задуменне, задуменнасць, задумнасць, задумлёнасць, задума, роздум, засяроджанасць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ро́здум м. Nchdenken n -s; Nchdenklichkeit f - (задуменнасць); Überlgung f -, Bednken n -s (разважанне);

у глыбо́кім ро́здуме tief in Gednken versnken

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Сумато́ха ’забурэнне, непакой; мітусня, беганіна’ (Пятк. 2, Цых.), ’мітрэнга’ (талач., ЛА, 5); сюды ж сумато́хніцкі ’мітуслівы, хуткі’ (Сцяшк. Сл.). Запазычана, хутчэй за ўсё, з рус. сумато́ха ’тс’, параўн. сумятня, гл. Параўн., аднак, укр. дыял. сумату́хазадуменнасць, маркотлівасць’, польск. дыял. sumatocha‑swat ’на ўсходнеславянскіх землях: асоба, абавязаная весяліць маркотную маладую на вяселлі’, якія ўтвораны ад сум, сумота, гл. ЕСУМ, 5, 474. Польскае слова запазычана з беларускай ці ўкраінскай (Варш. слоўнік, 6, 511).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уду́млівасць, ‑і, ж.

1. Здольнасць глыбока мысліць, глыбока ўнікаць у сэнс чаго‑н. У ім [Косцю] угадвалася сур’ёзнасць, удумлівасць — якраз тыя якасці, якія Вера цаніла ў людзях больш за ўсё. Шыцік. Паэт малюе вобраз Міхала з выключнай удумлівасцю, асцярожна і паступова. Навуменка.

2. Разм. Задуменнасць. На бялявым твары [Алесі] застыла ціхая ўдумлівасць чалавека, які сабраўся ў дарогу... Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забыццё н.

1. (страта ўспамінаў) Vergssenheit f -; Bewsstlosigkeit f - (непрытомнасць);

2. (дрымота) Dämmerzustand m -(e)s, -stände, Hlbschlaf m -(e)s;

3. (задуменнасць) tefes Nchdenken, Nchdenklichkeit f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

нахму́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад нахмурыць.

2. у знач. прым. Хмурны, пануры. Старшы дзедаў сын Максім, нахмураны і сур’ёзны, панура пацвердзіў Панасавы словы. Колас. Ішоў .. [Сідарчук] дахаты павольнаю хадою, выпрастаны, нахмураны, і ў душы нараджаліся суровыя думкі. Пестрак. // Які выражае суровасць, задуменнасць, заклапочанасць. Пакуль гарэла запалка, ... [Суздалеў] глядзеў на нахмураны жаночы твар. Чыгрынаў. З-пад нахмураных броў свяцілася хітраватая, добрая, цёплая ўсмешка. Бялевіч.

3. перан.; у знач. прым. Пахмурны, змрочны, цёмны (аб прадметах і з’явах прыроды). Нахмуранае неба. □ Лес стаяў спакойны і нахмураны. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нахму́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. Стаць хмурным, панурым. Бацька нахмурыўся і паказаў рукою на папружку. Лужанін. [Дзіміна] зноў прамаўчала, нахмурылася і механічна паправіла валасы, якія выбіліся з-пад берэта. Карпаў. // Наморшчыцца, насупіцца, выказваючы суровасць, задуменнасць, заклапочанасць (пра лоб, твар, бровы). Твар прэзідэнта нахмурыўся, па вачах, якія раптам звузіліся, можна было бачыць, як упарта працавала яго думка. Гамолка.

2. перан. Зрабіцца пахмурным, змрочным, цёмным (аб прадметах і з’явах прыроды). Возера нахмурылася, і цяжкія хвалі плёскаліся аб бераг. Пестрак. І нахмурылася неба, цёмныя хмары павіслі нізка над зямлёю. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

меланхалі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да меланхоліі, меланхоліка, уласцівы ім. Меланхалічны характар.

2. Схільны да меланхоліі (у 1 знач.). Меланхалічны піяніст адкідваў рукой ліпкія валасы.., ледзь-ледзь дакранаўся да клавіш[аў] і, слухаючы мяккія гукі свайго інструмента, жмурыў вочы. Мікуліч. [Адам Бабарэка] вельмі добры і ад гэтай дабраты свае нават крыху меланхалічны. Скрыган. // Выкліканы меланхоліяй, які выражае меланхолію. Меланхалічная задуменнасць зышла раптам з твару, усмешка азарыла яго. Бядуля.

3. Поўны меланхоліі (у 1 знач.); сумны, журботны, тужлівы. Вада бесперапынна білася ў берагавы схіл, нараджаючы бесперапынны меланхалічны, звінючы гук. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заду́ма, ‑ы, ж.

1. Тое, што задумана, намечана зрабіць; намеры, план. Здзяйсненне задумы заўсёды радуе, хвалюе. Дадзіёмаў. — Ёсць у мяне сякія-такія задумы, як палепшыць работу цэха, — Булай загаварыў ужо спакойным дзелавым тонам. Шыцік.

2. Асноўная думка, ідэя мастацкага твора; замысел. У байцы «Варона і чыж» .. няма ніводнай дэталі, якая не служыла б вырашэнню аўтарскай задумы — высмеяць пустую ганарыстасць і ліслівую ўгодлівасць. Казека. [Герой твора] часта выступае як носьбіт пэўнай ідэі, задумы пісьменніка. Арабей.

3. Задуменнасць, заклапочанасць. Дзед ляжаў у глыбокай задуме, маўчаў. Лынькоў. Канцавы павярнуў галаву і, як быццам устрапянуўшыся ад задумы, паглядзеў на мяне. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заду́мацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Пачаць думаць, разважаць над чым‑н., пра што‑н. Ёсць над чым задумацца. □ Мікола задумаўся над сваім апошнім учынкам. Бядуля. // Аддацца думкам, упасці ў задуменнасць. Задумацца на момант. □ Кастусь сеў пад бярозу на мяккую, як падушка, рудую купіну, задумаўся. Ваданосаў.

2. звычайна з інф. Паказаць, выявіць нерашучасць у чым‑н.; завагацца. Сказана гэта было такім катэгарычным тонам, што я, прызнацца, задумаўся: ехаць ці не. Ляўданскі.

3. безас. каму з інф. Разм. Прыйсці ў галаву; захацецца. Задумалася мне пайсці ў кіно. Задумалася яму пакатацца на лыжах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)