Прымкну́ць ’закрыць, зачыніць няпоўнасцю; прысунуцца блізка, шчыльна да чаго-небудзь; стаць прыхільнікам, удзельнікам у якой-небудзь справе’ (ТСБМ), ’замкнуць ненадоўга’, прымкну́ты ’тс’ (брасл., драг., Сл. ПЗБ), прымукну́ць, прымыкну́ць ’замкнуць ненадзейна’, прыму́кваць ’прымацоўваць’ (ТС); сюды ж з развіццём значэння ’далучыцца’ зваротнае прымкну́цца ’ўзяцца шчыра (за работу)’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да рэдкага мкнуць ’пацягнуць, ударыць дубцом’, ’кінуцца бегчы’, мкну́цца ’крануцца з месца; ударыцца; паткнуцца’ (Нас.), гл. мкаць. Усходнеславянскае ўтварэнне, параўн. рус. примкну́ть ’далучыцца’, дыял. примкну́ться ’далучыцца’, ’налегчы (на вёслы)’, укр. примкну́ти ’прычыніць, зачыніць няпоўнасцю; стаць прыхільнікам, паслядоўнікам чаго-, каго-небудзь’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
włączyć się
зак. уключыцца; далучыцца;
włączyć się do dyskusji — уключыцца ў дыскусію; далучыцца да дыскусіі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
приобщи́ться
1. прылучы́цца, далучы́цца (да чаго), уключы́цца (у што);
2. церк. прычасці́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
змацава́цца, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑цуецца; зак.
Моцна злучыцца аднаму з другім, далучыцца адзін да другога пры дапамозе чаго‑н. Дэталі добра змацаваліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даба́віцца, ‑віцца; зак.
Дадаткова далучыцца да чаго‑н.; прыбавіцца, падбавіцца. Дабавіўся новы клопат. / у безас. ужыв. Літаратуры фальклорнай у нас крыху дабавілася. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыцо́паць экспр. ’прыйсці’ (ТС). Параўн. рус. урал. прицо́паться ’прычапіцца, прывязацца’; ’падысці, далучыцца’; ’накінуцца на ежу’. Прэфіксальны дзеяслоў гукапераймальнага характару (гл. цо́паць, цоп).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прышы́цца ’прыладзіцца’ (ТС). Да шы́цца, шыць (гл.); параўн. укр. приши́тися ’прышыцца, прымацавацца’, рус. маск. приши́ться ’далучыцца да некага з карыслівай мэтай, прымазацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дада́цца, ‑дасца; ‑дуцца; зак.
Разм. Далучыцца, дабавіцца ў дадатак да чаго‑н. Астатняе дадасца. □ Да ўсіх Галіных бядот дадалася новая, ужо зусім рэальная бяда. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дамяша́цца, ‑аецца; зак.
Дабавіцца, далучыцца да чаго‑н. Да смольнага настою сухое ігліцы дамяшаўся пах бензінавай гары. Беразняк. Да вінтовачных стрэлаў дамяшаліся аўтаматныя чэргі. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыда́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., -да́сца; -да́ўся, -дала́ся, -ло́ся; зак.
1. Дадацца, далучыцца да каго-, чаго-н.; перадацца.
Яму прыдалося (безас.) упартасці.
Меркавалі, што хвароба прыдалася дзіцяці ад паганага вока.
2. Здацца, уявіцца.
Мне спачатку прыдалося (безас.), што ён намнога старэйшы.
|| незак. прыдава́цца, -дае́цца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)