горад Баспорскай дзяржавы, які згадваецца Страбонам і інш.ант. аўтарамі. Мяркуецца, што горад знаходзіўся на паўд. беразе Таманскага зал. на мысе Тузла, дзе захаваліся рэшткі ант. паселішча і яго некропаля. З сярэдзіны 19 ст. неаднаразова даследаваўся археолагамі. Паселішча існавала з 6 ст. да н. э. да 4 ст.н. э., тут жылі разам грэкі, сінды, меоты і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРА́ПІС, Сарапіс,
божышча, культ якога быў уведзены ў эліністычным Егіпце царом Пталамеем I [305—283 да н.э.]. Егіпцяне атаясамлівалі С. з богам урадлівасці Асірысам, часам са свяшчэнным быком Апісам. Як і Асірыс, ён лічыўся ўладаром мёртвых, падаўцом урадлівасці і богам-лекарам. Грэкі атаясамлівалі яго з Зеўсам. Культ С. быў пашыраны, акрамя Егіпта, ва ўсім эліністычным свеце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАЯ́НСКІ КОНЬ,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі вялізны драўляны конь (падарунак багіні Афіне і траянцам) са схаванымі ўнутры воінамі, з дапамогай якога грэкі (данайцы і інш.) у канцы Траянскай вайны захапілі Трою (таксама гл. ў арт.Данайцаў дары). У пераносным сэнсе «Т.К.» — падарунак ворагу з мэтай яго знішчэння, каварны падман.
it’s (all) Greek to mеinfml ≅ гэ́та (ўсё) для мяне́ кіта́йская гра́мата
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
СІСТЭ́МЫ СВЕ́ТУ,
сукупнасць уяўленняў пра будову сістэм нябесных (касмічных) цел (Зямлі, Месяца, Сонца і планет), што існавалі на розных этапах развіцця цывілізацыі. Спробы стварыць мадэлі С.с. рабілі стараж. індусы, вавіланяне, грэкі і інш., аднак гістарычна найб. важнымі з’яўляюцца геацэнтрычная сістэма свету і геліяцэнтрычная сістэма свету. Уяўленні пра будову планетных сістэм з’яўляюцца асн. часткай астранамічнай карціны свету.
Літ.:
Еремеева А.И. Астрономическая картина мира и ее творцы. Мн., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДНЯПРО́ЎСКІЯ ПАРО́ГІ,
выхады карэнных горных парод у рэчышчы р. Дняпро паміж гарадамі Днепрапятроўск і Запарожжа. Існавала 10 парогаў і 30 каменных град агульнай даўж. каля 75 км (пры вышыні падзення вады каля 40 м). Знаходзіліся на шляху «з варагаў у грэкі», перашкаджалі суднаходству, былі месцам нападзенняў качэўнікаў на судны. Ніжэй парогаў у 16 ст. заснавана Запарожская Сеч; у 17—18 ст. каля Д.п. стаяла крэпасць Кодак. Затоплены водамі Дняпроўскага вадасховішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕА́ПАЛЬскіфскі,
галоўны горад скіфскай дзяржавы (3 ст. да н. э. — 3 ст.н.э.). Гарадзішча захавалася на паўд.-ўсх. ускраіне г. Сімферопаль. Быў абнесены каменнай сцяной з вежамі. Насельніцтва — скіфы, грэкі, сарматы, таўры. Гандляваў з гарадамі Паўн. Прычарнамор’я. Дасягнуў росквіту пры царах Скілуры і Палаку. У 3—4 ст. заняпаў. У час археал. раскопак выяўлены маўзалей з пахаваннямі цара і знаці, высечаныя ў скале пахавальныя скляпы з насценнай размалёўкай і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЛО́ПС, Пелоп,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі герой, сын лідыйскага цара Тантала, унук Зеўса. Бацька забіў П. і падаў яго мяса багам, якіх запрасіў да сябе на баляванне. Разгневаныя багі жорстка пакаралі Тантала, а П. ажывілі і зрабілі прыгажуном. П. ажаніўся з дачкой цара Эліды (на п-ве Пелапанес у Грэцыі) Энамая, якога вераломна загубіў, каб захапіць яго прастол. Атрымаўшы ў спадчыну Эліду, П. пашырыў сваю ўладу на ўсю Паўд. Грэцыю, назву якой Пелапанес стараж.грэкі выводзілі ад імя П.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФІ́НА, Афіна Палада,
у стараж.-грэч. міфалогіі багіня вайны і перамогі, мудрасці, ведаў, мастацтваў і рамёстваў. Паводле міфа, Афіна ў шлеме і панцыры выйшла з галавы Зеўса. Культ Афіны быў распаўсюджаны па ўсёй Грэцыі, асабліва яе шанавалі ў Афінах. З Афінай грэкі звязвалі назву горада, лічылі багіню яго апякункай. У гонар Афіны штогод спраўлялі свята Панафінеі. Храм Афіны Парфенон — выдатны помнік стараж.-грэч. мастацтва. У рым. міфалогіі ёй адпавядае Мінерва.
Афіна. Скульптар Міран. Сярэдзіна 5 ст. да н.э. Рымская копія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫГРАНАКЕ́РТ,
старажытны армянскі горад, адна з 3 сталіц Арменіі Вялікай пры цару Тыгране II. Засн. ў 77 да н.э. на ПдЗ ад воз. Ван, на месцы сучаснай в. Фаркін (Турцыя). Горад будаваўся пад уплывам эліністычных арх. традыцый, быў абнесены крапасной сцяной выш. 25 м. Акрамя армян, у Т. жылі палонныя грэкі, сірыйцы і інш. У 69 да н.э. захоплены і разбураны рымлянамі. Пазней адноўлены, у 6 ст.н.э. меў грэч. назву Марытропаль, у 7—8 ст. — араб. Маяфарыкін.