ДУШ (франц. douche ад італьян. doccia вадасцёкавая труба),

прылада для аблівання цела тонкімі вадзянымі струменямі. Таксама гігіенічная і лячэбная водная працэдура, якая заключаецца ва ўздзеянні на цела чалавека струменяў вады рознай т-ры і ціску.

Выкарыстоўваюць Д. халодны (т-ра ніжэй за 20 °C), субхалодныя (да 34 °C), індыферэнтныя (34—36 °C), цёплыя (38—39 °C), гарачыя (40 °C і вышэй), кантрастныя (з пераменнай т-рай 10—25 і 45 °C); з лек.-прафілакт. мэтамі выкарыстоўваюць звычайна дажджавы, ігольчасты, пылавы, цыркулярны, узыходны, Д. Шарко, шатландскі; ціск вады ад 0,3 да 4 атм.

т. 6, с. 267

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

rainy [ˈreɪni] adj.

1. дажджлі́вы;

rainy weather дажджлі́вае надво́р’е

2. дажджавы́ (пра хмару)

save/keep smth. for a rainy day адкла́дваць што-н. на чо́рны дзень

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

glista

ж.

1. гліст;

2. разм. дажджавы чарвяк;

гл. dżdżownica

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Рыба́к1 ’рыбалоў’ (ТСБМ; шальч., пух., Сл. ПЗБ; Сцяшк., ТС), ’рачная чайка’ (ТС), руск. дыял. рыбак ’тс’. Ад ры́ба (гл.)

Рыбак2 ’рабак’ (астрав., Сл. ПЗБ), ’дажджавы чарвяк’ (кар., Шат.), ’гліст’ (ПСл). Ад раба́к (народнаэтымалагічнае асэнсаванне).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ручаёк

1. Малая рэчка (Навагр., Слаўг.).

2. Веснавы, дажджавы, крынічны струмень (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Расава́льнік, расава́ннік ’ранні баравік’ (лід., дзятл., Сл. ПЗБ; навагр., З нар. сл.), расаві́к ’тс’ (беласт., Жыв. сл.), ’падбярозавік (баран., Нар. словатв.). Ад расава́ць (гл.), бо грыбы з’яўляюцца ў час, калі красуе (расуе) жыта. Іншая матывацыя ў расаві́кдажджавы чарвяк’ (Скарбы) — да раса1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВАЛЬВО́КСАВЫЯ (Volvocophyceae),

клас зялёных водарасцяў. Уключае 3 парадкі: поліблефарыдавыя (Polyblepharidales), хламідаманадавыя (Chlamydomonadales) і вальвоксавыя (Volvocales). Агульная колькасць сямействаў, родаў і відаў не вызначана. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары. На Беларусі трапляюцца ўсюды. Растуць у стаячых прэсных вадаёмах (планктонныя формы), таксама ў глебе. Найб. вядомыя роды: вальвокс (Volvox), гематакокус (Hematococus), гоніум (Gonium), дуналіела (Dunaliella), пандарына (Pandorina), хламідаманада (Chlamydomonas), эўдарына (Eudorina).

Найб. прымітыўная група зялёных водарасцяў. Аднаклетачныя, цэнабіяльныя ці каланіяльныя арганізмы, маюць манадную структуру цела і жгуцікі (1—2, радзей 4—8). У вегетатыўным стане рухомыя на працягу ўсяго жыцця. Бясполае размнажэнне адбываецца падоўжным дзяленнем клетак або зааспорамі, палавы працэс — галагамія, ізагамія, гетэрагамія і аагамія. Пры масавым развіцці выклікаюць зялёнае і чырв. «цвіценне» вады, што вядзе да зніжэння ў ёй кіслароду і замору рыб. Біял. ачышчальнікі і індыкатары забруджаных і сцёкавых водаў, удзельнічаюць ва ўтварэнні сапрапелю. Вальвоксавыя — важнае звяно ў ланцугу спажывання гідрабіёнтаў. З некат. відаў атрымліваюць карацін.

Да арт. Вальвоксавыя: 1 — вальвокс шарападобны; 2 — гематакокус дажджавы; 3 — дуналіела салявая.

т. 3, с. 490

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

deszczowy

deszczow|y

1. дажджавы;

chmura ~a — дажджавая хмара;

2. дажджлівы;

~e lato — дажджлівае (мокрае) лета

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

rainy

[ˈreɪni]

adj.

1) дажджлі́вы, мо́кры

rainy fall (weather) — дажджлі́вая во́сень

2) дажджавы́, які́ нясе́ дождж

rainy cloud — дажджава́я хма́ра

- rainy day

- save for a rainy day

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ручаі́на

1. Перасыхаючы ручай; веснавы ці дажджавы паток (Слаўг., Сміл. Шат.).

2. Вільготнае месца, дзе сочыцца крынічная вада і адкуль пачынае цячы ручай (Рэч., Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)