імшы́сты, ‑ая, ‑ае.

Дарослы мохам. Імшыстае балота. Імшысты дол. Імшысты камень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мужчы́на, -ы, мн. -ы, -чы́н, м.

1. Асоба, процілеглая жанчыне па поле.

Сустракацца з мужчынам.

2. Дарослы чалавек у адрозненне ад юнака, хлопчыка.

|| прым. мужчы́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недаме́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м.

1. Тое, што не мае належнага або нармальнага памеру.

2. Абутак і вопратка большага памеру, чым дзіцячы, і меншага, чым дарослы (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

erwáchsen II a даро́слы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

mánnbar a узмужне́лы, даро́слы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

gróßjährig a паўнале́тні, даро́слы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

бо́льшы, -ая, -ае.

1.

Выш. ст. да прыметніка вялікі.

2. Старэйшы па ўзросце, званні і пад.

Большая дачка.

3. у знач. наз. бо́льшы, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Дарослы, старэйшы (разм.).

Слухаць большых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вузро́слы ’дарослы’ (Бяльк.). Ад узрасці́ ’вырасці’, гл. узро́ст, як узнясці́, узнёслы ’патэтычны’, аднак пратэза перад прыставачным у сведчыць хутчэй пра запазычанне з рус. взро́слый ’дарослы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзя́дзя, ‑і, м.

Дарослы мужчына (у мове дзяцей). Параўняліся і, чую, дзяўчынка кажа: «Мамка, глянь, які смешны ў дзядзі капялюш». Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

созре́вший

1. спе́лы, вы́спелы;

2. перен. (о возрасте) ста́лы; (взрослый) даро́слы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)