егіпецкі фараон [1379—1362 да н.э.] эпохі Новага царства (XVIII дынастыя). Сын Аменхатэпа III. Каб зламаць магутнасць фіванскіх жрацоў і старой знаці, звязаных з культам бога Амона, абвясціў новы дзярж. культ бога Атона. Зрабіў сталіцай г. Ахетатон, сам прыняў імя Эхнатон («карысны Атону»). Пры Аменхатэпе IV Егіпет пачаў страчваць уладу над Сірыяй і Палесцінай, сітуацыю пагаршалі набегі качавых плямёнаў хабіру ў азіяцкія ўладанні Егіпта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕФРЭ́Н (грэч. Chephrēn), Хафра (егіп.),
егіпецкі фараон IV дынастыі канца 27 — пач. 26 ст. да н.э. Сын ці брат Хеопса. Паводле Герадота, Х. працягваў дэспатычную палітыку Хеопса. Піраміда Х. ў Гізе — другая па велічыні (вышыня 143,5 м), злучана крытым ходам з гранітным храмам у даліне, у якім знойдзены 2 дыярытавыя статуі Х. У час яго праўлення каля піраміды высечаны са скалы Вялікі сфінкс (іл.гл. да арт.Піраміда).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕНХАТЭ́П III,
егіпецкі фараон [1417—1379 да н.э.] эпохі Новага царства (XVIII дынастыя). На пачатку яго праўлення Егіпет дасягнуў найб.ваен. магутнасці сярод дзяржаў Усх. Міжземнамор’я, пашырыў тэр. ад вярхоўя Еўфрата на Пн да 4-га парога Ніла на Пд. Пры ім пабудаваны храм Амона-Ра ў Луксоры і надмагільны храм Аменхатэпа III з вялізнымі статуямі цара — «калосамі Мемнана». У апошнія гады праўлення Аменхатэпа III унутр. супярэчнасці і націск хетаў аслабілі краіну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕО́ПС (грэч. Cheops), Хуфу (егіп.),
егіпецкі фараон пач. 27 ст. да н.э. Захаваліся рэшткі летапісу часоў яго праўлення, наскальны барэльеф, на якім адлюстравана перамога Х. над бедуінамі ў Вадзі-Магхара (раён медных руднікоў і бірузовых капальняў на Сінайскім п-ве). Імя Х. выяўлена ў дыярытавых каменаломнях на Пн Нубіі на ПнЗ ад Абу-Сімбела. Герадот у апісанні стараж.-егіп. традыцый пра буд-ва пірамід характарызуе Х. як дэспата, які прымусіў усё насельніцтва Егіпта працаваць на сябе, загнаўшы краіну ў бедства. Піраміда Х. ў Гізе — найбуйнейшая з егіп. пірамід.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕГІ́ДА (сучаснае гарадзішча Тэль-эль-Мутэсялім на Пн Ізраіля),
старажытны горад і крэпасць на скрыжаванні важных у старажытнасці гандл. шляхоў Пярэдняй Азіі. Узнікненне М. адносяць да сярэдзіны 4-га тыс. да н.э. Да канца 2-га тыс. да н.э. належаў ханаанеям. У пач. 2-га тыс. да н.э. ў М. знаходзіўся егіпецкі намеснік; у 1502 да н.э. фараон Тутмос III разрабаваў М. У канцы 2-га тыс. да н.э. М. заваяваны ізраільцянамі. Пасля разбурэння ў 732 да н.э. Тыглатпаласарам III тут узнікла асірыйская крэпасць. Да 6—4 ст. да н.э. адносяцца рэшткі персідскага горада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТА́НКІНА,
архітэктурна-мастацкі ансамбль канца 18 ст. ў Маскве. Былая падмаскоўная сядзіба графаў Шарамецевых, з 1918 палац-музей творчасці прыгонных. Аснову арх. ансамбля складае комплекс у стылі позняга класіцызму (1791—98, арх. Ф.Кампарэзі, П.Аргуноў і інш.; ляпныя рэльефы Ф.Гардзеева і Г.Замараева). Цэнтр комплексу — палац-тэатр, злучаны невысокімі галерэямі з канцэртнай залай у «Егіпецкім» і з банкетнай — у «Італьянскім» павільёнах. У інтэр’ерах — калекцыі жывапісу, гравюры, скульптура, мэбля, фарфор і інш. Часткова захаваўся пейзажны парк, Троіцкая царква (1678—92) са званіцай у псеўдарускім стылі. У раёне Астанкіна ў 1967 пабудавана унікальная вежа (537 м) Маскоўскага тэлецэнтра (арх. Дз.Бурдзін, Л.Батанаў, В.Мілашэўскі, інж. М.Нікіцін, Б.Злобін).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ідэагра́ма
(ад гр. idea = паняцце + -грама)
умоўны знак, які абазначае (у адрозненне ад літары) не гук якой-н. мовы, а цэлае паняцце, напр. кітайскі або егіпецкі іерогліф, матэматычная лічба і знак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ТУТМО́С IIIМенхепера,
егіпецкі фараон [1521, фактычна 1503—1491 да н.э.]. Да 1503 да н.э. быў адлучаны ад улады сваёй мачахай і суправіцельніцай Хатшэпсут. З 1503 да н.э. вёў войны, у выніку якіх адноўлена егіп. ўладаранне ў Сірыі і Палесціне. У 1492/91 да н.э. перамог цара Мітані і захапіў уладанні на З ад р. Еўфрат. На Пд межы Егіпта пашырыліся да 4-га парога Ніла. Егіпет стаў адной з найб. на той час дзяржаў. Т. III плаціла даніну Лівія; атрымліваў дары ад цароў Сірыі, Вавілоніі і Хецкага царства, з в-ва Крыт. Вялізныя багацці, назапашаныя храмамі ў час праўлення Т. III, узмацнілі жрэцтва, спрыялі пашырэнню культу бога Амона. У 1491—73 да н.э. правіў з сынам Аменхатэпам II.
Літ.:
Жак К. Египет великих фараонов: История и легенда: Пер. с фр.М., 1992.
Тутмос III Менхепера. XVIII дынастыя. 1-я пал. 15 ст. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ВЫ (грэч. Thēbai, стараж.-егіп.Уасет),
адзін з найбуйнейшых гарадоў, паліт., рэліг. і культ. цэнтр Стараж. Егіпта. Вядомы з 3-га тыс. да н.э. У 22—20—10—8 ст. да н.э. сталіца Егіпта, потым рэліг.цэнтр. Каля 730 да н.э. захоплены царствам Куш, у 663 да н.э. разбураны царом Асірыі Ашурбаніпалам, у 88 да н.э. — Пталамеем IX Сатэрам.
Паступова ператварыліся ў правінцыяльны горад. З пач. 19 ст.н.э. вядуцца археал. раскопкі, у т. л. рэстаўрацыйныя работы ў храмах. На тэр. Ф. знаходзяцца грандыёзныя храмавыя ансамблі (на ўсх. беразе Ніла ў Карнаку, Луксоры). На зах. беразе захаваліся некропалі і руіны памінальных храмаў фараонаў. Каля Ф. знаходзіцца стараж.-егіпецкі комплекс Дэйр-эль-Бахры.
Літ.:
Ливрага Х.А. Фивы: Пер. с исп. 3 изд. М., 2002.
Да арт.Фівы. Паляванне фараона. Фрагмент размалёўкі з грабніцы ў Фівах. XVIII дынастыя. Канец 15 ст. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАХАБІ́ТЫ,
паслядоўнікі вахабізму — рэліг.-паліт. руху ў суніцкім ісламе, што сфарміраваўся як апазіцыя ва ўмовах тур. панавання ў Недждзе (Цэнтр. Аравія) у сярэдзіне 18 ст. Заснавальнік руху — Мухамед ібн Абд аль-Вахаб (1703—87; назва вахабіты ад яго імя), які заклікаў вярнуцца да чысціні ранняга ісламу і аскетызму племяннога жыцця. Вахабіты асуджалі раскошу і бяздзейнасць уладароў султанскай Турцыі, выступалі супраць пышных культаў святых, музыкі, ужывання віна, кавы, тытуню і інш. Карысталіся падтрымкай бедуінаў. Пасля смерці аль-Вахаба рух узначаліў Махамед Сауд, які распачаў актыўную заваёўніцкую дзейнасць. Яго прыхільнікі — саудзіды падпарадкавалі сабе большую ч. Аравіі са святымі ісламскімі гарадамі Медынай (1804) і Меккай (1806). Супраць Саудзідаў выступіў егіпецкі правіцель Мухамед Алі. Саудзіды змагаліся са сваімі праціўнікамі на працягу ўсяго 19 ст. У 1902 адноўлены вахабіцкі эмірат са сталіцай у Эр-Рыядзе. З 1932 дзяржава Саудзідаў наз. каралеўства Саудаўская Аравія, дзе вахабізм — афіц. ідэалогія.
Літ.:
Васильев А.М. Пуритане ислама? Ваххабизм и первое государство саудидов в Аравии (1744/45—1818). М., 1967.