аэро́біка, -і, ДМ -біцы, ж.

Аздараўленчая рытмічная гімнастыка, якая выконваецца пад музыку без паўз і ў хуткім тэмпе.

Займацца аэробікай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

йо́говский ёгаўскі;

йо́говская гимна́стика ёгаўская гімна́стыка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

штодзённы, -ая, -ае.

1. Які бывае кожны дзень.

Штодзённая гімнастыка.

Займацца штодзённа (прысл.).

2. Звычайны, будзённы.

Штодзённая вопратка.

|| наз. штодзённасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рытмапласты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рытмапластыкі. Рытмапластычная гімнастыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шве́дский шве́дскі;

шве́дская гимна́стика спорт. шве́дская гімна́стыка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акрабаты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да акрабатыкі. Акрабатычная гімнастыка. Акрабатычны нумар.

2. Спрытны, уласцівы акрабату.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

gymnastics

[dʒɪmˈnæstɪks]

n., pl.

гімна́стыка f., фізы́чныя практыкава́ньні

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

рытмі́чны, -ая, -ае.

1. гл. рытм.

2. Падпарадкаваны рытму (у 1 знач.), які раўнамерна чаргуецца.

Рытмічныя рухі.

Рытмічная гімнастыка.

3. перан. Раўнамерны, зладжаны.

Рытмічная праца заводаў.

|| наз. рытмі́чнасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

артапеды́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да артапедыі. Артапедычнае лячэнне. // Прызначаны для лячэння якіх‑н. дэфармацый цела, для іх кампенсацыі. Артапедычная гімнастыка. Артапедычны абутак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гігіені́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гігіены, заснаваны на гігіене. Гігіенічныя меры. Гігіенічная гімнастыка.

2. Які адпавядае правілам гігіены, карысны для здароўя. Гігіенічны касцюм. Гігіенічныя жыллёвыя ўмовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)