Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
бланманжэ́
(фр. blanc-manger = белая ежа)
жэле са смятанкі або міндальнага малака.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пекці́ны, ‑аў; адз. пекцін, ‑у, м.
Група арганічных рэчываў, якія змяшчаюцца ва ўсіх раслінных арганізмах, галоўным чынам пладах і караняплодах. //толькіадз. Клейкае рэчыва раслінных арганізмаў, якое выкарыстоўваецца ў асноўным у харчовай прамысловасць (для вырабу жэле, джэмаў і пад.).
[Грэч. pēktós — зацвярдзелы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Aspíkm, n -s, -e халадзе́ц, квашані́на; заліўно́е; жэле́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
канфіцю́р
(фр. confiture)
разнавіднасць джэму, жэле з фруктаў або ягад, звараных з цукрам і жэлейнымі рэчывамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
GlaceII[gla:s]f -
1) цукро́вая глазу́ра
2) маро́жанае
3) жэле́ (мясное)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
мармела́д
(фр. marmelade, ад парт. marmelada)
кандытарскі выраб з фруктова-ягаднага пюрэ з цукрам у выглядзе жэле або цукерак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДЭРМО́ІД (ад дэрма + грэч. eidos выгляд),
дэрмоідная кіста, пухлінападобнае ўтварэнне, што ўзнікае пры парушэннях эмбрыягенезу з эктадэрмы і мезадэрмы, а таксама ў працэсе жыццядзейнасці з функцыян. элементаў скуры — потавых і тлушчавых залоз, валасяных фалікулаў. Разнавіднасць тэратомы. Бывае ў розных участках цела, найчасцей на скуры галавы, вельмі рэдка ва ўнутр. органах, галаўным мозгу і яго абалонках. Поласць Д. запоўнена жэле- ці тлушчападобный масай з валасамі, касцявымі структурамі, зубамі і інш. тканкамі. Пры росце Д. з’яўляецца боль, іншы раз запаленне тканкі і скуры вакол яго. Магчыма развіццё з Д. пласкаклетачнага рака. Лячэнне хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯГЕ́ЛЬ (ад бія... + лац. gelo застываю),
1) студзінападобная або цвёрдая структураваная калоідная сістэма біял. паходжання з вадкім дысперсійным асяроддзем; разнавіднасць геляў. Утворана часцінкамі дысперснай фазы, злучанымі адна з адной у прасторавую сетку (каркас), якая ўтрымлівае ў сваіх ячэйках дысперсійнае асяроддзе і пазбаўляе ўсю сістэму цякучасці. Біягелі шырока прадстаўлены ў жывёльных і раслінных арганізмах (напр., мышачная, нервовая, злучальная тканкі, шклопадобнае цела вока, біял. мембраны — складаныя біягелі). Біягелі з’яўляюцца таксама халадцы жэлаціну, агару, пекціну, прадукты харчавання — сыракваша, кісель, жэле, мармелад і інш. 2) У храматаграфіі — камерцыйная назва носьбітаў для гель-фільтрацыі. Біягелі маркі A замяняе агар, маркі P — сінт. гель поліакрыламід.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЖЫ́НА, маліна шызая (Rubus caesius),
кустовая расліна сям. ружавых. Пашырана ў краінах Еўропы, Амерыкі, Афрыкі, Сярэдняй Азіі; на Беларусі ўсюды, асабліва на Палессі. Расце па берагах рэк, на заліўных лугах, узлесках, у хмызняках, утварае густыя, непраходныя зараснікі. Прыдатная для лесамеліярацыйных работ, замацавання яроў.
Кусты выш. 60—150 см. Надземныя парасткі двухгадовыя, фіялетава-шызыя, звычайна ўкрытыя шыпамі і шчацінкамі. Лісце няпарнаперыстараздзельнае з 3—5 лісцікамі. Кветкі двухполыя, белыя, дыям. да 3 см. Цвіце ў чэрв.—ліп., плады сакавітыя салодкія складаныя касцянкі, чорныя з шызым налётам, выспяваюць у сярэдзіне жніўня. У аматарскім садоўніцтве культывуецца сорт Агавам, найб. прыстасаваны да клімат. умоў Беларусі. З пладоў гатуюць сокі, варэнне, жэле, яны багатыя цукрамі, к-тамі, вітамінамі, карацінамі, танідамі.