ла́ты, ‑аў і лат; адз. няма.
Металічныя даспехі, якія ў старажытнасці засцерагалі воіна ад удараў халоднай зброі, а ў сярэднія вякі — і ад агнястрэльнай зброі. Уздоўж калідора, уперамешку з закутымі ў латы рыцарамі, стаялі вялікія пальмы. Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАЛЕ́ТА (Valletta),
горад, сталіца Мальты. На паўн.-ўсх. узбярэжжы в-ва Мальта. Засн. ў 1560-я г. 9,1 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 150 тыс. ж. (1993). Марскі порт. Міжнар. аэрапорт Лука. Суднабудаванне і суднарамонт, харч., тэкст., швейная, гарбарна-абутковая прам-сць. Рыбалоўства. Ун-т (з 1592). Музеі (Зброевая палата — узбраенне і даспехі рыцараў Мальтыйскага ордэна, Маст. галерэя). Нац. б-ка. Тэатр. Арх. помнікі 16—18 ст. Горад з’яўляецца сусв. помнікам культуры.
т. 3, с. 480
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРАЎЛЯ́НСКАЯ ЗБРАЁЎНЯ,
калекцыя ваен. зброі і амуніцыі 13—19 ст., сабраная А.Гюнтэрам (па паходжанні немец) у сваім маёнтку Дабраўляны (цяпер вёска ў Смаргонскім р-не). Экспанаты — шлемы, кірасы, латы, парахаўніцы, бердышы, алебарды, чаканы, стрэлы, баявыя сякеры, лукі, даспехі крыжакоў і інш. — былі размешчаны ў пабудаванай ім капліцы. У калекцыі былі ўзоры ваен. і паляўнічага ўзбраення розных стараж. магнацкіх родаў. На тэр. сядзіб Гюнтэр стварыў таксама музей нар. побыту (старыя хаты, аборы, борці і інш.). Пасля яго смерці (1854) б. ч. экспанатаў трапіла ў Варшаву.
Г.А.Каханоўскі.
т. 5, с. 559
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ры́царскі прям., перен. ры́царский;
~кія даспе́хі — ры́царские доспе́хи;
р. ўчы́нак — ры́царский посту́пок;
○ р. рама́н — ры́царский рома́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
па́нцырны в разн. знач. па́нцирный;
~ныя даспе́хі — па́нцирные доспе́хи;
~ная се́тка — па́нцирная се́тка;
~ныя ры́бы — па́нцирные ры́бы
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ра́тны уст., высок. ра́тный, бра́нный;
~ныя даспе́хі — ра́тные доспе́хи;
~нае по́ле — ра́тное по́ле;
р. по́дзвіг — ра́тный по́двиг
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВАЎКАВЫ́СКІ ВАЕ́ННА-ГІСТАРЫ́ЧНЫ МУЗЕ́Й імя П.І.Баграціёна.
Засн. ў 1935 у г. Ваўкавыск як краязнаўчы, з 1940 дзярж., з 1953 ваенна-гіст. музей. Мае 6 экспазіц. залаў (пл. экспазіцыі 198 м²), 31,5 тыс. экспанатаў асн. фонду (1996). У калекцыі музея археал. знаходкі з раскопак паселішчаў у Ваўкавыску і стараж. ўзбраенне воіна (наканечнікі стрэл лука, арбалета, кап’я, кальчуга, даспехі ням. рыцара, крыжацкі меч), халодная (алебарды, палашы, шаблі) і агнястрэльная (пісталеты, стрэльбы, гармата) зброя 16 — пач. 19 ст., мундзіры рус. салдат і афіцэраў гусарскіх і ўланскіх палкоў вайны 1812. Матэрыялы перыяду Вял. Айч. вайны прысвечаны абароне горада ў 1941, дзейнасці патрыят. падполля, вызваленню ў 1944. Захоўваюцца экспанаты пра жыццё і дзейнасць Баграціёна, дзеячаў КПЗБ С.В.Прытыцкага, В.З.Харужай, С.С.Панковай і інш.
т. 4, с. 42
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ры́цар, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. У сярэдневяковай Еўропе: феадал, які належаў да ваенна-землеўладальніцкага саслоўя, а таксама цяжкаўзброены воін, які знаходзіўся ў васальнай залежнасці ад свайго сюзерэна.
Р. журботнага вобраза (пра Дон-Кіхота, героя рамана Сервантэса). Р. без страху і дакору (перан.: пра смелага, ва ўсім бездакорнага чалавека; высок.). Р. плашча і кінжала (перан.: тайны грабежнік і забойца; кніжн.).
2. перан. Самаадданы, высакародны чалавек (высок.).
Р. рэвалюцыі.
|| прым. ры́царскі, -ая, -ае.
Рыцарскія даспехі.
Р. ўчынак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БРЭ́СЦКІ АБЛАСНЫ́ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.
Засн. ў 1950 у Брэсце. Мае 11 экспазіц. залаў (пл. экспазіцыі 872 м²), 63 тыс. экспанатаў асн. фонду (1995). Аддзелы: прыроды, гісторыі Брэстчыны, Вял. Айч. вайны, этнаграфічны. Сярод экспанатаў археал. і нумізматычныя калекцыі, зброя і даспехі воінаў 13—19 ст., рукапісныя і друкаваныя кнігі (трэбнік 1646, рукапісны «Апостал» 17 ст.), гербы і пячаткі стараж. Брэста, матэрыялы пра Брэсцкую арг-цыю РСДРП, пра арг-цыю КПЗБ і яе дзеячаў (В.З.Харужую, У.З.Царука і інш.), абарону Брэста і Брэсцкай крэпасці, партыз. і падп. рух на тэр. вобласці ў Вял. Айч. вайну, Герояў Сав. Саюза — землякоў, у т. л. С.І.Грыцаўца, П.І.Клімука і інш.; у аддзеле этнаграфіі муз. інструменты 18 ст., прылады працы і побыту сялян 19 ст.; у аддзеле прыроды экспанаты расліннага і жывёльнага свету Брэстчыны, агучаныя дыярамы «Белавежская пушча», «Палессе». Філіялы: Археалагічны музей «Бярэсце», Музей партызанскай славы, Камянецкая вежа, карцінная галерэя.
Т.М.Новікава.
т. 3, с. 294
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ла́ты 1 ’адзежа’ (Федар. 2) у выніку пераносу < ’старая адзежына’ (г. зн. ’з латкамі, палатаная’) < ла́та 1 (гл.). Тое ж латы ’пасцельныя рэчы: коўдра, падушкі і інш.’ (бяроз., Выг.).
Ла́ты 2 ’металічныя даспехі’ (ТСБМ). Да ла́та 1 (гл. Мацэнаўэр, LF, 9, 191).
Ла́ты 3 ’франтон’ (беш., ДАБМ). У выніку пераносу значэння латы ’жэрдкі’: на гэтай тэрыторыі франтоны робяць з тонкіх бярвенняў (а не з дошак), кладучы іх як сцяну аж да вільчыка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)