вёска ў Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 23 км на ПнЗ ад горада і 16 км ад чыг. ст.Драгічын, 94 км ад Брэста. 780 ж., 317 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Магілы партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАВІ́НЫ,
вёска ў Драгічынскім с/с Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 8 км на ПнУ ад горада і 15 км ад чыг. ст.Драгічын, 110 км ад Брэста. 486 ж., 201 двор (2001). Млын. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКО́ЗЕЛЬ,
вёска ў Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 13 км на ПдЗ ад горада і 8 км ад чыг. ст.Драгічын, 118 км ад Брэста. 767 ж., 310 двароў (1997). Спіртзавод. Клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам. Помнік архітэктуры — сядзіба (19 ст.). Каля вёскі — магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯМЕ́РЖА,
вёска ў Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл., каля аўтадарогі.Драгічын—Бяроза. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на ПнЗ ад горада і 23 км ад чыг. ст.Драгічын, 126 км ад Брэста. 407 ж., 149 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛІН-ВО́САЎЦЫ,
вадасховішча ў Беларусі, у Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл., за 14 км на Пд ад г.Драгічын, каля в.Белін. Створана ў 1984 для рыбагадоўлі, арашэння. Наліўное, напаўняецца вадой помпамі з Белінскага і навакольных каналаў. Пл. 0,62 км², даўж. 3,39 км, найб.шыр. 0,4 км, найб.глыб. 4,6 м. Аб’ём вады 2,32 млн.м³. Берагі спадзістыя, вакол вадасховішча лесапасадкі. Мае мясц. рэкрэацыйнае значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАСЦЕ́ЙСКАЯ ЗЯМЛЯ́,
гістарычная вобласць у 10—16 ст. у бас. сярэдняга цячэння рэк Зах. Буг і Нараў. Найб. гарады: Бельск, Берасце (Брэст), Драгічын над Бугам, Камянец, Кобрын, Мельнік. З 10 ст. ў складзе Кіеўскай Русі, з канца 11 да сярэдзіны 12 ст. ва ўладанні тураўскіх, пасля — валынскіх князёў. У 11—13 ст. тут сутыкаліся інтарэсы кіеўскіх, тураўскіх, пінскіх, менскіх, галіцка-валынскіх, а з пач. 14 ст. і князёў ВКЛ з інтарэсамі польскіх феадалаў. Польскія князі Казімір II у 1179 і 1182, Конрад Мазавецкі і Лешка Кракаўскі ў 1210 часова захоплівалі Берасцейскую зямлю Драгічынскую воласць захапілі ням. рыцары, якіх у 1237 разбіў валынскі кн. Даніла Раманавіч. Паводле ўскосных звестак Іпацьеўскага летапісу, у 1240 у Берасцейскую зямлю з Пд уварваліся манголы. З пач. 14 ст. Берасцейская зямля ў складзе ВКЛ, ва ўладанні вял. князя Кейстута. У 1349 на некат. час Берасцейскую зямлю захапіў польскі кароль Казімір III. У 1382 кн. Януш Мазавецкі асадзіў Берасце, захапіў Драгічын, Мельнік і інш. З 1413 Берасцейская зямля ў складзе Трокскага ваяв. У 1566 створана Берасцейскае ваяводства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВАЯ ПАПІ́НА,
вёска ў Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр Папінскага с/с і калгаса. За 9 км на Пд ад горада і 16 км ад чыг. ст.Драгічын, 119 км ад Брэста. 953 ж., 309 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, лазнева-пральны камбінат, аддз. сувязі. Свята-Праабражэнская царква. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — касцёл (19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЛЯ́ШСКАЕ ВАЯВО́ДСТВА,
адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ і Польшчы ў 16—18 ст. з цэнтрам у г.Драгічын-Надбужскі. Утворана ў 1520. Складалася з Бельскага, Берасцейскага, Драгічынскага, Камянецкага, Кобрынскага, Мельніцкага пав. Паводле адм.-тэр. рэформы 1565—66 Берасцейскі, Камянецкі і Кобрынскі пав. ўвайшлі ў Брэсцкае ваяв. Напярэдадні Люблінскай уніі 1569 П.в. адышло да Польшчы. Паводле 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) увайшло ў склад Прусіі. Гл. таксама Падляшша.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЖУХ (Уладзімір Уладзіміравіч) (н. 7.3.1953, г.Драгічын Брэсцкай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1972), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1978). Творчасць адметная кампазіцыйнай завершанасцю, метафарычнасцю мыслення, філасафічнасцю, абагульненасцю вобразаў: серыя «Чарнобыльская хроніка», «Святая зямля», «Сон. Сом», «Снеданне на траве», «Светлыя дні восені», «Купалле», «Флора-пастушка», «Настальгія», «Чорны раяль у экстэр’еры», «Тры грацыі», «Чай з лімонам», «Дама ў чорным на зялёным», «Дзяўчынка і лета» (усе 1990—96).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛО́ЎЧЫЦКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
у Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Галоўчыцы, за 18 км на ПдЗ ад г.Драгічын. Створана ў 1979. Пл. 0,59 км². Даўж. 1 км, найб.шыр. 0,6 км, найб.глыб. 4,7 м. Аб’ём вады 2,2 млн.м³. Даўжыня агараджальнай дамбы 9,5 км. Напаўняецца вадой з Галоўчыцкага канала і ў паводку па падвадным канале з Дняпроўска-Бугскага канала. Ваганні ўзроўню 4,3 м за год, сярэднегадавы аб’ём сцёку 3,14 млн.м³. Выкарыстоўваецца для арашэння.