умере́ть сов., прям., перен. паме́рці;
умере́ть сме́ртью геро́я паме́рці сме́рцю геро́я;
де́ло на́ших отцо́в не умрёт спра́ва на́шых бацько́ў не памрэ́; см. умира́ть;
◊
хоть умри́ хоць памры́;
умере́ть со сме́ху паме́рці (зайсці́ся) са сме́ху (ад ро́гату);
умере́ть не́когда паме́рці няма́ ча́су.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
змерзнуць, перамерзнуць, прастыць, устыць, прастудзіцца, азябнуць, празябнуць, акалець, скалець; застудзіцца, адубець, удубець, адубянець, здубянець, скарчанець (разм.); застыгнуць, азглець, сасклець, скалянець, скачанець (абл.) □ зайсціся ад холаду
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
ло́пнуць 1, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.
1. Даць трэшчыну; трэснуўшы, разламацца, разадрацца. Лопнула труба. Лопнула рэйка. Лопнула дошка. // Парвацца. Супоня з вяровачкі, што ўся ўжо на вузлах, лопнула зноў, разматалася і павісла. Брыль. Вытырклыя калені штаноў лопнулі, у адным боце адарвалася падэшва і ледзь трымалася. Чорны. / Аб струках, пупышках. Дрэўцы прыняліся: пупышкі на іх набрынялі сокам і вось-вось гатовы лопнуць. Карпаў. // Выбухнуць, разарвацца (пра бомбы, снарады, кулі і пад.). Бомба раптам лопнула ў паветры. Новікаў. // Надзьмуўшыся, разарвацца, знікнуць. Лопнуў паветраны шар. Лопнула бурбалка. □ — Камера, каб на яе ліха, лопнула, — сказаў салдат і пастукаў нагой па задняму колу машыны. Сіняўскі. // Пра органы, часткі чалавечага цела (сэрца, крывяносныя сасуды і пад.). Галава .. [Габрыліхі] трашчала і, здавалася ёй, вось-вось лопне ад гэтага бязлітаснага напору святла. Шамякін.
2. перан. Разм. Пацярпець поўную няўдачу, крах. Лопнуў банк. □ Хітрамудрыя планы адваката лопнулі, як мыльная бурбалка. Васілевіч.
•••
Каб ты лопнуў (лопнула) — ужываецца як праклён.
Лопнуць ад злосці (зайздрасці) — пра бурнае праяўленне пачуцця злосці, зайздрасці.
Лопнуць са смеху — зайсціся моцным смехам.
Цярпенне лопнула гл. цярпенне.
ло́пнуць 2, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.
Залапатаць крыламі (пра птушак). Страпянуўшыся, Ў тое ж імгненне Лопнуў крыллем касач баравы. Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смех в разн. знач. смех, род. сме́ху м.; (громкий) ро́гат, -ту м.;
послы́шался весёлый смех пачу́ўся вясёлы смех;
рабо́та его́ — про́сто смех рабо́та яго — про́ста смех;
◊
подня́ть на́ смех падня́ць на смех;
покати́ться со́ смеху зайсці́ся ад (са) сме́ху;
сме́ха ра́ди дзе́ля сме́ху, на смех;
разрази́ться сме́хом зарагата́ць, пача́ць рагата́ць;
умира́ть со́ смеху захо́дзіцца з ро́гату;
без сме́ху без сме́ху;
не до сме́ху не да сме́ху;
и смех и го́ре погов. і смех і грэх;
ку́рам на́ смех кура́м на смех;
ло́пнуть от сме́ха ло́пнуць са сме́ху;
не до сме́ху не да сме́ху;
смех да и то́лько смех ды і го́дзе, адзі́н смех;
сме́ху подо́бно сме́ху ва́рта;
как на смех як на смех.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
смех (род. сме́ху) м., в разн. знач. смех;
пачу́ўся вясёлы с. — послы́шался весёлый смех;
рабо́та яго́ — про́ста с. — рабо́та его́ — про́сто смех;
◊ гамеры́чны с. — гомери́ческий смех;
адзі́н с. — смех да и то́лько;
уміра́ць са сме́ху — умира́ть со́ смеху (от сме́ха);
без сме́ху — кро́ме шу́ток, без сме́ху;
дзе́ля сме́ху — сме́ха ра́ди;
зайсці́ся ад (са) сме́ху — покати́ться (умере́ть) со́ смеху;
ку́рам на с. — ку́рам на́ смех;
ло́пнуць са сме́ху — ло́пнуть от сме́ха;
не да сме́ху — не до сме́ху, не до шу́ток;
падня́ць на с. — подня́ть на́ смех;
с. ды і го́дзе — смех да и то́лько;
сме́ху ва́рта — пренебр. смешно́;
сме́ху нарабі́ць — насмеши́ть;
не на с. — серьёзно, не в шу́тку;
с. сказа́ць — смешно́ сказа́ть;
як на с. — как на смех;
падарва́ць жыво́т (жываты́) са сме́ху — надорва́ть живо́т (животы́) со́ смеху;
вы́ставіць на с. — подня́ть на́ смех;
пусты́ (дурны́) с. — глу́пый (дурно́й) смех;
пае́хаць са сме́ху — покати́ться со́ смеху;
кла́сціся са сме́ху — пока́тываться со́ смеху;
кача́цца са сме́ху — ката́ться со́ смеху;
і с. і грэх — погов. и смех и грех;
паспе́х людзя́м на с. — посл. поспеши́шь — люде́й насмеши́шь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
памерці, сканаць, згінуць; загнуцца, зайсціся, акалець, апруцянець, спруцянець, выпруціцца, апрэгчыся, скапыціцца, здырдзіцца (разм.); легчы, злегчы, палегчы, дайсці, дацца (перан.); пасці, заснуць, спачыць, адысці (перан., выс.); здохнуць, падохнуць (перан., зняваж.) □ не стаць, расстацца са светам, пакінуць гэты свет, пайсці на той свет, падацца на той свет, прыняць смерць, аддаць жыццё, развітацца з жыццём, паплаціцца жыццём, заплаціць жыццём, разлучыцца з душой, аддаць богу душу, загавець душой, не ўказаць духу, спусціць дух, аддаць галаву, палажыць галаву, пакласці галаву, злажыць галаву, скласці галаву, налажыць галавой, навярнуць галавой, звярнуць галаву, скруціць галаву, зламаць галаву, страціць галаву, не знасіць галавы, не вынесці галавы, адказаць галавой, згарнуць рукі, сашчапіць рукі, налажыць на сябе рукі, выцягнуць ногі, працягнуць ногі, сысці на вечны спакой, сысці ў зямлю, легчы мёртвым, легчы ў зямлю, легчы ў зямлі, легчы ў труну, легчы ў дамавіну, легчы трупам, легчы касцьмі, палегчы касцьмі, пайсці ў магілу, узяць шлюб з зямлёй, сысці з зямлі, заручыцца з богам, даць дуба, паехаць да Абрама на піва
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)