води́ть несов., в разн. знач. вадзі́ць;

води́ть полки́ в бой вадзі́ць палкі́ ў бой;

води́ть дру́жбу вадзі́ць дру́жбу, дружы́ць, сябрава́ць;

води́ть самолёт вадзі́ць самалёт;

води́ть знако́мство вадзі́ць знаёмства, зна́цца, вадзі́цца;

води́ть смычко́м по стру́нам вадзі́ць смы́кам па стру́нах;

води́ть за нос вадзі́ць за нос;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ars neminem gravat

Рамяство нікому не ў цяжар.

Ремесло никого не тяготит.

бел. 3 рамяством дружыць ‒ у жыцці не тужыць. Што умеем, тое за плячыма не носім. Масцярство за плячмі не носяць, а з ім добра. Рамяство піць-есці не просіць, а само корміць.

рус. Ремесло за плечами не носят, с ним хлеба не просят. Ремесло не коромысло ‒ плеч не оттянет. У ремесла нет промысла. Ремесло пить-есть не просит, а хлеб приносит/а само кормит. Ремесло за плечами не висит. Ремесло за плечами не висит, а ко времю годится. Мастерство за плечами не носят, а с ним ‒ добро. В дальних краях ремесло кормит. С ремеслом везде хлеб сыщешь. Ремесло ‒ золотой браслет на руке.

фр. Qui a métier a rente (У кого ремесло, у того и рента). Un métier est un fond assuré (Ремесло ‒ это обеспеченный капитал). Mieux vaut métier qu’héritage (Лучше ремесло, чем наследство). Chacun doit vivre de son métier (Каждый должен жить от своего дела).

англ. Business makes a man as well as tries him (Дело делает человека и испытывает его). Business is the salt of life (Дело ‒ соль жизни).

нем. Jegliches Handwerk nährt seinen Mann (Всякое ремесло кормит своего человека). Es ist ein schlechter Arbeitsmann, der nicht von Handwerk leben kann (Плох тот работник, который не может жить со своего ремесла). Handwerk hat goldenen Soden (Ремесло имеет золотое дно).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

company [ˈkʌmpəni] n.

1. кампа́нія (гандлёвая);

an insurance company страхава́я кампа́нія;

a Limited Liability Company кампа́нія з абмежава́най адка́знасцю

2. theatre тру́па

3. кампа́нія, го́сці;

Are you expecting company? Вы чакаеце гасцей?

4. mil. ро́та

5. naut. экіпа́ж, кама́нда

be good/poor company быць ціка́вым/неціка́вым суразмо́ўцам;

bear/keep smb. company склада́ць кампа́нію каму́-н.;

in company with smb. ра́зам з кім-н.;

keep bad company быва́ць у дрэ́ннай кампа́ніі, вадзі́цца з дрэ́ннымі людзьмі́;

keep company with smb. сябрава́ць/дружы́ць/сустрака́цца з кім-н.;

keep good company сустрака́цца з до́брымі людзьмі́, быва́ць у до́брай кампа́ніі;

part company with smb. спыні́ць знаёмства з кім-н.;

two’s company, three’s a crowd ≅ дзе дво́е, там трэ́ці лі́шні

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ся́бар ’друг, прыяцель, таварыш’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сл. ПЗБ, ЛА, 3), ’швагер’ (шчуч., Сл. ПЗБ), ’кампаньён, супольнік’ (паст., Сл. ПЗБ), ’халасцяк (стары)’ (Мат. Гом.), сябр, себр ’родзіч, брат; сябар’ (Нас.), ся́бер (siaber) ’супольнік у кожнай справе’ (Пятк. 2, Сержп., ЛА, 3): на вяселлі маладым даруюць паўкаровы… паўкалоды пчол або што другое, каб быць сябрамі (Сержп. Прымхі), ’пакупнік і прадавец адзін для другога’ (чырв., З нар. сл.), ’таварыш у мове злодзеяў’ (Арх. Федар.), сябёр ’чалавек, які што-небудзь купіў у другога ці прадаў другому’ (Бір. Дзярж.), ’здаравенны тоўсты чалавек, брысюга; ненадзейны таварыш’ (Бяльк., Юрч.), ся́бра ’ўдзельнік, пайшчык, супольнік, калега’ (Ласт.), ’прыяцель, кампаньён’ (Касп., Варл.), сябрава́цьдружыць’ (Касп.), ’працаваць супольна’ (Ласт.), ’узаемна дапамагаць у плытніцкай справе’ (віл., Сл. ПЗБ), сябрава́цца ’прымазвацца, набівацца ў супольнікі’ (Пятк. 2), ’супольна дзяржаць пчол’, сябро́ўскія (сябе́рныя) пчолы ’супольныя пчолы, якімі карыстаюцца два гаспадары’ (віл., Сл. ПЗБ, Сцяшк.), сябэ́рскія пчолы ’тс’ (ашм., Сл. ПЗБ), сябэ́рка ’суполка на пчол’ (паст., Сл. ПЗБ), ст.-бел. себры ’назва людзей у ВКЛ, якія сумесна карысталіся ворнай зямлёй, прамысловымі ўгоддзямі і інш.’ (Ст.-бел. лексікон), се́бреный ’агульны, супольны’ (там жа). Укр. ся́бер ’удзельнік зямельнага ўладання’, ’кампаньён у гандлёвым прадпрыемстве’, ’сапернік’, ’швагер’, дыял. палес. сябро́ ’няўклюдны, нялоўкі чалавек’, рус. сябёр ’сусед, сябар, пайшчык; член суполкі з правам голаса’, паўн.-рус. сябра́, ся́бра ’суполка, арцель, агульная справа’, стараж.-рус. сѧбръ ’сусед, член адной грамады’, серб.-харв. се̏бар ’земляроб’, ст.-серб. себьр ’селянін, член грамады свабодных земляробаў’, себрь ’палавіншчык, удзельнік, кампаньён’, славен. srebər ’селянін’; сюды ж каш. sibřec są ’падлізвацца, падлабуньвацца’, польск. аргат. siewrać ’размаўляць на зладзейскім жаргоне’. Адзінай этымалогіі, таксама як і адзінай славянскай праформы, няма. Прасл. *sębrъ узнаўляецца на аснове запазычанняў са славянскіх моў: алб.-таск. sëmbër ’здольнік, саўладальнік скаціны’, новагрэч. σεμπρος ’здольнік’, венг. cimbora ’сябар, прыяцель’, арум. simbru ’земляроб, які мае аднаго вала і ўступае ў суполку з іншым уладальнікам вала’, рум. sîmbră ’грамада, абшчына’; узнікла, па адной версіі, з *sem‑ro (з устаўным ‑b‑) і звязана з *sěmьja (Трубачоў, История терм., 166; Каліма, AfslPh, 17, 343). Па іншай версіі, прасл. *seberъ роднаснае гоц. sibja ’роднасць’, ст.-в.-ням. sippa ’тс’, ст.-інд. sabhā́ ’сукупнасць, збор’ (Мее, 14; 342; Атрэмбскі, WSl, 16, 188). Падрабязней агляд ранейшых версій гл. Фасмер, 3, 824 з літ-рай. Гл. таксама Ляпуноў, Сб. ОРЯС, 101, 3, 257–263; Папоўска–Таборска, ZNGd, Slavistyka, 6, 219–226; Гаспарыні, RiS, 8, 3–28 (звязвае семантыку слова з экзагаміяй); SEK, 4, 270 і наст. Няясныя адносіны да літ. sė̃bras ’палавіншчык, таварыш’, лат. sę̄brs ’сусед’ (запазычанні з бел. сябр ці спрадвечныя балцкія формы без насавога?). Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 495. Борысь (Etymologie, 207) значэнне ’прыяцель’ лічыць беларускай семантычнай інавацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ствары́ць, ствару, створыш, створыць; зак., каго-што.

1. Зрабіць існуючым. Савецкая дзяржава першая стварыла штучныя спадарожнік Зямлі і Сонца. «ЛіМ». Вынаходнікі і канструктары стварылі са шкла і металу штучнае чалавечае сэрца. Матрунёнак. Нават аўтаматы, якія, здавалася, ведалі ўсё, не змаглі даць адказу, ці можна стварыць такое малекулярнае злучэнне ў зямных умовах. Шыцік. / Пра чалавека, жывыя істоты і пад. [Зямля] ж у малады свой век Стварыла цуд, які ўзвялічан Вялік[і]м імем — Чалавек. Чарнушэвіч. Не могуць кветкі гэткія дружыць І разам у адным букеце жыць, — Такімі ўжо стварыла іх прырода. Корбан. // Пакласці пачатак. Руднік .. успомніў словы Тарасіхі: «А ты ж ствары тут новае жыццё...» А як стварыць? Кірэенка. // Набыць, здабыць працай. Людзі стварылі багацце калгаса. «Работніца і сялянка». // Напісаць (навуковы, літаратурны, музычны твор, карціну); скласці. Натуральна, што стварыць адразу добры ва ўсіх адносінах падручны — справа цяжкая. Шкраба. Максім Багдановіч стварыў гэтыя радкі ў перыяд, калі эстэтычныя погляды аформіліся і ўстанавіліся. Майхровіч. // Намаляваць мастацкі вобраз сродкамі мовы. Аўтар «Тараса на Парнасе» першы ў нашай літаратуры стварыў канкрэтны, «жывы» вобраз беларускага працоўнага селяніна. Казека. / Пра іншыя мастацкія вобразы. [Архітэктары] стварылі адухоўлены высокай мастацкай праўдай вобраз паэта-барацьбіта, вешчуна, гуманіста [Янкі Купалы]. «Помнікі». // Паказаць, сыграць (па сцэне). С. Бірыла стварыў і іншыя цікавыя вобразы ў п’есах Галубка. «ЛіМ».

2. Арганізаваць, сфарміраваць. Стварыць калгас. □ Ермакоў уцёк з некалькімі таварышамі ў лес, дзе стварыў невялічкую партызанскую групу. Мележ. На адным са сваіх сходаў камсамольцы вырашылі стварыць пры сельсавеце камітэт узаемадапамогі. Пальчэўскі.

3. Падрыхтаваць, забяспечыць што‑н., зрабіць магчымым што‑н. Але каб перацягнуць .. [самалёт] .. і стварыць умовы для ўзлёту, трэба папрацаваць не аднаму дзесятку чалавек. Шамякін. Перамога СССР у Вялікай Айчыннай вайне, утварэнне сусветнай сістэмы сацыялізма стварылі для .. [вызваленчай барацьбы народаў каланіяльных краін] .. спрыяльную абстаноўку. «Звязда». Узаемная павага, давер’е, сумленнасць — вось якую атмасферу .. удалося стварыць [Дзеншчыкову] сярод брыгадзіраў калгаса. Карпюк. / Пра славу, аўтарытэт, папулярнасць і пад. Усё ж [токі] Ксеркс сваёй расправай стварыў сабе такую славу, што і дарослыя, і дзеці яго ўсе ведаюць на свеце. Дубоўка. // Выклікаць з’яўленне чаго‑н., стаць прычынай чаго‑н. Стварыць цяжкасці.

4. Сфарміраваць, надаўшы адпаведныя рысы. Праца стварыла чалавека. □ Прырода стварыла .. [дзядзьку Язэпа] такім для таго, каб якой-небудзь чулай натуры па-брацку трохі пасмяяцца над ім, а пасля над ім жа горка заплакаць. Чорны. // Надаць якія‑н. уласцівасці, рысы ў працэсе развіцця. // Прыдумаць, уявіць сабе. Мы не паклонімся богу, — Бога стварыў чалавек. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

быць, цяпер. няма, акрамя 3 ас. адз. л. ёсць; пр. быў, была, было; былі; буд. буду, будзеш, будзе; заг. будзь; незак.

I. У самастойнай функцыі:

1. Жыць, існаваць, быць у наяўнасці. Вось так жыў-быў ды сплыў чалавек. «ЛіМ». [Ліда] заплакала — ціха, наўзрыд... — Ой, Андрэй мой, .. каб ты сёння быў, каб ты бачыў!.. Брыль. Дзе тут [у тайзе] будуць тыгры ці мядзведзі! Зайца — і таго, брат, пашукай. А. Вольскі. // Мець месца; бытаваць. [Зося:] — Я яму [бацьку] сказала, што не трэба думаць шмат пра тое, што было і што больш не вернецца ніколі. Чорны.

2. Утрымлівацца на працягу нейкага часу. Сёння свеціць сонца. І гэта вельмі добра! А то вось хутка зноў будзе восень — холад, дажджы... Брыль.

3. Прысутнічаць, знаходзіцца. Здавалася б, у гэтай хаце, Збуцвелай, згорбленай, старой, Павінен дзед быць на палацях, Мудрэц з сялянскаю душой. Колас. [Баляслаў:] — Чаму вы [Нахлябіч] думалі, што я дзе далёка? Дзе ж я магу быць? Чорны.

4. Рабіцца, здарацца. Маруся любіла шмат і весела смяяцца. Так было дома і ў школе, так было пасля і на працы. Брыль. Было гэта з Ладымерам Стальмаховічам зімою. Чорны. // Узнікаць, з’яўляцца на свет.

5. Прыходзіць, прыязджаць, прыбываць куды‑н.; наведваць каго‑н. [Зося:] — Бывай здарова, Галенка. Будзь у нас улетку... Чорны. [Жлукта:] Калі Антон Макаравіч без мяне прыйдзе, скажы, што я праз паўгадзіны буду. Крапіва.

6. 3 ас. адз. будзе. Ужываецца ў значэнні цяперашняга часу: ёсць, маецца (пры ўмоўным азначэнні колькасці). Яму ўжо будзе гадоў сорак. Да лесу будзе метраў трыста.

II. У функцыі дапаможнага дзеяслова ўжываецца:

1. У значэнні звязкі паміж дзейнікам і іменным выказнікам (у цяперашнім часе апускаецца, але часам ужываецца ў кніжнай мове ў 3 ас. адз.). [Кабета] была яшчэ зусім маладая, але на твары яе ляжаў адбітак перажытага. Чорны. Дык служыце ж людзям, Родныя бары: Мы былі і будзем Тут гаспадары. Колас. // З формай творнага склону назоўнікаў. [Рыта:] — Я яго [Буйскага] тры гады ведаю, яшчэ калі ён студэнтам быў. Шамякін.

2. Для ўтварэння складаных форм залежнага стану. Станкі былі шчыльна адгароджаны адзін ад аднаго габляванымі дошкамі. Паслядовіч.

3. Для ўтварэння формы будучага часу абвеснага ладу з неазначальнай формай дзеяслова незакончанага трывання. [Крушынскі:] — Вы мне, таварыш Кавалькевіч, толькі прыемнасць зробіце, калі са мною пра гаспадарку гаварыць будзеце. Бядуля.

4. Для ўтварэння формы будучага складанага часу. Піянер, ты будзь гатоў Падтрымаць сваіх сяброў! Колас.

5. У форме будучага часу ў значэнні звязкі цяперашняга часу. — Хто вы будзеце? — спыталіся яе [кабету]. Чорны.

6. У саставе складанага прошлага часу. [Мікуць] некалькі гадзін прасядзеў у канторы, куды пайшоў быў Костусь ад сталярскай работы. Чорны.

•••

Будзь (бывай) здароў — развітальнае пажаданне аставацца здаровым.

Будзь ласкавы — калі ласка.

Было ды сплыло — пра тое, што было, ды не вернецца.

Было ні было — гаворыцца перад тым, як адважыцца на які‑н. рызыкоўны крок.

Быць на варце — ахоўваць, абараняць што‑н.

Быць на віду — звяртаць на сябе ўвагу сваім удзелам, прысутнасцю.

Быць на вышыні — быць на ўзроўні патрабаванняў.

Быць на кароткай назе з кім — быць у добрых, сяброўскіх адносінах з кім‑н.

Быць на розных берагах — тое, што і апынуцца на розных берагах (гл. апынуцца).

Быць на роўнай назе з кім — як роўны з роўным.

Быць на сваім беразе — цвёрда прытрымлівацца сваіх перакананняў.

Быць на сёмым (дзесятым) небе — перажываць, адчуваць вялікую радасць.

Быць над абцасам у каго — знаходзіцца ў поўнай залежнасці ад каго‑н.

Быць пад мухаю — быць п’янаватым.

Быць парушынай у воку — перашкаджаць каму‑н. сваёй прысутнасцю, наяўнасцю.

Быць (стаяць) у баку ад чаго — не мець ніякага дачынення да чаго‑н., не ўдзельнічаць у чым‑н.

Быць у выйгрышы — а) выйграць у якой‑н. азартнай гульні; б) мець карысць, выгадаць для сябе што‑н.

Быць у долі — аб удзеле ў якой‑н. справе, прадпрыемстве.

Быць у дружбе з кімдружыць з кім‑н.

Быць у крыўдзе на каго — крыўдзіцца на каго‑н.

Быць у ласцы ў каго — мець чыю‑н. спагаду, падтрымку.

Каб і духу твайго (яго, яе, вашага, іх) не было дзе — патрабаванне неадкладна выйсці каму‑н. адкуль‑н.

Каб нагі тваёй (яго, яе, вашай, іх) не было дзе — пра катэгарычнае нежаданне бачыць каго‑н. дзе‑н.

Каб непанадна было каму — каб не ўзнікла жадання і далей так рабіць.

Каб табе (яму, ёй, вам, ім) пуста было — ужываецца для выказу лёгкай незадаволенасці чыімі‑н. дзеяннямі.

Мае быць гл. мець.

Макавага зярнятка (макавай расінкі) у роце не было — нічога не еў, не піў.

Нагі маёй не будзе дзе — ужываецца для выказу крыўды на каго‑н., нежадання бываць дзе‑н.

Нагі тваёй (яго, яе, вашай, іх) не будзе дзе — аб нежаданні бачыць каго‑н. дзе‑н.

Не было клопату (бяды) — пра нечаканую і непрыемную справу, вестку і пад.

Не можа быць! гл. магчы.

Не можа быць (і) гаворкі гл. магчы.

Не ў гнеў (крыўду) хай будзе сказана — не трэба злавацца за сказанае.

Так і быць — згода, няхай будзе так.

Што будзе, тое будзе — аддацца на волю лёсу.

Як бы там (што б там) ні было — нягледзячы ні на што, пры любых умовах.

Як мае быць гл. мець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)