сям’я расійскіх цыркавых артыстаў. Выступаюць у жанрах акрабатыкі і гімнастыкі. Вальтэр Міхайлавіч (н. 2.4.1928), акрабат, гімнаст, дрэсіроўшчык. Засл. арт. Расіі (1969). Стварыў атракцыён «Сярод драпежнікаў» (1961). Мсціслаў (Мечыслаў) Міхайлавіч (н. 16.5.1938). Засл. арт. Расіі (1971). Нар.арт.СССР (1990). Выступае з сястрой Ганнай і жонкай Далорэс у нумарах, якія спалучаюць акрабатыку і вальтыжыроўку, а таксама як дрэсіроўшчык сланоў і тыграў. Нумар «Акрабаты-вальтыжоры браты Запашныя» вылучаецца кампазіцыйнай дакладнасцю, насычанасцю трукамі, акцёрскай выразнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эквілібры́ст
(ад лац. aequilibris = які знаходзіцца ў раўнавазе)
1) цыркавы артыст, гімнаст, які займаецца эквілібрыстыкай;
2) перан. чалавек, які праяўляе незвычайную спрытнасць, выкрутлівасць у паводзінах, спрэчках.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шпага́т, ‑у, М ‑гаце, м.
1. Тонкая вяроўка, скручаная або спрадзеная з некалькіх ніцей, якая прымяняецца для звязвання, сшывання, упакоўкі. У сумцы.. пакунак, загорнуты ў цёмна-шэрую ўпаковачную паперу і перавязаны шпагатам.Машара.Леў Раманавіч моўчкі сабіраў кнігі, перавязваў іх шпагатам.Асіпенка.
2. У спорце — фігура ў гімнастыцы, пры якой гімнаст садзіцца, выцягваючы ногі да поўнага датыкання іх да падлогі, так што яны ўтвараюць адну прамую лінію.
[Ням. Spagat.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпага́т
(ням. Spagat)
1) тонкая трывалая вяровачка для звязвання, упакоўкі чаго-н.;
2) фігура ў гімнастыцы, пры якой гімнаст садзіцца, выцягваючы ногі да поўнага датыкання іх да падлогі так, што яны ўтвараюць адну прамую лінію.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
зафіксава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.
1. Адлюстраваць, адзначыць, перадаць пры дапамозе малюнка, апісання, фатаграфіі і пад. Кантрольны аўтамат-лічыльнік.. зафіксаваў праход нашай машыны.Лынькоў.Зразумела, што пісьмовыя помнікі не зафіксавалі ўсяго багацця канкрэтных разнавіднасцей словазлучэнняў, уласцівых жывой мове.«Весці АН БССР».Усё адбылося на працягу, можа, адной дзесятай хвіліны, але зрок здолеў зафіксаваць гэты момант і ўтрымаць яго ў памяці.В. Вольскі.//(часцейуформедзеепрым.зал.пр.). Замацаваць у памяці, свядомасці. [Аповесць] — кавалак самога жыцця, зафіксаванага ў чэпкай памяці падлетка і праўдзіва, без прэтэнзіі перададзенага на паперы.«Полымя».
2. Затрымаць што‑н. у пэўным становішчы; затрымацца ў пэўным становішчы. Гімнаст зафіксаваў стойку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паве́траны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да паветра. Паветраная хваля. Паветраная прастора. Паветраны рэжым глебы.// Які знаходзіцца ў паветры; які адбываецца ў паветры. Паветраная электрычная лінія. Паветраны бой. Паветраныя карані раслін. Паветраны налёт.// Які дзейнічае, працуе ў паветры; які мае адносіны да авіяцыі. Паветраны гімнаст. Паветраны флот. Паветраны дэсант. □ Мае сябры — паветраныя лоцманы, Гаспадары завоблачных вышынь.Лукша.
2. Які прыводзіцца ў рух паветрам, утвараецца пры дапамозе паветра. Паветраная помпа. Паветранае ахалоджванне.
3.перан. Які пазбаўлены канкрэтнага зместу, беспадстаўны.
•••
Паветраныя ванныгл. ванна.
Паветраная навігацыягл. навігацыя.
Паветраная падушкагл. падушка.
Паветраная трывогагл. трывога.
Паветраная ямагл. яма.
Паветраны мостгл. мост.
Паветраны мяшокгл. мяшок.
Паветраны шаргл. шар.
Паветраныя замкігл. замак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)