасці славянскіх моў: рус. варовать ’слухацца; захоўваць, абараняць’, ст.-рус. варовати ’тс’, укр. варувати, варовати(ся) ’тс’, ва́ра ’сцеражыся’, польск. warować ’умацоўваць; абумоўліваць’, чэш. varovati ’папярэджваць’, varovati se ’берагчыся’, славац. varovať ’сцерагчы; наглядаць за дзіцём’, серб.-харв. ва̏рати, варо̀вати ’ахоўваць’. Магчымасць шырокіх семантычных зрухаў пацвярджаецца аналагічнымі працэсамі ў іншых мовах; параўн. балг. ва́рам, ва́рвам (< серб.-харв.): ’ахоўваць > ахоўваць дзяцей > суцяшаць адцягваць увагу > ашукваць, хлусіць’ (БЕР, 1, 119). Гл. Фасмер, 1, 275; Рудніцкі, 1, 312; Брукнер, 601; Корбут, PF, 4, 515; Скок, 3, 565–566.

Варава́ць2 ’прытрымліваць плыт якарамі’ (КСТ). Да вараваць1. Магчыма таксама семантычнае запазычанне з польск. warować ’умацоўваць’.

*Варава́ць3, вароваць ’падсоўваць на сталюгах калодку пры дапамозе тапара’ (КСТ). Існуе вялікае гняздо слоў з гэтым коранем: рус. вор, во́ра ’плот, агароджа’, верать ’соваць, укладваць’, (за)веретьзаперці’, вар, варок ’двор для скаціны’, бел. вур, ворйе, ворына ’плот з доўгіх жэрдак’ (Лучыц-Федарэц, Бел.-укр. ізал., 40), укр. вари́йка ’перакладзіна, якой закрываюць вароты’, ст.-рус. воръ ’плот’, польск. (za)wrzeć ’запіраць, закрываць’, чэш. otevřiti ’адкрыць’, балг. въвирам ’усоўваць, упіхваць’ і г. д. Гэта дае магчымасць узнавіць адзін з варыянтаў агульнаславянскага кораня да прасл. *vor‑ са значэннем ’(па)соўваць’. І.‑е. паралелі гл. Фасмер, 1, 273, 293, 350; БЕР, 1, 177–178. Там жа і літаратура.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пад (пада), прыназ.

I. з В і Т.

1. Ніжэй чаго-н., з боку ніжэйшай часткі чаго-н.

Пакласці сякеру пад лаўку.

Нырнуць пад ваду (ніжэй за ўзровень вады, углыб). Працаваць пад зямлёй (ніжэй паверхні, напр., у шахце). Пасадзіць пад замок (заперці). Пад гарой зялёны гай.

2. Каля, у непасрэднай блізкасці ад чаго-н., а таксама ў зоне дзеяння, размяшчэння чаго-н.

Жыць пад Віцебскам.

Папаў пад халодны душ.

3. Указвае на тое становішча, стан, у які ставяць каго-, што-н. ці ў якім знаходзіцца хто-, што-н.

Працаваць пад кіраўніцтвам каго-н. Браць пад строгую ахову.

Быць пад пагрозай.

Знаходзіцца пад судом.

4. Для чаго-н.

Зруб пад новы дом.

Поле пад аўсом.

II. з В.

1. Падтрымліваючы знізу.

Узяць пад руку.

2. Пра час: блізка да чаго-н., перад чым-н.

Бралася (безас.) пад дзень (пачынала світаць). Гэта было пад свята.

Пад старасць.

3. У выглядзе чаго-н., падобна на што-н.

Апрацаваць пад дуб.

4. У абмен на якую-н. гарантыю.

Аддаць пад залог.

Даць тавар пад распіску.

5. У суправаджэнні чаго-н., што гучыць.

Ісці пад гукі марша.

Спяваць пад баян.

III. з Т.

1. Пры наяўнасці якой-н. прыметы, уласцівасці.

Змагацца пад перамаганосным сцягам.

Селядцы пад марынадам.

2. У выніку чаго-н.

Снег пад уздзеяннем ветру ўшчыльніўся.

3. Ужыв. пры ўказанні на тэрміны, словы, назвы, сэнс якіх раскрываецца ці неабходна раскрыць.

Пад нашатырным спіртам разумеюць раствор аміяку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

sprren

1.

vt

1) загаро́джваць (дарогу, уваход і г.д.)

2) запру́джваць (раку)

3) закрыва́ць (праезы́); запіра́ць (вароты, браму)

j-n ins Zmmer ~ — запе́рці каго́-н. у пако́і

4) блакі́раваць (горад)

5) пасадзі́ць (у турму)

6) эк. накла́сці эмба́рга; забарані́ць

inen rlaub ~ — часо́ва забараніць во́дпуск [адпачы́нак]

7) вы́ключыць (тэлефон, газ і г.д.)

2.

(sich) праці́віцца, супраціўля́цца

er sprrte sich mit Händen und Füßen daggen — разм. ён адбіва́ўся ад гэ́тага рука́мі і нага́мі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)