дыяле́ктны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дыяле́ктны дыяле́ктная дыяле́ктнае дыяле́ктныя
Р. дыяле́ктнага дыяле́ктнай
дыяле́ктнае
дыяле́ктнага дыяле́ктных
Д. дыяле́ктнаму дыяле́ктнай дыяле́ктнаму дыяле́ктным
В. дыяле́ктны (неадуш.)
дыяле́ктнага (адуш.)
дыяле́ктную дыяле́ктнае дыяле́ктныя (неадуш.)
дыяле́ктных (адуш.)
Т. дыяле́ктным дыяле́ктнай
дыяле́ктнаю
дыяле́ктным дыяле́ктнымі
М. дыяле́ктным дыяле́ктнай дыяле́ктным дыяле́ктных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дыяле́ктны лингв. диале́ктный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дыяле́ктны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дыялекту. Дыялектныя асаблівасці мовы. Дыялектны выраз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыяле́ктны лінгв. dialektl; mndartlich; Dialkt-, Mndart-;

дыяле́ктная ро́зніца dialektler nterschied;

дыяле́ктнае адце́нне dialektle Färbung

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дыяле́кт, -у, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

Мясцовая разнавіднасць мовы, якая адрозніваецца ад сумежных гаворак своеасаблівымі фанетычнымі, граматычнымі і лексічнымі рысамі.

Паўночна-ўсходні д. беларускай мовы.

|| прым. дыяле́ктны, -ая, -ае.

Д. арэал.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наро́дна-дыяле́ктны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. наро́дна-дыяле́ктны наро́дна-дыяле́ктная наро́дна-дыяле́ктнае наро́дна-дыяле́ктныя
Р. наро́дна-дыяле́ктнага наро́дна-дыяле́ктнай
наро́дна-дыяле́ктнае
наро́дна-дыяле́ктнага наро́дна-дыяле́ктных
Д. наро́дна-дыяле́ктнаму наро́дна-дыяле́ктнай наро́дна-дыяле́ктнаму наро́дна-дыяле́ктным
В. наро́дна-дыяле́ктны (неадуш.)
наро́дна-дыяле́ктнага (адуш.)
наро́дна-дыяле́ктную наро́дна-дыяле́ктнае наро́дна-дыяле́ктныя (неадуш.)
наро́дна-дыяле́ктных (адуш.)
Т. наро́дна-дыяле́ктным наро́дна-дыяле́ктнай
наро́дна-дыяле́ктнаю
наро́дна-дыяле́ктным наро́дна-дыяле́ктнымі
М. наро́дна-дыяле́ктным наро́дна-дыяле́ктнай наро́дна-дыяле́ктным наро́дна-дыяле́ктных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ДЫЯЛЕ́КТНЫ СЛО́ЎНІК, абласны слоўнік,

жанр рознатыповых лінгвістычных даведнікаў, у якіх падаецца мясц. лексіка абмежаванага тэрытарыяльнага пашырэння. Паводле прынцыпаў адбору рэестравай лексікі Д.с. падзяляюцца на: поўныя (сістэмныя),

якія апісваюць усю без выключэння лексіку пэўнай гаворкі; дыферэнцыяльныя (гл. ў арт. Дыферэнцыяльны слоўнік); зводныя (агульныя), што змяшчаюць дыялектную лексіку розных рэгіёнаў ці розных гаворак пэўнай нац. мовы (напр., «Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча», т. 1—5, 1979—86; «Беларускае дыялектнае слова» Л.​Ф.​Шаталавай, 1975, і інш.; своеасаблівая разнавіднасць зводнага Д.с. — дыялекталагічны атлас); рэгіянальныя (абласныя, краёвыя), што падаюць мясцовыя словы пэўнай гаворкі, групы гаворак ці пэўнага рэгіёна, якімі гэтыя гаворкі адрозніваюцца ад інш. бел. гаворак [напр., «Віцебскі краёвы слоўнік» М.​І.​Каспяровіча, 1927, «Краёвы слоўнік Лагойшчыны» А.​Варлыгі, 1970, «Тураўскі слоўнік», т. 1—5, 1982—87, і інш.]. Паводле характару рэестравых адзінак адрозніваюць Д.с.: мясцовай лексікі (большасць бел. Д.с.); народна-дыялектнай фразеалогіі («Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі», Е.​С.​Мяцельскай і Я.​М.​Камароўскага, 1972; гл. таксама ў арт. Фразеалагічны слоўнік); парэміялагічныя («Беларускія народныя прыказкі і прымаўкі» Ф.​М.​Янкоўскага, 1957, «Паслухай, што людзі кажуць» В.​І.​Рабкевіча, 1985, і інш.); анамастычныя (напр., «Мікратапанімічныя назвы» Я.​М.​Адамовіча, 1971); словаўтваральныя (напр., «Народная лексіка і словаўтварэнне» П.​У.​Сцяцко, 1972, «Народнае вытворнае слова: 3 гаворкі Мсціслаўшчыны» Г.​Ф.​Юрчанкі, вып. 1—3, 1981—85). У залежнасці ад прынцыпаў семантызацыі выкарыстаных рэестравых слоў вылучаюцца Д.с.: тлумачальныя (большасць бел. Д.с.), перакладныя (напр., «Слоўнік беларускай мовы» І.​І.​Насовіча, факс. выд., 1983), сінанімічныя (напр., «Народная сінаніміка» Юрчанкі, 1969), тэматычныя (напр., «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак», т. 1. Раслінны і жывёльны свет, 1993). Большасць бел. Д.с. складаліся на матэрыяле палявых запісаў дыялектных слоў, але існуюць і такія, лексіка якіх адбіралася з літ. крыніц: «Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў: Кароткі слоўнік-даведнік» М.​В.​Абабуркі (1979), і інш.

Літ.:

Крывіцкі А.А. Сучасная беларуская дыялектная лексікаграфія: Стан і перспектывы // Македонски jазик. 1980. Т. 31.

В.​К.​Шчэрбін.

т. 6, с. 310

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

диале́ктный лингв. дыяле́ктны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абласны́, -а́я, -о́е.

1. гл. вобласць.

2. Уласцівы якой-н. мясцовасці; дыялектны.

Абласное слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

dialectal [ˌdaɪəˈlektl] adj. ling. дыяле́ктны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)