вёска ў Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл., каля аўтадарогі.Драгічын—Бяроза. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на ПнЗ ад горада і 23 км ад чыг. ст. Драгічын, 126 км ад Брэста. 407 ж., 149 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.