sooty [ˈsʊti] adj.

1. заку́раны, закуро́дымлены, пакры́ты са́жаю;

sooty fog тума́н з пры́мессю куро́дыму

2. цёмны, сму́глы;

a sooty cat кот, чо́рны як са́жа

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ме́ша ’страшыдла, пачвара, якая «блукае ноччу», «сядзіць у цёмным кутку»’ (Янк. 3.). Няясна. Наўрад ці звязана генетычна з літ. maĩšas ’цёмны, закураны кут у кузні’. Відаць, з мяша́ць ’перашкаджаць’, утвараная як, напрыклад, драг. сновэ́да ад сно́ўдатысь ’сноўдацца, хадзіць туды-сюды, перашкаджаючы’. Параўн.: літ. maišýti ’перашкаджаць, блытаць’. Гл. таксама мэ́ша.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

sooty

[ˈsʊti]

adj.

1) пакры́ты са́жай, закурэ́лы, заку́раны, закуро́дымлены

2) цёмна-руды́ або́ чо́рны (як са́жа)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

закопчённый

1. (о мясе и т. п.) завэ́нджаны;

2. (покрытый копотью) заку́раны, мног. пазаку́рваны, закуро́дымлены, закурады́млены.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ку́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ацяпляецца, абаграваецца печкай без коміна. Курная хата. Курная лазня. // Закураны, задымлены. А хто ж Марына і Даніла? Як апынуліся яны У хатцы кінутай, панылай, Дзе сцены курныя адны? Колас.

2. Які вылучае многа дыму, копаці. Курны корч. Курная галавешка. □ Казалі, добра ў адзіноце Пабыць хоць некалькі гадзін, Але ў глушы, пры курным кноце Не доўга выседзіш адзін. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

smoky

[ˈsmoʊki]

adj.

1) ды́мны, які́ дымі́ць

2) по́ўны ды́му

3) закурэ́лы, заку́раны, пакры́ты са́жаю

4) ды́мчаты

a smoky gray — ды́мчата-шэ́ры ко́лер

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)