sfinalizować

зак. давесці да канца; завяршыць;

sfinalizować rokowania — завяршыць перамовы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

заве́ршваць несов. (стог, крышу и т.п.) заверша́ть, верши́ть; см. завяршы́ць2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дако́нчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго-што.

1. Давесці да канца, завяршыць пачатае.

Д. крыць страху.

2. Дабіць, даканаць, прыкончыць (разм.).

Д. параненага звера.

|| незак. дако́нчваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падако́шваць, -аю, -аеш, -ае; зак.

1. што. Дакасіць у многіх месцах.

П. лугі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што і без дап. Завяршыць касьбу — пра ўсіх, многіх.

Аднавяскоўцы падакошвалі і падажыналі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падажына́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. што. Дажаць што-н. у многіх месцах.

П. жыта на ўсіх палетках.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што і без дап. Завяршыць жніво — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дакана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак. (разм.).

1. каго (што). Давесці да знямогі, да пагібелі; загубіць.

Няволя даканала яго.

2. што. З цяжкасцю скончыць, завяршыць што-н.

Даканалі ўборку бульбы.

|| незак. дако́нваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

датрапа́ць, ‑траплю, ‑трэплеш, ‑трэпле; заг. датрапі; зак., што.

Скончыць трапаць, завяршыць трапанне чаго‑н. Датрапаць лён.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зако́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Давесці да канца; завяршыць, скончыць. Закончыць прамову. Закончыць вучобу. Закончыць будаўніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

давазі́ць, ‑важу, ‑возіш, ‑возіць; зак., што.

Скончыць, завяршыць возку. Давазіць дровы з лесу. Давазіць снапы з поля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

датка́ць, ‑тку, ‑тчэш, ‑тчэ; ‑тчом, ‑тчаце, ‑ткуць; заг. датчы; зак., што.

Скончыць, завяршыць тканне чаго‑н. Даткаць кросны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)