Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
апертыза́цыя
[ад фр. N. Appert = прозвішча фр. вынаходцы (1752—1841)]
спосаб кансервавання мяса і агародніны, заснаваны на працяглым награванні ў кіпячай вадзе ў герметычна закрытых шкляных пасудзінах пасля таго, як адтуль адпампавана паветра.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
а́мпула
(лац. ampulla)
1) герметычна запаяная шкляная пасудзіна невялікіх памераў, у якой у стэрыльным выглядзе захоўваецца пэўная доза лякарства, раствору, крыві і інш.;
2) расшыраная частка полага органа, які мае трубчастую будову (напр. слёзнага канала, прамой кішкі).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ізалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак. і незак., каго-што.
1. Адасобіць (адасабляць), аддзяліць (аддзяляць) ад навакольнага асяроддзя, абставін, умоў і пад. Дзверы не адчыняліся. Аўтаматычныя рэле пасля ўдару герметычна ізалявалі бібліятэку ад астатніх памяшканняў.Шыцік.
2. Змясціць (змяшчаць) асобна, пазбавіць (пазбаўляць) кантактаў з кім‑н. Ізаляваць злачынца. □ Пакуль хвароба не пашыралася, трэба было тэрмінова ізаляваць усіх хворых і зрабіць у хатах дэзінфекцыю.Шамякін.— Я вас не арыштоўваў, а толькі ізаляваў на некаторы час.Чарнышэвіч.
3. Пакрыць ізаляцыяй (у 3 знач.). Ізаляваць электрычны провад.
[Ад фр. isoler.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
а́мпула
(лац. ampulla)
1) герметычна запаяная шкляная пасудзіна невялікіх памераў, у якой у стэрыльным выглядзе захоўваецца пэўная доза лякарства, раствору, крыві і інш.;
2) анат. расшыраная частка полага органа, які мае трубчастую будову (напр. а. слёзнага канала).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ГАЗАРАЗРА́ДНЫЯ КРЫНІ́ЦЫ СВЯТЛА́,
газаразрадныя прылады, у якіх электрычная энергія пераўтвараецца ў аптычнае выпрамяненне пры праходжанні току праз рэчыва ў газападобным стане. Маюць шкляную, кварцавую або метал. (з празрыстым акном) абалонку з герметычна ўпаянымі электродамі, запоўненую газам (звычайна інертным) або парай металаў (напр., ртуці) пад ціскам. Бываюць газаразрадныя крыніцы святла з адкрытымі электродамі, якія працуюць у паветры або струмені газу (напр., вугальная дуга).
У газаразрадных крыніцах святла адбываецца тлеючы або дугавы разрад (гл.Электрычныя разрады ў газах, Іанізацыя). Імпульсныя лямпы з ксенонавым запаўненнем (трубчастыя, прамыя, спіральныя і U-падобныя) выкарыстоўваюцца для напампоўкі лазераў, імпульснага асвятлення пры фатаграфаванні, у страбаскапіі, аптычнай лакацыі і інш. Дугавыя ксенонавыя лямпы трубчастай або сферычнай формы маюць высокую светлавую аддачу і спектр выпрамянення, блізкі да спектра сонечнага святла ў бачнай вобласці. Выкарыстоўваюцца для асвятлення вял. плошчаў, стадыёнаў і інш., а таксама ў святлокапіравальных і фоталітаграфічных апаратах, праекцыйнай апаратуры. Дугавыя натрыевыя лямпы ў спалучэнні з ртутнымі выкарыстоўваюцца для асвятлення дарог, тунэляў, аэрадромаў і інш. У якасці эталонных крыніц святла ў атамна-абсарбцыйных і атамна-флюарэсцэнтных спектрафатометрах, інтэрферометрах, рэфрактометрах і інш. прыладах выкарыстоўваюць спектральныя лямпы.
Ф.А.Ткачэнка.
Газаразрадныя крыніцы святла: а — імпульсная ксенонавая лямпа ІНП 13/250; б — дугавая ртутная лямпа ДРШ 500 (1 — электроды, 2 — абалонка, 3 — токападводы, 4 — дапаможны электрод); в — дэйтэрыевая спектральная лямпа ДДС-30 (1 — шкляны балон, 2 — кварцавае акенца); г — натрыевая лямпа высокага ціску (1 — разрадная трубка, 2 — барыевы газапаглынальнік); д — лінейная лямпа імгненнага перазапальвання для каляровага тэлебачання (1 — разрадная трубка, 2 — траверсы, 3 — электроды).