ВШТУНІ́ (Азат) (сапр.Маміканян Азат Сетавіч; 17.7.1894, г. Ван, Турцыя — 26.3.1958),
армянскі паэт. Вучыўся ў Стамбуле, у 1911—14 слухач літ.-філас. ф-та Сарбоны. З 1914 жыў у Тбілісі, потым у Ерэване. У творах Вштуні драматызм падзей 1-й сусв. вайны (кн. нарысаў «З дзённіка добраахвотніка», 1915), асуджэнне варварскай палітыкі знішчэння арм. народа (зб. вершаў «Струны майго сэрца», 1915), працоўны энтузіязм, праблемы перабудовы вёскі (зб. «Новы Усход», 1923; «Вершы і паэмы», 1936, «Сачыненні», 1956), падзеі Вял.Айч. вайны (зб. «Каханне і нянавісць», 1946). У яго творах актуальнасць тэматыкі, новае асэнсаванне ўсх.паэт. вобразаў, муз. гучанне верша. Пісаў для дзяцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУС (Goes) Хуга ван дэр [каля 1435, г. Гент (?), Бельгія — 1482], нідэрландскі жывапісец эпохі Адраджэння. Працаваў пераважна ў Генце, з 1475 у манастыры Родэндале (каля Бруселя). Творчасці Гуса, які працягваў традыцыі Я. ван Эйка і Р. ван дэр Вэйдэна, характэрна мужная праўдзівасць вобразаў і напружаны драматызм дзеяння. У свае кампазіцыі з некаторай умоўнасцю прасторавай і маштабнай суаднесенасцю фігур уводзіў ярка індывідуальныя па характарыстыцы персанажы, аб’яднаныя агульным перажываннем («Грэхападзенне», каля 1470; трыпціх «Пакланенне пастухоў», або т.зв. алтар Партынары, каля 1474—75). Рысы, уласцівыя жывапісу позняй готыкі (драм. экстатычнасць вобразаў, напружанасць кантрастнага гучнага каларыту), праявіліся ў карціне «Успенне Божай Маці».
Х. ван дэр Гус. Пакланенне пастухоў. Фрагмент. 1474—75.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́КАС ((Okas) Эвальд) (н. 28.11.1915, Талін),
эстонскі мастак. Нар.маст.СССР (1963). Правадз.чл.АМСССР (1975). Герой Сац. Працы (1985). Вучыўся ў Вышэйшым маст. вучылішчы ў Таліне (1938—41). З 1944 выкладаў у Эстонскім маст. ін-це (з 1954 праф.). Творам уласцівы вастрыня тыпізацыі, драматызм апавядальнасці, дынаміка кампазіцыі: «Вайна ў Махтрэ» (1958), «Тыгр» гарыць» (1973), «На будоўлі электрастанцыі» (1977). Аўтар графічных серый «Сланцавая прамысловасць Эстонскай ССР» (1959), «Калевіпоэг» (1961), «Японія», «Індыя» (абедзве 1965), «Уражанні пра Галандыю, Бельгію і Люксембург» (1968), «Горад» (1974). Дзярж. прэміі Эстоніі 1947, 1948, 1950, 1959, 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ураўнава́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Стаць аднолькавыя па вазе, прыйсці ў раўнавагу.
2.(1і2ас.неўжыв.); перан. Прыйсці ў поўную адпаведнасць з чым‑н., стаць роўным у якіх‑н. адносінах. Драматызм ва ўзаемаадносінах паміж Іванам, Тацянай і Грышкам з’явіўся б тады, калі б у думках гераіні дзецюкі хоць на момант ураўнаважыліся.У. Калеснік.
3.перан. Стаць спакойным. [Рыгору] стала балюча няёмка. Унутры згрудзілася цяжкае туманнае пачуццё.. Ён пастаяў колькі хвілін, пакуль ураўнаважыўся.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
літоўскі паэт. Скончыў Маскоўскі ун-т (1898). У 1920—39 паўнамоцны прадстаўнік Літвы ў СССР. З 1939 у Парыжы. Пісаў на рус. (зб-кі «Зямныя ступені», 1911, «Горная сцяжына», 1912, «Лілія і Серп», 1948) і літоўскай (зб-кі «Наваселле», 1941, «Вянок слёз», 1942, «Паэзія», 1967, і інш.) мовах. Гал. тэматыка — сэнс быцця чалавека, яго адносіны да сусвету і вечнасці. Паэзіі Балтрушайціса ўласцівыя філасафічнасць, унутр.драматызм, спалучаны з элегічнымі настроямі, шматпланавая сімволіка, самабытная структура маст. вобраза. Перакладаў на рус. мову Дж.Байрана, Г.Ібсена, Г.Гаўптмана, К.Гамсуна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУДА́ЙЦІС ((Gudaitis) Антанас Марціна) (29.7.1904, г. Шаўляй, Літва — 20.4.1989),
літоўскі жывапісец. Засл. дз. маст. Літвы (1961). Нар. мастак Літвы (1964). Нар. мастак СССР (1985). У 1926—29 вучыўся ў Каўнаскім ун-це і ў Каўнаскай маст. школе, у 1929—33 — у Нац. школе прыкладнога мастацтва ў Парыжы. Аўтар экспрэсіўных тэматычных кампазіцый, прасякнутых дынамікай жыцця: «Праца» (1929), «Рута адпачывае» (1962), «Па дарогах вайны» (1965—67), «Нявесты» (1981). Піша таксама пейзажы (трыпціх «Літоўскі пейзаж», 1937; «Вечар», 1963), партрэты, тэатр. дэкарацыі і інш. У творах Гудайціса паглыблены драматызм вобраза, псіхалагізм, узмоцненая роля фактуры жывапісу, колеру, сімволікі. Дзярж. прэмія Літвы 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ СІ́КА ((De Sica) Віторыо) (7.7.1902, г. Copa, Італія — 13.11.1974),
італьянскі кінаакцёр, рэжысёр. Адзін з заснавальнікаў неарэалізму. З 1931 як акцёр здымаўся ў кінакамедыях: «Што за падлюгі гэтыя мужчыны», «Дам мільён», «Пан Макс». Драм. талент выявіўся ў фільме «Генерал Дэла Раверэ». З 1940 выступаў як рэжысёр. Фільмы вылучаюцца высокім майстэрствам, тонкім маст. густам, бездакорнымі акцёрскімі ансамблямі: «Шуша» (1946), «Выкрадальнікі веласіпедаў» (1948, прэмія «Оскар» 1949), «Умберта Д.» і «Цуд у Мілане» (абодва 1951), «Дах» (1956), «Учора, сёння, заўтра» (1963, прэмія «Оскар» 1964), «Шлюб па-італьянску» (1964), «Сланечнікі» (1969, сав.-італьян.), «Сад Фінці-Канціні» (1970, прэмія «Оскар» 1971) і інш. Яго творчасці аднолькава блізкія псіхалагічная глыбіня і высокі драматызм, вострая сатыра і лёгкая, вытанчаная камедыйнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАКА́ЛЬСКАЯ (Бірута Альфонсаўна) (11.6.1916, Вільня — 21.4.1996),
бел. актрыса. Сястра Г.А.Дакальскай. Вучылася ў Мінскім муз. тэхнікуме (1932—34). З 1935 у Бел. т-ры рабочай моладзі, у 1937—78 у Бел. т-ры імя Я.Купалы. Асаблівае месца ў яе творчасці займала роля Паўлінкі ў аднайм. п’есе Я.Купалы (сыграла яе больш за 450 разоў). Выконвала ролі дзяўчынак і падлеткаў, маладых дзяўчат, пазней характарныя, у якіх выявіла сапраўдны драматызм і выразную пластыку: Таццяна («Салавей» З.Бядулі), Марыля («Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча), Тэкля («Адкуль грэх?» А.Петрашкевіча), Сцепаніда Моўчан («Амністыя» М.Матукоўскага), Дар’я («Дзядзечкаў сон» паводле Ф.Дастаеўскага), Жонка гаспадара лазні («Характары» В.Шукшына), мадэмуазель Куку («Безыменная зорка» М.Себасцьяна) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКА́НІН (Уладзімір Сямёнавіч) (н. 13.3.1937, г. Орск Арэнбургскай вобл., Расія),
расійскі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі ун-т (1960), вучыўся на Вышэйшых курсах сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве. У зб-ках аповесцей і апавяданняў «Аповесць пра Стары Пасёлак» (1974), «Галасы» (1982), «Рака з хуткім цячэннем» (1983), аповесці «Дзе сыходзілася неба з узгоркамі» (1984) і інш. пошукі асэнсаванага быцця, драматызм бескампраміснасці, псіхалогія няцэльнай асобы. Аўтар раманаў «Прамая лінія» (1967), «Партрэт і вакол» (1978), «Андэграўнд, ці Герой нашага часу» (1998), аповесцей «Адзін і адна» (1987), «Стол накрыты сукном і з графінам пасярэдзіне» (1993), «Каўказскі вязень» (1995) і інш. У творах спалучэнне рэалізму і мадэрнізму, унутр. маналогі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
інтры́га, ‑і, ДМ ‑рызе, ж.
1.звычайнамн. (інтры́гі, ‑рыг). Скрытыя непрыстойныя дзеянні з мэтай нашкодзіць каму‑, чаму‑н.; нагаворы, падкопы. Інтрыгі міжнароднай рэакцыі. □ Не менш бязлітасна зрабіла, эксплуатавала сялян і гарадскі люд духавенства, пускаючы ў ход побач з грубым насіллем усякага роду падман, подкуп, шпіянаж, інтрыгі.Алексютовіч.
2. Сюжэтная лінія ў мастацкім творы, для якой характэрны асаблівы драматызм і напружанасць дзеяння. У бытавой драме і камедыі Галубок здзіўляў жывасцю дзеяння, дынамічнасцю і майстэрствам інтрыгі.Гіст. бел. сав. літ.
3. Нядоўгая любоўная сувязь. Любоўная інтрыга.
[Фр. intrigue.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)