Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
пры́красць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць прыкрага. [Іван] таропка ўзбег на круцізну, быццам уцякаючы ад думак аб.. [Джуліі], пакінутай унізе, але ўсё ж не могучы адолець прыкрасці сваіх адчуванняў.Быкаў.
2. Непрыемнае пачуццё незадавальнення, крыўды, смутку. Нібы знарок, на прыкрасць дзеду, праплывае [рыба] каля самай галачкі і нават носа не заверне.Крапіва.[Лёдзя] тройчы разглядала сябе ў люстра і тройчы з прыкрасцю адварочвалася.Карпаў.Алесю падабалася гасціннасць гаспадыні і ўжо з прыкрасцю думалася, што стрэлкі гадзінніка бягуць занадта хутка.Шыцік.
3. Тое, што выклікае пачуццё незадавальнення, крыўды; непрыемнасць. — Даруйце мне. Васіль Міронавіч, што прычыніў вам прыкрасць.Колас.Дома ўсе ведаюць, што калі Арцём Іванавіч гаворыць такія рэчы, у яго на працы былі нейкія прыкрасці.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
поми́луй(те)! змі́луйся (змі́луйцеся)!, злі́туйся! (злі́туйцеся)!; (да что ты, что вы!) (ды) што ты (вы)!; (простите!)дару́йце!, выбача́йце!; (постой, постойте!) пасто́й(це)!, пачака́й(це)!
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
słuchać
słucha|ć
незак.
1. слухаць;
~ć koncertu — слухаць канцэрт;
~ć radia — слухаць радыё;
~m? — слухаю?; алё?; (недачуўшы) даруйце?; што?;
~aj! — паслухай!; слухай!;
2. слухацца;
nie ~ć — не слухацца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
darować
dar|ować
1.зак. падарыць;
2. дараваць; выбачыць, прабачыць;
nie mogę sobie tego ~ować — (я) не магу сабе гэтага дараваць;
~uj mi — прабачце мне; даруйце мне;
3.незак.; гл. darowywać
~uj (pan) ~ujcie — прабачце (ветлівы зварот)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
prosić
незак. прасіць; запрашаць;
prosić kogo do pokoju — запрашаць каго ў пакой;
prosić o rękę — прасіць чыёй рукі;
proszę (bardzo) — (у адказ на падзяку) калі ласка; няма за што;
proszę? — даруйце?; што вы сказалі?;
proszę usiąść — сядайце, калі ласка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
фу́нкцыя, ‑і, ж.
1.Кніжн. З’ява, якая залежыць ад другой асноўнай з’явы і змяняецца ў залежнасці ад змянення другой з’явы. Можа, падкрэсліванне выключнасці грамадскіх функцый мастацтва было звязана ў Багдановіча з палемічным духам амаль усіх яго твораў, напісаных на тэму аб мастацтве.Лойка.
2. У матэматыцы — залежнасць адных пераменных велічынь ад другіх; пераменная велічыня, значэнне якой адпавядае другой велічыні або залежыць ад яе. Трыганаметрычныя функцыі. □ Янча перагортвае табліцу лагарыфмаў і, адшукаўшы патрэбную функцыю вугла, запісвае яе ў сшытак.Васілевіч.
3. У фізіялогіі — спецыфічная дзейнасць жывёльнага ці расліннага арганізма, яго органаў, тканак і клетак. Жыццёвыя функцыі арганізма. Дыхальная функцыя скуры.
4.перан. Абавязак, кола дзейнасці; работа, задача. Службовыя функцыі. □ [Калатухін:] Даруйце, таварыш старшыня, што я, так сказаць, бяру на сябе функцыі гаспадара, але прашу загадаць усім пабочным выйсці.Мележ.Пеця абраны сакратаром гуртка і вось выконвае сваю функцыю — чытае праграму Грамады.Пестрак.А Штрыпке ўсё бегаў ля вагонаў — гэта не ўваходзіла ў функцыі Багуцкага, той гаспадарыў у дэпо.Лынькоў.
5. Значэнне, прызначэнне, роля. У сказе назоўнікі звычайна выконваюць функцыю дзейніка або дапаўнення, што абумоўліваецца іх прадметным значэннем.Граматыка.
[Ад лац. functio — выкананне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)