вёска ў Беларусі, у Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., на р. Сцвіга. Цэнтр сельсавета і калгаса «Савецкая Беларусь». За 29 км на Пд ад г.Жыткавічы, 300 км ад Гомеля. 608 ж., 250 двароў (1994). Дрэваапрацоўчы цэх Прыпяцкага запаведніка, Азяранскае лясніцтва. Сярэдняя і музычная школы, Дом культуры, б-ка, бальніца, дзіцячы сад, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Селішчы ранняга жал. веку і эпохі феадалізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫТКАВІЦКАЕ РАДО́ВІШЧА БУ́РАГА ВУ́ГАЛЮ,
у Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., на ПнЗ ад г.Жыткавічы. Выяўлена ў 1969 у адкладах неагену. Аб’ядноўвае 4 збліжаныя самаст. вугальныя паклады. Магутнасць вугальнага пласта 0,3—15,6 м, глыб. залягання 12,4—44,4 м. Вугалі гумусныя (марка 1Б). Сярэдняя цеплыня згарання 6,2—7,2 МДж/кг. Сярэдняя попельнасць 18,5%. На пл. 16,9 км² запасы вугалю 69,1 млн.т. Радовішча не распрацоўваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЛЯ́РАЎКА,
вёска ў Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., каля аўтадарогі Жыткавічы—Калінкавічы; чыг. станцыя на лініі Калінкавічы—Лунінец. Цэнтр сельсавета. За 12 км на Пн ад г. Петрыкаў, 178 км ад Гомеля. 649 ж., 210 двароў (1999). Акц. т-вы «Аграпрамтэхніка» і «Петрыкаўснаб», раённае аб’яднанне «Сельгасхімія». Школа-сад, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Малітоўны дом хрысціян веры евангельскай. Каля вёскі адбылася Муляраўская аперацыя 1942.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДАНО́ВІЧ (Віктар Францавіч) (29.2.1904, г.Жыткавічы Гомельскай вобласці — 16.10.1978),
генерал-лейтэнант (1949). Скончыў Ваен. акадэмію Генштаба (1943). У Чырв. Арміі з 1922. З 1938 нач. штаба, нам. камандзіра дывізіі. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах., Волхаўскім, Ленінградскім, Сцяпным, Паўд.-Зах. і 3-м Укр. Франтах: нач. штаба корпуса, арміі. З крас. 1944 нам. камандуючага войскамі Паўд.-Уральскай, Туркестанскай ваен. акруг. У 1956—61 у апараце Мін-ва абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫ́ТКАВІЦКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала з сак. да ліст. 1942 у г.п.Жыткавічы Гомельскай вобл. Аб’ядноўвала 20 чал. (кіраўнік Е.Я.Гораў), мела сувязь з партыз. і дыверсійна-разведвальнай групамі. Падпольшчыкі вялі агітацыю сярод салдат ворага, распаўсюджвалі лістоўкі і зводкі Саўінфармбюро, здабывалі для партызан бланкі ням. дакументаў, медыкаменты, звесткі пра рух воінскіх эшалонаў і ахову чыгункі, размяшчэнне войск праціўніка. Пусцілі пад адхон 9 эшалонаў ворага. Пасля арышту кіраўніка і некалькіх удзельнікаў падполля патрыёты пайшлі да партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭСТ-ЛІТО́ЎСКАЯ ЧЫГУ́НКА,
назва ў 1939—51 сеткі чыг. ліній, якая звязвала БССР з Зах. Еўропай, Літвой і Украінай і абслугоўвала Баранавіцкую, Брэсцкую, Гродзенскую, Маладзечанскую, Палескую і Пінскую вобл. Уключала чыг. лініі: Высока-Літоўск—Ковель, Брэст—Жыткавічы, Баранавічы—Слуцк, Брэст—Негарэлае, Гродна—Ліда—Маладзечна, Андрэевічы—Баранавічы, Стасілаў—Баранавічы—Лунінец і інш. Агульная даўж.чыг. ліній 1145 км і 600 км вузкакалейных ліній (1950). Упраўленне чыгункі размяшчалася ў Баранавічах. Друкаваны орган — газ. «Сталинский маршрут» (з 1940). У 1951 аб’яднана з Мінскім аддзяленнем Зах. чыгункі ў Мінскую чыгунку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯБА́З (ад грэч. diabasis пераход),
поўнакрышталічная палеатыпная магматычная горная парода з групы габрабазальтаў. Складзены з плагіяклазаў і аўгіту з прымессю магнетыту, ільменіту, другасных мінералаў, радзей алівіну, кварцу. Колер цёмна-шэры ці зеленавата-чорны. Шчыльн. 2700—3300 кг/м³. Трываласць на сцісканне да 300 МПа. Т-ра плаўлення 1005—1250 °C. Трапляецца ў магматычных формах складкавых абласцей і платформ. Формы залягання Д. — патокі, покрывы, дайкі, сілы і інш. Пашыраны ў пародах, якія складаюць крышт. фундамент Беларусі (г.Жыткавічы, р.п. Мікашэвічы, г. Шчучын). Выкарыстоўваецца як будматэрыял і сыравіна для каменнага ліцця, як напаўняльнік бетону, штучных камянёў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́БРЫКСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1942.
Праведзена партызанамі 6 атрадаў партыз. злучэння Мінскай і Палескай абл. па падрыве чыг. моста цераз р. Бобрык на лініі Калінкавічы—Жыткавічы ў Петрыкаўскім р-не 9 снеж. ў Вял.Айч. вайну. 40-метровы мост моцна ахоўваўся, за 10 км ад яго на ст. Капцэвічы знаходзіўся буйны гарнізон праціўніка. У ходзе аперацыі партызаны разбурылі чыг. палатно і лініі сувязі на З і У ад моста, арганізавалі засады на дарогах, знішчылі ахову на раз’ездзе, пусцілі пад адхон вайск. эшалон, атакавалі і знішчылі ахову моста, замініравалі яго і ўзарвалі. У выніку аперацыі рух на чыгунцы быў спынены на 7 сутак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ДНІК (Уладзімір Іванавіч) (н. 28.4.1949, г.Жыткавічы Гомельскай вобл.),
бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1975, клас А.Багатырова). У 1979—84 заг.муз. часткі Бел.т-ра імя Я.Купалы. Асн. творчыя дасягненні ў масавых жанрах, у музыцы для дзяцей. Сярод твораў: кантата «На магіле партызана» на словы К.Кублінскага і сімфонія (1975), сімф. паэма «Сказ пра Палессе» (1990), сюіты для фп. (1990), трубы і фп. (1992), габоя і фп. (1993), прэлюдыя і фуга для квартэта драўляных духавых інструментаў (1977), Дзіцячая сюіта і струнны квартэт (1978), прэлюдыі (1979), «Школьны сшытак» (1980) для фп., песні, музыка да драм. спектакляў і радыёпастановак. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1982.