Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Прыко́мкаць экспр. ’пазабіваць’ (брасл., Сл. ПЗБ). Да ко́мкаць ’камячыць’, якое ад ко́м (гл.) з экспрэсіўным пераносам значэння ’збіць у камяк’. Параўн. рус.смал.прико́мкать ’завалодаць чужым, прысвоіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
hábhaft:
éiner Sáche ~ wérdenзавало́даць чым-н.;
des Verbréchers ~ wérden схапі́ць злачы́нца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
corner2[ˈkɔ:nə]v.
1. загна́ць у ву́гал, паста́віць у тупі́к; прыпе́рці да сцяны́
2. скупля́ць тава́ры з мэ́тай спекуля́цыі;
corner the marketзавало́даць ры́нкам
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
owładnąć
зак.kim/czym авалодаць, завалодацьчым, апанаваць што
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
прысво́іць, -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак.
1.каго-што. Завалодаць, самавольна ўзяць у сваю ўласнасць, выдаць за сваё.
П. знойдзенае.
П. чужыя ідэі.
2.што і каму-чаму. Даць (якое-н. званне), назваць якім-н. чынам.
П. званне прафесара. П. плошчы імя Тадэвуша Касцюшкі.
|| незак.прысво́йваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.прысвае́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ЗАБЛУ́ДАЎСКІ УСПЕ́НСКІ МАНАСТЫ́Р.
Дзейнічаў у г. Заблудаў (цяпер Беластоцкае ваяв., Польшча) у 17—19 ст. Некат. гісторыкі лічаць, што манастыр існаваў ужо ў 1560—70-я г. ў час дзейнасці ў Заблудаве друкароў І.Фёдарава і П.Мсціслаўца (Свята-Успенская царква ў Заблудаве засн. ў 1563). Упершыню ўпамінаецца ў фундушавым запісе 1659 уладальніцы Заблудава кн. Марыі Малдаванскай, удавы Я.Радзівіла. З запісу вынікае, што манастыр засн. да смерці Радзівіла (1655). У 1664—88 манастыром спрабавалі завалодаць уніяты, але намаганнямі дачкі і ўнучкі Марыі ён застаўся праваслаўным. У 2-й пал. 17 ст. пры манастыры дзейнічалі школа, шпіталь, б-ка. У 1746—55 тут захоўваліся мошчы св. Гаўрыіла Беластоцкага. У сярэдзіне 18 ст. манастыр заняпаў (у 1760 былі 4 манахі). Пасля наведання манастыра слуцкім архімандрытам Паўлам Ваўчанскім (1783) зроблены капітальны рамонт, аднавілі дзейнасць школа і шпіталь. З 1807 манастыр быў падпарадкаваны Мінскай епархіі, у 1824 скасаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМПЛІЕ́РЫ (франц. templiers ад temple храм), храмоўнікі,
ваенна-манаскі ордэн, заснаваны ў 1119 у Іерусаліме франц. рыцарамі. Назва ад месцазнаходжання першапачатковай рэзідэнцыі паблізу месца, дзе, паводле падання, знаходзіўся храм Саламона. Ордэн Т. засн. для абароны паломнікаў заваяваных крыжаносцамі краін ад мусульман. Дзякуючы ахвяраванням вернікаў, занятку гандлем і ліхвярствам, ён ператварыўся ў буйнейшага феадала і банкіра Б. Усходу і Зах. Еўропы. У 13 ст. колькасць рыцараў дасягнула 15 тыс. Папства неаднаразова выкарыстоўвала Т. у барацьбе з ерасямі і нар. паўстаннямі. Пасля правалу крыжовых паходаў Т. асталяваліся ў Еўропе, пераважна ў Францыі. Франц. кароль Філіп IV Прыгожы баяўся росту магутнасці Т., імкнуўся завалодаць багаццем ордэна, таму ў 1307 дамогся арышту Т. і ўзбудзіў супраць іх інквізіцыйны працэс. У 1310 рыцары абвінавачаны ў маніхействе і на чале з магістрам спалены на агні, а маёмасць ордэна перайшла ў каралеўскую казну. У 1312 папа Клімент V скасаваў ордэн Т.
Мець жаданне, імкнуцца завалодаць чым‑н. Квапіцца на чужое. □ Надта ж квапіўся на бацькава дабро сын, хацеў менш рабіць і больш права распараджацца.Сачанка.Не ідуць на прынаду ні воўк, ні ліс Заяц на канюшыну не квапіцца.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыўлашча́ць, прыўла́шчыць, прыўла́шчваць ’прысвойваць’ (Нас., Байк. і Некр., Бяльк.). Працягвае ст.-бел.привлащати, прывлащати ’тс’, якое са ст.-польск.przywłaszczać, przywłaszczyć ’тс’, апошняе лічыцца калькай са ст.-чэш.přivlastniti (Булыка, Лекс. запазыч., 197; SFPS, 13, 24; інакш Банькоўскі, 2, 954). Іншыя ўсходнеславянскія формы таксама з польскай, параўн. рус.привласти́ть ’завалодаць, прысвоіць’, укр.привлаща́ти, привласти́ти ’прысвойваць, прысвоіць’.