сялі́цца, сялю́ся, се́лішся, се́ліцца; незак.

1. Уладжвацца на незаселеных месцах; пасяляцца, займаць пад жыллё хату, участак; пра птушак, жывёл і пад.

С. на адведзеным участку.

2. перан. Пра пачуцці, настрой і пад.: узнікаць, напаўняць.

Надзеі на лепшае селяцца ў душы.

|| зак. пасялі́цца, -сялю́ся, -се́лішся, -се́ліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мясці́цца ’ўсаджвацца’ (Бяльк., ТС), у выразе не месціцца у шкуры ’неспакойны, непаседлівы’ (Ян.). Яшчэ ст.-рус. мѣститисязаймаць месца, змяшчацца’ (XII ст.). Да ме́ста (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нязы́м (незым) выкл. ’не чапай, не руш; хай, няхай’ злуч. ’дапусцім’ (Нас.). Параўн. рус. незы́м, незым́ай ’хай, няхай’, што ўказвае на зыходнае зама́ть, бел. займа́ць ’рухаць’ (Нас.), гл. імаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bestzen vt

1) займа́ць (месца, памяшканне)

2) акупі́раваць

3) займа́ць (пасаду)

4) абшыва́ць, уні́зваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

invade

[ɪnˈveɪd]

v.t.

урыва́цца; займа́ць; захапля́ць; напада́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

piastować

незак.

1. няньчыць;

2. займаць;

piastować wysoki urząd (godność) — займаць высокую пасаду (высокае становішча)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Лададзе́ць ’тарахцець, шмат гаварыць (аб дзіцяці) ’*(Нар. лекс.). Відаць, уграфінізм. Параўн. вепск. лoдęita, лodaita ’гаварыць, гутарыць, расказваць’, Aodaizoittaзаймаць размовай’. Не выключана магчымасць утварэння гэтай лексемы анаматапеічным шляхам. Параўн. лататы, лататоніць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БАСУРМА́Н, басурманін,

1) устарэлая назва нехрысціяніна, пераважна мусульманіна (у Расіі — неправаслаўнага). У ВКЛ прававое становішча басурманаў рэгулявалася Статутамі ВКЛ, якія ў пэўнай ступені абмяжоўвалі іх правы. Басурман не меў права займаць дзярж. і адм. пасады, мець у няволі хрысціян, не мог быць панятым і інш. 2) Пераноснае значэнне — несумленны чалавек.

т. 2, с. 343

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АДВА́Л,

насып з глебы, парод і адходаў, утвораны ў выніку раскрыўных ці інш. адвальных работ пры распрацоўцы карысных выкапняў, буд-ве каналаў і інш. Можа займаць спец. адведзеныя пляцоўкі ці адмоўныя формы рэльефу (яры, лагчыны і інш.). Пасля распрацоўкі радовішчаў або заканчэння інш. работ павінны знішчацца ці праходзіць стадыю рэкультывацыі ў прыродаахоўных мэтах.

т. 1, с. 98

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАКАРА́ННЕ ў праве,

прадугледжаная законам мера крымінальна-прававога ўздзеяння, якая назначаецца паводле прыгавору суда. Ужываецца да асобы, прызнанай вінаватай ва ўчыненні злачынства, з прадугледжаным заканадаўствам пазбаўленнем або абмежаваннем правоў і свабод гэтай асобы. Мае на мэце аднаўленне сац. справядлівасці і папярэджанне ўчынення новых злачынстваў. У адпаведнасці з КК Рэспублікі Беларусь існуюць асн. і дадатковыя П. Да асн. адносяцца грамадскія работы, штраф, пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, папраўчыя работы, абмежаванне па ваен. службе, арышт, абмежаванне свабоды, накіраванне ў дысцыплінарную часць (для ваеннаслужачых), пазбаўленне волі, пажыццёвае зняволенне і як выключная мера — смяротная кара. Апрача асн. П., да асоб, якія ўчынілі злачынствы, могуць ужывацца і дадатковыя П., як пазбаўленне воінскага або спец. звання, канфіскацыя маёмасці. Грамадскія работы, штраф і пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю могуць ужывацца не толькі ў якасці асноўнага, але і дадатковага П.

Г.​А.​Маслыка.

т. 11, с. 523

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)