чыта́ч, ‑а, м.
1. Той, хто чытае якія‑н. творы, да каго звернуты творы пісьменнасці. Мова і стыль — гэта тыя формы, у якіх падаецца чытачу думка твора. Чорны. «А дні ідуць» — кніга, высока ацэненая друкам і па заслугах прынятая чытачом. «Полымя».
2. Наведвальнік, абанент грамадскай бібліятэкі, чытальні. Звыш дзевяці тысяч чытачоў абслугоўвае Мінская бібліятэка № 10. «ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эпані́м
(гр. eponymos = які мае імя, назву)
1) першы з дзевяці архонтаў, імем якога абазначаўся год у старажытных афінян;
2) асоба, якая дае чаму-н. сваё імя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
му́за
(польск. muza < лац. musa, ад гр. musa)
1) кожная з дзевяці багінь, заступніц навук і мастацтваў, у старажытнагрэчаскай міфалогіі (напр. Мельпамена — м. трагедыі, Тэрпсіхора — м. танцаў);
2) перан. крыніца паэтычнага натхнення, а таксама само натхненне, творчасць (напр. м. Купалы).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
му́за
(польск. muza < лац. musa, ад гр. musa)
1) кожная з дзевяці багінь, заступніц навук і мастацтваў, у старажытнагрэчаскай міфалогіі (напр. Мельпамена — муза трагедыі, Тэрпсіхора — муза танцаў);
2) перан. крыніца паэтычнага натхнення, а таксама само натхненне, творчасць (напр. м. Купалы).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
square1 [skweə] n.
1. квадра́т;
a solid square куб;
bring a number to a square math. узво́дзіць у квадра́т;
The square of three is nine. Тры ў квадраце роўна дзевяці.
2. пло́шча, пляц;
Trafalgar Square Трафальга́рская пло́шча
3. навуго́льнік (для чарчэння)
4. infml, derog. мешчані́н, рэтрагра́д
♦
be on the square infml паво́дзіць сябе́ сумле́нна;
break squares паруша́ць прыня́ты пара́дак;
out of square ко́са; няпра́вільна
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
де́вятеро (с сущ. м. рода) дзе́вяць, род. дзевяці́;
де́вятеро солда́т дзе́вяць салда́т; (с сущ. м. и ж., вместе взятыми, с сущ. общего рода, с сущ., употребляющимися только во мн. числе, с сущ., обозначающими детей и детёнышей, с личными мест. мн. числа) дзявя́цера, род. дзевяцеры́х;
их бы́ло де́вятеро: — ше́стеро парне́й и три де́вушки іх было́ дзявя́цера: шэсць хло́пцаў і тры дзяўчы́ны;
де́вятеро дете́й дзявя́цера дзяце́й;
де́вятеро су́ток дзявя́цера су́так;
де́вятеро порося́т дзявя́цера парася́т.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВАШЫНГТО́НСКАЯ КАНФЕРЭ́НЦЫЯ 1921—22,
па абмежаванні марскога ўзбраення і па далёкаўсходніх і ціхаакіянскіх пытаннях. Праходзіла ў Вашынгтоне з 12.11.1921 да 6.2.1922. Склікана па ініцыятыве ЗША, якія разлічвалі дамагчыся спрыяльнага для сябе вырашэння пытання аб марскім узбраенні і замацавання новых суадносін сіл імперыял. дзяржаў у Кітаі і ў бас. Ціхага акіяна. Удзельнічалі ЗША, Вялікабрытанія, Кітай, Японія, Францыя, Італія, Нідэрланды, Бельгія і Партугалія, а таксама дэлегаты Індыі і брыт. дамініёнаў. РСФСР як далёкаўсходняя краіна запрошана не была, не была дапушчана на Вашынгтонскую канферэнцыю дэлегацыя Далёкаўсходняй рэспублікі (прыбыла ў Вашынгтон у снеж. 1921).
Асн. дакументы Вашынгтонскай канферэнцыі: Дагавор чатырох дзяржаў (ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі і Францыі) пра сумесную абарону іх праў на астраўныя ўладанні ў раёне Ціхага акіяна. Адначасова прадугледжваў ліквідацыю англа-японскага саюза, чаго і дамагаліся ЗША. Дагавор пяці дзяржаў (ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі, Францыі і Італіі) пра абмежаванне марскіх узбраенняў. Падпісваючы гэты дагавор, Вялікабрытанія пацвярджала сваю вымушаную згоду на адмову ад панавання на моры. Дагавор устанаўліваў пэўную прапорцыю гранічнага танажу лінейнага флоту дзяржаў-удзельніц. ЗША станавіліся першай дзяржавай паводле стратэг. перавагі ў гэтым рэгіёне, на другім месцы была Японія. Дагавор дзевяці дзяржаў (ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Японіі, Італіі, Бельгіі, Нідэрландаў, Партугаліі і Кітая) пра палітыку ў Кітаі абвяшчаў прынцыпы «роўных магчымасцей» у Кітаі для гандлю і прадпрымальніцтва ўсіх краін. Адпавядаў амер. палітыцы «адчыненых дзвярэй» і дазваляў ЗША як найбольш магутнай дзяржаве выцесніць сваіх канкурэнтаў з Кітая.
Рашэнні Вашынгтонскай канферэнцыі дапоўнілі Версальскі мірны дагавор 1919 і сталі састаўной часткай версальска-вашынгтонскай сістэмы міжнар. адносін.
т. 4, с. 50
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)