біято́п

(ад бія- + -топы)

участак зямной паверхні з аднатыпнымі ўмовамі асяроддзя, населены біяцэнозам (напр. асаковае балота, заліўны луг, бярозавы гай).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Пла́ўе ’зыбкае балота’ (бяроз., ЛА, 5). Рус. пск. плавье, плавьё ’тс’, ’заліўны луг, забалочанае месца з купінамі’. Гл. плаў1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

размачы́ць, ‑мачу, ‑мочыш, ‑мочыць; зак., што.

Намачыўшы, зрабіць мяккім, разбухлым. Размачыць сухар. □ З лагчыны дыхнуў вецер — запахла прэлым леташнім лісцем, яго размачыў дождж, распарыў. Пташнікаў. Заліўны дождж.. размачыў поле, і футбалістам гуляць стала коўзка. Сабаленка.

•••

Размачыць лік — адкрыць лік (у спартыўнай гульні).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бло́нне ’адкрытае месца, поле’ (Нас.), ’роўная нізіна, заліўны луг’ (Яшкін). Запазычанне з польск. błonie ’луг, паша, выган’. Параўн. бало́на2 (там і літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

луг, сенажаць, сенакос / заліўны: поплаў

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

алёс, алёсу і альсу, м.

Абл. Нізкі заліўны луг; зарослая хмызняком або трысцём нізіна; забалочанае месца. Побач з дарогай ляжаў цёмны дрымучы алёс. Там сярод дрэў угадваліся лаза, чарот і зялёныя завадзі. Ракітны. Нялёгка дарогаю гэтай ісці, Па алёсах глухіх, у высокім трысці. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́плаў1заліўны луг у пойме ракі’ (ТСБМ, Некр., Гарб., Нікан., Шат., Сл. ПЗБ; петрык., Мат. Гом.; ТС, Сл. Брэс.), поплыў ’тс’ (Бяльк.), ’незабалочаная сухадольная сенажаць’ (Янк. 2; лун., Сл. Брэс.), ’луг каля вёскі’ (Бір. Дзярж.; Сл. ПЗБ; драг., Сл. Брэс.), ’месца на рацэ, возеры, якое зарасло трысцём’ (Інстр. 1: слуц., КЭС), ’сенажаць на высокім месцы’ (лун., Шатал.), ’пясчанае месца каля ракі’ (Сл. ПЗБ), по́плава, по́плаво ’тс’ (Скарбы), поплава́ ’выган’ (в.-дзв., лід., Сл. ПЗБ) по́плавына ’тс’ (бяроз., Сл. ПЗБ), ’смецце, нанесенае паводкай’ (Ян., ТС), укр. по́плавзаліўны луг’, рус. бранск. по́плавзаліўны луг, выган’, польск. popławзаліўны луг’, ’сена з такіх лугоў’. Вытворнае ад прасл. *pluti/*plavati ў першасным значэнні ’ліць, цячы’, ’заліваць вадой’, параўн. славен. popláva ’паводка’, poplaviti ’заліць’; азначае як месца, якое заліла вада, так і месца, ад якога вада адступіла з агульным значэннем ’пасля паводкі’. Гл. плаваць.

По́плаў2 ’расліна маннік, Glyceria R. Br.’, паплаво́к, мн. л. плаўкі́ (ТС). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай по-, гл. плаваць і плаў як агульная назва для расліннага покрыва на вадаёмах (Расл. св.).

По́плаў3 ’сетка для падлёднай лоўлі рыбы’ (ТС). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай по- ад плавіць ’сплаўляць па плыні ракі’, перанос семантыкі на прыстасаванне, што дзейнічае, выкарыстоўваючы ток вады, параўн. рус. плавная сеть ’самаплаўная сетка’, польск. popław ’плынь, ток вады’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аржа́ ’іржа на металах і балотным месцы’ (Нас., Касп.), аржа́венне, аржа́вінне, аржа́вень ’балота’ (Нас., Мядзв., Касп., Гарэц.), ара́веники ’балотныя бесы’ (Нік. Очерки, 80), аржа́ўка ’пакрытая ржой рыба’ (Нас.), ’заліўны луг’ (Жд.) > аржаве́ць ’іржавець’ (Др.-Падб., Гарэц.). Гл. іржа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

змя́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. змяк, ‑ла; зак.

1. Стаць мяккім; размякнуць. Папера змякла. Хлеб змяк.

2. Разм. Зрабіцца вялым; расслабіцца, абмякнуць. Змякла, стамілася цела. Шынклер. Бацька азірнуўся і адразу змяк. — А, Косця? Ты калі прыехаў? — Нядаўна з поезда! Быў ужо і дома. Карпюк.

3. Абл. Змокнуць. Ішоў [дзядуля] ад станцыі да Брудзянішак пехатою і трапіў пад заліўны дождж, змяк наскрозь і празяб. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́валак ’паверх’ (Гарэц.). Паводле Гарэцкага, «слова рэдкае і старое»; вядома на ўсходзе беларускай моўнай тэрыторыі, параўн. смал. на́валыкъ ’тс’ (Мат. Смал.). Да валачы́ць, валаку́, што адпавядала спосабу пабудовы, параўн. сволак ’кладзь, якая служыла апорай страхі на сохах’, рус. дыял. наволокъзаліўны луг з навалочанай вадою глебай’, палеск. наста́ва ’паверх’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)