Разм. Тое, што і прыёмны (у 1 знач.). Вельмі часта Платону Міканоравічу даводзіцца быць старшынёю прыймовай камісіі.Сабаленка.Панёс я сваю заліковую картку да сакратара прыймовай камісіі.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АКУЛЯ́Р (ад лац. ocularis вочны),
частка аптычнай прылады (мікраскопа, тэлескопа і інш.), накіраваная да вока назіральніка. Прызначаны для разглядання павялічанага відарыса, створанага аб’ектывам або абарачальнай сістэмай. Асн. характарыстыкі: фокусная адлегласць, якая вызначае павелічэнне ўсей аптычнай сістэмы; адлегласць да выхадной зрэнкі (ад апошняй паверхні акуляра да відарыса, створанага акулярам); вугал поля зроку. Асн. тыпы простых акуляраў: Гюйгенса (17 ст.) і Рамсдэна (18 ст.). У складаных акулярах за кошт павелічэння колькасці лінзаў і выкарыстання несферычных (напр., парабалічных) паверхняў вугал зроку даводзіцца да 90—100°.
Да арт.Акуляр: a — акуляр Гюйгенса; b — акуляр Рамсдэна; Л1, Л2 — лінзы; Д — дыяфрагма; F — пярэдняя факальная плоскасць; В — вока.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
даціна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Абл. Даймаць. [Дармідон] часта дацінаў жонку за тое, што яму амаль заўсёды даводзіцца есці халоднае снеданне.Сабаленка.У паветры ўжо адчуваўся подых блізкай восені. Днём усё яшчэ было горача. Затое ноччу дацінаў холад.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прырэ́чча, ‑а, н.
Мясцовасць, размешчаная каля ракі, на беразе ракі. Дзьмуў моцны вецер, заносячы густым снегам Дняпро, прырэчча, Чыжыкавы сляды.Лупсякоў.У нагах стома, мокра ў абутку, бо ісці даводзіцца прырэччам, пераступаць колішнія глыбокія каналы, што заплылі тванню, зацвілі.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
приходи́тьсянесов.
1.(оказываться подходящим) падыхо́дзіць;
2.(падать на какой-л. день, на долю и т. п.) прыпада́ць, выпада́ць;
суббо́та приходи́лась на пя́тое апре́ля субо́та прыпада́ла на пя́тае красавіка́;
ему́ приходи́лось мно́го рабо́тать яму́ прыхо́дзілася (даво́дзілася) шмат працава́ць; см.прийти́сь;
4.(доводиться кем-л.)даво́дзіцца;
он при́ходится ему́ дя́дей ён даво́дзіцца яму́ дзя́дзькам.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
галавало́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Рмн. ‑мак; ж.
Складаная задача, загадка, рашэнне якой патрабуе кемлівасці, здагадлівасці. //перан. Пра што‑н. заблытанае, незразумелае. [Струшня] прыслаў не паведамленне, а галаваломку, ні слова аб падрабязнасцях.М. Ткачоў.Нярэдка побач з добрым празрыстым вершам даводзіцца чытаць і вершаваную галаваломку.Русецкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хітры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
Праяўляць хітрасць. Відаць, толькі гордасць не дазваляла прызнацца, як цяжка быць дачкой генерала, як даводзіцца хітрыць, каб не сказаць дома праўды, куды ідзеш.Карпюк.— Не, у мяне яшчэ ёсць справы, — Мядзведзеў хітрыў: ён не хацеў бесцырымонна выпраўляць капітана з кабінета.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Аб ’сёння’ паўн.-слав. Праславянскі характар яго даводзіцца, магчыма, яшчэ балтаславянскай канструкцыяй тыпу бел.аб ноч ’на працягу ночы’. Параўн. рус.ц.-слав.объ нощъ, чэш.ob noc, н.-луж.hob noc, серб.-харв.об ноћ, славен.ob noč, літ.apýnaktis (Трубачоў, Проспект, 65–66).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Utilitas aliqua sequitur post tristia damna
Нейкая карысць ідзе за сумнай стратай.
Какая-то польза следует за грустной утратой.
бел. Дзе ёсць прыбытак, там ёсць і ўбытак. За баляваннем ідзе галадаванне. Без накладу барышу не нажывеш. Даводзіцца знайсці, даводзіцца і згубіць.
рус. Прибыль с убытком на одних санях спят. Прибыль с убытком на одном полозу ездят. Без накладу барыш не живёт. Прибыль с убылью в одном дворе живут.
фр. Il n’est mal dont bien ne vienne (Нет плохого, за которым бы не шло хорошее).
англ. Every cloud has a silver lining (У любой тучи есть серебряная кайма). That which is bitter to endure may be sweet to remember (Иногда бывает приятно вспомнить то, что было тяжело переживать).
нем. Erst ein Schlecken, dann ein armer Lecker (Сначала сластёна, затем бедный лакомка).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
зво́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца зводкай чаго‑н.; які аб’ядноўвае, падсумоўвае якія‑н. даныя. Зводная справаздача. Зводны бюджэт. Зводная тэатральная афіша.
2. Сфарміраваны з некалькіх самастойных частак, адзінак. Зводны аркестр. Зводны хор. Зводны батальён.
3. Які даводзіцца каму‑н. братам або сястрой па мачасе або айчыму. Зводны брат. Зводная сястра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)