заліўны́, -а́я, -о́е.

1. Які заліваецца вадой у час паводак.

З. луг.

2. Вельмі моцны, праліўны (пра дождж).

3. Пра страву: заліты густым наварам.

Заліўное парася.

Есці заліўное (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

залі́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. залі́ўны залі́ўная залі́ўнае залі́ўныя
Р. залі́ўнага залі́ўнай
залі́ўнае
залі́ўнага залі́ўных
Д. залі́ўнаму залі́ўнай залі́ўнаму залі́ўным
В. залі́ўны (неадуш.)
залі́ўнага (адуш.)
залі́ўную залі́ўнае залі́ўныя (неадуш.)
залі́ўных (адуш.)
Т. залі́ўным залі́ўнай
залі́ўнаю
залі́ўным залі́ўнымі
М. залі́ўным залі́ўнай залі́ўным залі́ўных

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заліўны́

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. заліўны́ заліўна́я заліўно́е заліўны́я
Р. заліўно́га заліўно́й
заліўно́е
заліўно́га заліўны́х
Д. заліўно́му заліўно́й заліўно́му заліўны́м
В. заліўны́ (неадуш.)
заліўно́га (адуш.)
заліўну́ю заліўно́е заліўны́я (неадуш.)
заліўны́х (адуш.)
Т. заліўны́м заліўно́й
заліўно́ю
заліўны́м заліўны́мі
М. заліўны́м заліўно́й заліўны́м заліўны́х

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

заліўны́ в разн. знач. заливно́й; (о землях — ещё) по́йменный, поёмный;

з. луг — заливно́й (по́йменный, поёмный) луг;

а́я труба́ — заливна́я труба́;

о́е парася́ — заливно́й поросёнок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заліўны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які затапляецца вадой у час паводак. Заліўны луг. □ На заліўных берагах Савойкі трава густая. Дуброўскі.

2. Вельмі моцны, густы, праліўны (пра дождж). Раптам каментатар з нейкім жалем, з нейкім унутраным шкадаваннем паведаміў, што над стадыёнам пайшоў заліўны дождж. Сабаленка.

3. Спец. Прызначаны для залівання. Заліўная гарлавіна.

4. Заліты густым наварам і астуджаны. Заліўное парася. // у знач. наз. заліўно́е, ‑ога, н. Халодная страва з мяса або рыбы, залітых густым наварам і астуджаных. Заказаць заліўное.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залі́ў, -ліва, мн. -лівы, -ліваў, м.

Водная прастора, якая ўразаецца ў сушу.

Фінскі з.

|| прым. залі́ўны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

поёмный разг. заліўны́;

поёмный луг заліўны́ луг; см. по́йменный.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заливно́й в разн. знач. заліўны́;

заливно́й луг заліўны́ луг;

заливной пья́ница го́ркі п’я́ніца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́йменны, ‑ая, ‑ае.

Які затапляецца вадой у час разліву; заліўны. Пойменны луг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)