пра́воII вводн. сл. сапраўды́, пра́ўда;

я, пра́во, не винова́т пра́ўда ж., я не вінава́ты;

пра́во сло́во прост. далібо́г.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малаці́цца, ‑лоціцца; незак.

1. Падвяргацца, паддавацца абмалочванню. Сухое жыта добра малоціцца. □ [Сазон:] — Каб, далібог, гэткія ўсе былі [як Аўдоля], дык у мяне ў брыгадзе, як той кажа, само б і насілася б, і сушылася б, і жалася б, і малацілася б. Ермаловіч.

2. Зал. да малаціць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прысе́й-бо́гу ’так, праўда’ (ТС), пры́сей богудалібог’ (жыт., Жыв. сл.), при́сʼаші Богу ’тс’ (іван., Арк.). Укр. палес. присейбо̂́ ’тс’, валын. при́сель‑бу, присі‑бо́, при́сяй Бо́гу, прі́зь Бо́гу ’тс’. Алегравая форма словазлучэння прысягаю Богу (гл. Цыхун, Зб. памяці Талстога, 422), магчыма, прысягнуўшы Богу, параўн. чэш. přisámbohu ад přisáhám Bohu (Махэк₂, 535; Голуб-Копечны, 301; ЕСУМ, 4, 579).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акупі́цца, акупіцца; зак.

Аплаціцца; прынесці даход, які пакрывае зробленыя расходы. Давайце запросім вучоных, няхай зробяць эканамічны аналіз гаспадаркі, дадуць навуковыя прагнозы. Далібог, акупяцца затраты. Шамякін. // перан. Разм. Апраўдаць сябе, даць станоўчыя вынікі. Твар [айца Міколы] робіцца тужлівым. Але гэта цягнецца толькі момант, бо яго турбота, яго, можна сказаць, пакута шчодра акупілася вынікам намаганняў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлебану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Аднакр. да хлёбаць.

2. перан. Разм. Выпіць. [Тодар:] — Вунь у Малых Прусах шляхціц Купрыян Свінацяробскі гоніць, дык хоць замест газы палі — далібог жа гарыць, а калі трохі хлебанеш, дык аж вочы на лоб лезуць. Чорны. // Паесці (якой‑н. вадкай стравы). [Бабка:] — У мяне, панічок, капуста ад абеду засталася, можа, вы хлебанулі б крыху? Колас.

3. перан. Разм. Зведаць, перанесці. Хлебанулі гора мы нямала — Дзеці на ваенным рубяжы... Зуёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

kochać

kocha|ć

незак.

1. кахаць;

~ć całym sercem — любіць усім сэрцам;

2. любіць;

~ł jeść — ён любіў паесці;

jak Boga ~m — далібог, дальбог

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

КАРАТЫ́НСКІ (Вінцэсь Аляксандравіч) (15.8.1831, в. Селішча Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 7.2.1891),

бел. і польскі паэт, публіцыст. Працаваў хатнім настаўнікам на Навагрудчыне, з 1850 сакратар У.Сыракомлі. У 1862 падарожнічаў па Беларусі з М.​Лясковым. З 1866 у Варшаве. Літ. дзейнасць пачаў у 1856. Супрацоўнічаў у віленскіх і варшаўскіх перыяд. выданнях, друкаваў у іх артыкулы пра Беларусь. На польск. мове выдаў паэт. зб. «Чым хата багата, тым рада» (1857), паэму «Таміла» (1858). У 1858 да прыезду ў Вільню Аляксандра II напісаў бел. верш «Уставайма, братцы, да дзела, да дзела» — напамінанне пра існаванне бел. мовы. Падтрымаў дзейнасць А.​Вярыгі-Дарэўскага на ніве адраджэння бел. культуры (вершаванае прысвячэнне «Далібог-то, Арцім...»). На бел. мове напісаў элегію «Туга на чужой старане» (1864). Напярэдадні паўстання 1863—64 прычыніўся да стварэння антыцарскіх вершаваных твораў «Гутарка старога дзеда» і «Гутарка двух суседаў». Аўтар гіст.- краязнаўчых нарысаў, артыкулаў пра А.​Міцкевіча, І.​Дамейку, С.​Рысінскага, К. і Я.​Тышкевічаў, Р.​Зянькевіча. Для «Усеагульнай энцыклапедыі» С.​Аргельбранда (т. 1—28, 1859—68) напісаў артыкулы пра бел. гарады Віцебск, Валожын, Слуцк, Стоўбцы і інш. Дэмакр. погляды выявіліся ў паэт. творчасці пра жыццё бел. вёскі дарэформеннага перыяду. Гуманіст. пафас, асаблівасці паэтыкі К. паўплывалі на станаўленне новай бел. л-ры. Пераклаў на польск. мову творы П.​Беранжэ, А.​Пушкіна, М.​Лермантава, Л.​Талстога, Г.​Гейнэ. Выдаў збор твораў Сыракомлі (т. 1—10, 1872). На бел. мову польск. творы К. пераклалі Р.​Баравікова, Р.​Барадулін, П.​Бітэль, У.​Мархель, Г.​Тумаш.

Тв.:

Творы. 2 выд. Мн., 1994.

Літ.:

Мальдзіс А Вінцэсь Каратынскі // Мальдзіс А Падарожжа ў XIX ст. Мн., 1969;

Мархель У. «Чым хата багата...» // Мархель У. Крыніцы памяці. Мн., 1990.

У.​І.​Мархель.

В.А.Каратынскі.

т. 8, с. 59

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прывалачы́, ‑лаку, ‑лачаш, ‑лачэ; ‑лачом, ‑лачаце, ‑лакуць; пр. прывалок, ‑лакла, ‑ло; заг. прывалачы; зак., каго-што.

Валочачы, цягнучы, даставіць куды‑н. [Косцік] бягом прывалок дзве жэрдкі і па слізкім лёдзе насунуў іх танчэйшымі канцамі да Аксінні. Пальчэўскі. — Будзеш упірацца, то паклічу Рыгора і Язэпа і, далібог, прывалачом вось так, як ты цяпер ляжыш. Колас. Прывалаклі [партызаны] нават два цяжкія кулямёты. Шахавец. // Разм. Прынесці (звычайна што‑н. цяжкае, вялікае). [Чыжык] прывалок у яміну новенькі нямецкі карабін і патроны, знойдзеныя сярод забітых гітлераўцаў. Лупсякоў. Гарыдавец Шарона праз сяло Адзін дамоў на плечах прывалок. Танк. // Разм. Сілаю прывесці, прымусіць прыйсці. [Сашка:] — На чорта ён мне, твой гэты працаўнік, ты маеш з ім справы, то ідзі да яго, а чаго ты мяне сюды прывалок? Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Gott m -es, Götter Бог, бо́жышча;

~ sei Dank! дзя́куй Бо́гу!;

~ befhlen! з Бо́гам!;

um ~es wllen! далібо́г!;

~ bewhre [behüte]! барані́ [крый] Бо́жа!;

zu ~ bten малі́цца Бо́гу;

~ hbe ihn slig! ца́рства яму́ нябе́снае!;

auf ~ buen спадзява́цца на Бо́га;

weiß ~! Бог ве́дае!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

абудзі́цца, абуджуся, абудзішся, абудзіцца; зак.

1. Перастаць спаць, прачнуцца. Абудзілася Вера ад лёгкага стуку ў акно. Паслядовіч. Узяўся [Міхалка] за ключ. Павярнуў раз і абамлеў: ключ.. так загрымеў, што напэўна ўсе абудзілася. Колас.

2. перан. Перастаць быць спакойным, напоўніцца чым‑н. Барсукова Гара, дзе вызначана было чатырыста пнёў лесу на школу, маўклівая і па-зімоваму сумная, аднае раніцы абудзілася вясёлым гоманам. Крапіва. // Вярнуцца да жыцця, дзейнасці, аднавіць жыццёвыя працэсы. Прырода абудзілася да новага жыцця. Мурашка.

3. перан. Узнікнуць, выявіцца (пра пачуцці, уласцівасці, якасці). — От, паненачка, набраліся б вы з панічом, далібог, — з жарам і зусім іншым тонам прамовіла бабка, і ў ёй адразу абудзілася жанчына-свацця. Колас. [Іван] спазнаў ужо прыхільную лагоднасць.. [Джулінай] душы, да якой міжвольна памкнуўся і сам, і ў ім абудзілася даўно ўжо не адчуваная патрэба ў шчырасці. Быкаў.

4. перан. Ачнуцца. Сход абудзіўся ад маўчанкі і ўспыхнуў смехам. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)