прыбі́цца, -б’ю́ся, -б’е́шся, -б’е́цца; -б’ёмся, -б’яце́ся, -б’ю́цца; -біся; зак. (разм.).

1. Доўга ідучы, блукаючы, дабрацца куды-н.

П. да незнаёмага хутара.

2. да каго-чаго. Далучыцца, пайсці следам за кім-н.

Чужая авечка прыбілася да чарады.

|| незак. прыбіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)