Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
dandle
[ˈdændəl]
v.t.
1) гу́шкаць, го́йдаць (дзіця́ на рука́х ці на кале́нях)
2) пе́сьціць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
huśtać
huśta|ć
незак.гушкаць; гайдаць, гойдаць;
~ć dziecko — гушкаць дзіця;
fale ~ły łódką — хвалі гойдалі лодку
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Зы́баць ’гушкаць’. Рус.зы́бить, дыял.зы́бать ’тс’, палаб.zåibi‑sǎ ’гушкаецца’ (3 ас.), славен.zíbati ’гушкаць’ (у тым ліку ў калысцы), серб.-харв.зи́бати ’гушкаць’. Ст.-слав., ст.-рус.зыбати. Прасл.zybati, верагодна, суадносіцца з арм.cup, cupʼ ’зыб’ (Сараджава, Этимология, 1976, 64–66); да і.-е. асновы *gʼūb‑ (да якой можна ўзвесці зыбаць), магчыма, адносіцца нарв.дыял.gǒp ’бездань’. Больш надзейных і.-е. паралелей яшчэ не выяўлена. Фасмер, 2, 109; Шанскі, 2, З, 114; Куркіна, Этымалогія, 1967, 140, 143; Макіенка, Вопр. географии, № 81, 75; Скок, 3, 653, дзе іншая літ-ра. Спробы этымалогіі арм. слоў: Ачаран, 3, 474–475.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
калыхаць, люляць, гушкаць
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
гу́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Разм.Гушкаць. У Каці вочы загарэліся: што гэта за пасылка Гарасіму? А ён і не збіраецца распакоўваць, гутае на руках, як малое дзіця.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагу́шкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм.Гушкаць некаторы час. Бегае, шчабеча: — Ты мяне пагушкай, — Птушанё малое, Мілая дачушка.Астрэйка.Лейтэнант пагушкаў скрынку на руках і пайшоў у .. зямлянку.Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зы́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Разм.Гушкаць, то падымаючы, то апускаючы. Зыбаць дзіця. □ Турбот нямала ў Нёмана заўсёды. Спяшаецца з пагоркаў ён, з далін, Каб зыбаць караблі на быстрых водах І карагодзіць лопасці турбін.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ту́гаць ‘гайдаць, вагаць, штурхаць’, ‘насіцца, тупацець’ (ТС). Першае значэнне, магчыма, у выніку перастаноўкі з гу́таць ‘гушкаць’, параўн., аднак, ту́гнуць ‘тупнуць’ (гл.), тугоце́ць ‘ідучы, грукаць абцасамі, падэшвамі абутку’ (Руб.) — выразна гукапераймальнага паходжання.