Плуці́ць2 ’звязваць бярвенні ў плыты’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ; дняпр.-прыпяц., Нар. сл.). Да плыт (гл.). Параўн. рус. дыял. плотить (плоты) ’ганяць па рацэ плыты’, плотать ’вязаць плыты’, плопшца ’адно бервяно’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́длы, ‑ая, ‑ае.

Нізкі ў маральных адносінах; ганебны, несумленны. [Тарас Іванавіч:] — Разумныя людзі спачуваюць вам, дурні, прахвосты ганяць, а болей хітрыя і подлыя маўчаць. Колас. — Дзе ты яе [цялушку] ўжо знойдзеш? — махнуў рукою Вабёр. — Хто ўзяў, той і хаваць умее. — Платон Грушка абурыўся на нечы такі подлы ўчынак. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Манта́шыць ’рваць тузаючы’ (Сцяцк.), мантошыцьганяць, біць, знішчаць’ (ТС). Да мяць (гл.) — прасл. męti, якое ў польск. мове атрымала дадатковыя суфіксы ‑t‑os‑, параўн. miętosić, miętusić ’мяць, ціснуць’, з якіх былі запазычаны бел. лексемы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тура́ць, туря́цьганяць’ (Нас., Юрч. Вытв.; чач., ЖНС, Бяльк.), ‘часта пасылаць’: сюды‑туды тураюць аднаго мяне за каждым дзедам (Нас.), ‘насіць, калыхаць на руках’ (Сцяшк. Сл.), тура́цца ‘ганяцца’ (чач., Жыв. НС), туря́цца ‘тс’ (Юрч. Вытв.). Гл. турыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паганя́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго.

Прымушаць ісці, рухацца хутчэй, панукаючы або сцябаючы чым‑н. Рыгор узлез на воз і падаў Сёмку знак паганяць каня. Гартны.

паганя́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

1. Ганяць некаторы час. Паганяць галубоў. Паганяць па матэматыцы.

2. Разм. Акучваць, абганяць некаторы час. Паганяць бульбу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гнаць ’гнаць’. Рус. гнать, укр. гна́ти, чэш. hnáti, ст.-слав. гънати і г. д. Прасл. *gъnati. Параўн. літ. giñti ’гнаць’, ст.-прус. guntwei ’гнаць’, ст.-інд. hánti ’біць’ і г. д. Гл. Фасмер, 1, 419; Трубачоў, Эт. сл., 7, 196–197. Параўн. ганя́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шкала́, ‑ы, ж.

1. Лінейка або табліца з дзяленнямі ў розных прыборах. Музыка абарвалася, і збянтэжаны Валерый пачаў ганяць стрэлку па асветленай шкале прыёмніка. Стаховіч. Я зазірнула на шкалу [тэрмометра], чорная стрэлка ўпарта трымалася на трэцім дзяленні. Савіцкі.

2. Сістэма лікаў, пераменных велічынь ва ўзыходным і сыходным парадку, прынятых для вымярэння, вызначэння, ацэнкі і пад. Шкала тэмпературы. Шкала заработнай платы.

[Ад лац. scala — лесвіца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гандля́ ’гання’ (Жд. 2.). Дыялектная форма звычайнага гання́ (а гэта — утварэнне ад гнаць, ганя́ць). Тут адбыліся складаныя фанетычныя працэсы, субстытуцыя, дысіміляцыя. Развіццё формы слова можна ўявіць сабе па паасобных элементах так: гання́*ганнʼйя*ганнʼля́ (субстытуцыяй й — лʼ) — гандля (дысіміляцыя ‑нн‑ > ‑нд‑ або, што верагодней, устаўное ‑д‑ паміж нʼ — лʼ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ша́йба, ‑ы, ж.

1. Падкладка пад гайку ці плешку шрубы ў выглядзе плоскага кольца. Латунная шайба. Гумавая шайба. □ На якарныя балты проста надзя[ва]юць шырокія шайбы, прышрубоўваюць іх гайкамі, і на гэтым мацаванне заканчваецца. Чаркасаў.

2. Спец. Спартыўная прылада ў выглядзе гумавага ці пластмасавага плоскага дыска для гульні ў хакей. Скончылася лета, футбольны мяч ідзе на адпачынак, і настае чарга клюшкі. Ганяць шайбу можна дзе хочаш. Няхай.

[Ням. Scheibe.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Буго́ня ’ралля ці від ворыва, калі пасярэдзіне ўчастка ўзвышаецца пачатковая двайная баразна; ворыва ўроскідку’ (Яшкін), буго́нь ’загон, вузкая палоска заворанай зямлі’ (Бяльк.). З абуго́ня (гл.); параўн. абиго́ня ’тс’ (Лысенка, ССП), якое складаецца з *обы‑ ’абодва’ і гон‑ (гнаць, ганяць). Адпадзенне пачатковага а‑ ў выніку сцёртасці ўнутранай матывацыі слова і дэкампазіцыі яго марфалагічных элементаў (абу‑го́няа‑буго́ня > буго́ня).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)