Разві́ньваць ’світаць’ (Сцяшк. Сл.). Узнікла як дыялектны варыянт слова разві́дніваць ’світаць’ (гарад., Сл. ПЗБ). Гл. відне́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАРАНА́ЎСКАС ((Baranauskas) Антанас) (17.1.1835, г. Анікшчай, Літва — 26.11.1902),
літоўскі паэт, мовазнавец, царк. дзеяч. Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію (1862). У 1866—84 праф. Каўнаскай духоўнай семінарыі. З 1897 епіскап у г. Сейны (Польшча). Гал. тэматыка твораў Баранаўскаса — гіст. лёс Літвы і літоўскага народа. У паэме «Падарожжа ў Пецярбург» (1859) асуджаў каланізатарскую палітыку царызму. Паэма «Анікшчайскі бор» (1860—61) — першы рамант. твор у літ. паэзіі 19 ст., у якім апаэтызаваны прырода роднага краю і духоўная прыгажосць народа. Заснавальнік літ. дыялекталогіі: зрабіў першую класіфікацыю літоўскіх дыялектаў, сабраў багаты дыялектны матэрыял (выд. 1882, 1920—21); аўтар граматыкі літ. мовы (1899).
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Не́спун ’свавольнік, гарэза’ (ТС). Літаратурная форма был& б *нёспын (дыялектны пераход ы > у тыпу пул ’пыл’ і п&д.), ад спыніцца датрымацца, супакоіцца’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лота ’лотаць балотная, Caltha palustris L.’ (гом., Кіс., Інстр. 2). Да лотаць (гл.). Дыялектны сінонім, утвораны паводле мя́та. З іншым суфіксам параўн. укр.лотай ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рубі́ж ’вастрыё касы’ (драг., Нар. словатв.). Дыялектны фанетычны варыянт да рубеж (гл.). Варыянты з суфіксамі ‑еж/‑іж назіраюцца, аднак, у адад’ектыўных назоўніках: глыбе́ж/глыбі́ж ’глыбокае месца ў рацэ; бездань’, гусце́ж/гусці́ж ’гушчар’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛІНГВІСТЫ́ЧНЫ СЛО́ЎНІК,
слоўнік, у якім даецца апісанне значэння, ужывання, паходжання, марфемнай будовы, вымаўлення, напісання слоў. Бываюць адна-, двух- і шматмоўныя (гл.Двухмоўны слоўнік). У аднамоўных тлумачэнне значэння слоў даецца сродкамі той самай мовы. Л.с. ўключаюць і тлумачаць усю агульнаўжывальную лексіку мовы (нарматыўныя тлумачальныя слоўнікі сучаснай літ. мовы; гл.Тлумачальны слоўнік), лексіку твораў таго ці інш. пісьменніка (гл.Слоўнік мовы пісьменніка), лексіку, абмежаваную ў выкарыстанні носьбітамі пэўнай тэрыторыі, гаворкі (гл.Дыялектны слоўнік), лексіку пісьмовых помнікаў пэўнага гіст. перыяду (гл.Гістарычны слоўнік) або словы, запазычаныя з інш. моў (гл.Іншамоўных слоў слоўнік). Л.с. могуць быць прысвечаны высвятленню паходжання слоў той ці інш. мовы або некалькіх роднасных моў адначасова (гл.Этымалагічны слоўнік), правапісу (гл.Арфаграфічны слоўнік), сінанімічным адносінам слоў у лексічнай сістэме мовы (гл.Сінонімаў слоўнік), сістэматызацыі і апісанню ўстойлівых зваротаў мовы (гл.Фразеалагічны слоўнік), марфемнай будове слоў (гл.Марфемны слоўнік). У сукупнасці ўсе Л.с. служаць мэтам апісання і нармалізацыі слоўнікавага складу мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ларне́т ’род манокля ў аправе’, ’складныя акуляры з ручкай’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (79), з рус. мовы. Зах.-бел.дыялектны варыянт лёрнэт — з польск.lornet(k)a. Крыніцай запазычання з’яўляецца франц.lorgnette ’аптычнае прыстасаванне для назірання прадметаў, якія знаходзяцца збоку’ < lorgner ’глянуць, паглядзець’ (Фасмер, 2, 520; Слаўскі, 4, 333).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сло́ўнік, ‑а, м.
1. Кніга, у якой сабраны і размешчаны ў пэўным парадку (звычайна ў алфавітным) словы з тлумачэннем або з перакладам на іншую мову. Тлумачальны слоўнік. Беларуска-рускі слоўнік. Арфаграфічны слоўнік. Дыялектны слоўнік.
2.толькіадз. Сукупнасць слоў, якія выкарыстоўваюцца кім‑н. або дзе‑н.; лексіка. Узбагачэнне слоўніка дзяцей. Паэтыка коласаўскіх паэм, іх паэтычны слоўнік самым цесным чынам звязаны з тагачаснай сучаснасцю.Навуменка.
•••
Частотны слоўнік — тып слоўніка, у якім даюцца лічбавыя характарыстыкі ўжывальнасці слоў (словаформ, словазлучэнняў) у якой‑н. мове.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)