спе́лы, -ая, -ае.

1. Які паспеў, выспеў, стаў прыгодным для ўжывання.

С. яблык.

2. перан. Які дасягнуў вопытнасці, майстэрства (пра музыканта, артыста, мастака і пад.).

3. перан. Дасканалы, грунтоўна абдуманы; закончаны.

Спелыя думкі.

|| наз. спе́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

unexceptionable [ˌʌnɪkˈsepʃənəbl] adj. бездако́рны, даскана́лы;

His taste was unexceptionable. Ён меў бездакорны густ.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

адто́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад адтачыць.

2. у знач. прым. перан. Дасканалы па форме. Адточаны верш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

vrtrefflich a выда́тны, до́бры, даскана́лы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АБСАЛЮ́Т (ад лац. Absolutus неабмежаваны, безумоўны),

у ідэалістычнай філасофіі — вечнае, бясконцае, безумоўнае, дасканалы і нязменны суб’ект, які «самадастатковы», сам па сабе змяшчае ўсё існуючае і стварае яго. У філасофіі Фіхтэ — гэта «Я», у Гегеля — сусветны розум (абсалютны дух), у Шапенгаўэра — воля, у Бергсона — інтуіцыя; у рэлігіі як абсалют выступае Бог.

т. 1, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ідэа́л, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Тое, што складае вышэйшую мэту дзейнасці, імкненняў.

Агульначалавечыя ідэалы.

2. -у, чаго або які. Дасканалы ўзор чаго-н.

І. жаночай прыгажосці.

3. -а. Вышэйшае ўвасабленне якіх-н. якасцей, узор годнасці.

Гэты чалавек — мой і.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

frmvollendet a даскана́лы, зако́нчаны па фо́рме

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

тэлеаза́ўр

(ад гр. teleios = дасканалы + -заўр)

вялікі выкапнёвы марскі кракадзіл.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

idealny

1. ідэальны;

2. ідэальны; дасканалы; цудоўны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

беззага́нны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае заганаў, недахопаў; бездакорны па якасці. Беззаганная прадукцыя. Беззаганны верш. Беззаганная ідэя. Беззаганны характар. // Выдатны, дасканалы. Беззаганная выпраўка. Беззаганныя паводзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)