перадаручы́ць, ‑ручу, ‑ручыш, ‑ручыць; зак., што.

Даручыць каму‑н. выкананне таго, што было даручана самому. Перадаручыць справу памочніку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уручы́ць, уручу́, уру́чыш, уру́чыць; уру́чаны; зак., што каму.

1. Аддаць у рукі, непасрэдна.

У. дыплом.

2. Даверыць, даручыць (кніжн.).

У. свой лёс каму-н. (перан.).

|| незак. уруча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. уручэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

завяшча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак. і незак.

1. каго-што каму. Перадаць (перадаваць) па завяшчанні.

З. маёмасць сыну.

2. каму з інф. Даручыць (даручаць) што-н., выказаўшы перадсмяротную волю.

Вучоны завяшчаў прадоўжыць справу сваім вучням.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узлажы́ць, -лажу́, -ло́жыш, -ло́жыць; -ло́жаны; зак.

1. каго-што на што. Палажыць на што-н., паверх чаго-н.; ускласці.

У. бервяно на сані.

2. перан., што на каго-што. Даручыць што-н. каму-н.

У. адказнасць на брыгадзіраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пахулі́цьдаручыць’ (б.-каш., Мат. Гом.). Да па‑ і рус., ц.-слав. хулити ’абвінавачваць, ганіць, знеслаўляць’, хула ’паклёп, абгавор’, якія, аднак, на беларускай тэрыторыі набылі працілеглае значэнне, параўн. хула табе, Божа ’хвала, слава’ (Касп.) < прасл. xula (xuliti), роднаснае з xvala < і.-е. *sou-l-: su̯‑ō‑l‑ (гл. Трубачоў, Эт. сл., 8, 115), гл. хваліць. У б.-каш. пахуліць таксама маецца перанос значэння ў станоўчы рэгістр ’даручыць, дазволіць (пільнаваць сад)’ (гл. крыніцу).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прапанава́ць ’заявіць аб жаданні, гатоўнасці дапамагчы’, ’выказаць, унесці прапанову, параіць’, ’даручыць выканаць’ (ТСБМ, Гарэц.). З польск. proponować ’тс’ (Кюнэ, Poln., 89). Польск. з лац. proponere ’тс’ < pro‑ ’перад’ і ponere ’класці’ (Голуб-Ліер, 397).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

thief [θi:f] n. (pl. thieves) зло́дзей; зладзе́йка;

like a thief in the night як начны́ зло́дзей

thieves’ Latin зладзе́йскі жарго́н;

set a thief to catch a thief даручы́ць зло́дзею злаві́ць зло́дзея

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

даве́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; заг. давер; зак., каго-што або з інф.

Аказаўшы давер’е, даручыць каму‑, чаму‑н., перадаць пад чыю‑н. адказнасць. Даверыць таварышу машыну. □ Патрэбен быў памочнік, шчыры і пісьменны чалавек, добра пісьменны, каб яму можна было даверыць любую справу. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прысы́рыцьдаручыць; прымусіць; адчувальна ўздзейнічаць’; ’прыручыць’; ’пакінуць’, прысырэ́ць ’надакучыць’ (Мат. Гом., ТС; жыт., Жыв. НС; мазыр., ГЧ). Няясна; відаць, корань той жа, што і ў осы́рыць ’пакінуць’ (ТС), якое Супрун выводзіць са ст.-рус. сирыи ’сіроцкі, асірацелы’, гл. асірацець, хаця семантыка разглядаемага слова не зусім ясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зада́ць, -да́м, -дасі́, -да́сць; -дадзі́м, -дасце́, -даду́ць; -да́ў, -дала́, -ло́, -лі́; -да́й; -да́дзены; зак.

1. што і каму. Даручыць зрабіць што-н.

З. работу.

З. урок.

З. пытанне.

2. што. Вызначыць, указаць.

З. курс караблю.

3. што. Зрабіць, арганізаваць (разм.).

З. баль.

4. што і чаго. Учыніць, нарабіць (чаго-н. непрыемнага; разм.).

З. страху.

З. клопату.

Я ім задам! (выраз пагрозы).

|| незак. задава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)