Спецыяльна абсталяванае памяшканне на ферме для прыгатавання корму жывёле і птушцы. Механізаваная кармакухня. □ Паблізу рачулкі размяшчаўся гаспадарцы двор — канюшня галоў на сорак, кароўнік і свінарнік, кармакухня.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шматгало́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае некалькі ці шмат галоў (пра міфічных істот). Шматгаловая гідра. Шматгалосы дракон.// У склад якога ўваходзіць шмат людзей ці жывёл. [Людзі] перакідваліся рэплікамі, гікалі, спрачаліся. І над шматгаловай плынню пляскаўся тлум.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.чым і без дап. Напусціць многа дыму. У гутарцы [мужчыны] так надымілі люлькамі, што і галоў не было відаць.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЖЫВЁЛАГАДО́ЎЧЫ КО́МПЛЕКС,
буйное спецыялізаванае прадпрыемства індустр. тыпу па вытв-сці прадуктаў жывёлагадоўлі на базе прамысл. тэхналогіі. Ствараецца для вытв-сці канчатковага або прамежкавага прадукту (напр., для атрымання маладняку, яго вырошчвання і адкорму ці толькі для адкорму або вырошчвання маладняку). Будуюць Ж.к. па адзіных тыпавых праектах. У эканамічна развітых краінах з 1950-х г. ствараюць буйныя Ж.к. з паточнай вытв-сцю жывёлагадоўчай прадукцыі. У ЗША Ж.к. найб. інтэнсіўна спецыялізуюцца па вытв-сці ялавічыны. На Беларусі Ж.к. пачалі актыўна будаваць у пач. 1970-х г. На пач. 1997 тут працавала больш за 150 Ж.к. па вырошчванні і адкорме буйн. раг. жывёлы, з іх 114 разлічаны на 3—10 тыс.галоў кожны, 116 свінагадоўчых Ж.к., у т. л. 53 на 12 тыс. і 35 на 24 тыс.галоў кожны; астатнія разлічаны на вырошчванне і адкорм 27, 40, 54 і 108 тыс.галоў. Найбуйнейшыя Ж.к. па вырошчванні і адкорме буйн. раг. жывёлы — с.-г. сумеснае калектыўнае прадпрыемства «Астрамечава» Брэсцкага р-на (7446 галоў), па вырошчванні і адкорме свіней — саўгас-камбінат «Барысаўскі» Барысаўскага р-на (78 477 галоў). Ж.к. эканамічна выгадныя пры дастатковым забеспячэнні іх кармамі, механізацыі ўсіх вытв. працэсаў, наяўнасці кваліфікаваных кадраў. Ва ўмовах жа Беларусі нават у сярэднім па памерах Ж.к. часта не хапае кармоў са сваіх гаспадарак. У сувязі са спыненнем пастаўкі фуражнага зерня з рэспублік б.СССР становішча на Ж.к. ускладнілася, пагалоўе жывёлы пачало скарачацца. На 1.1.1997 Ж.к. па вырошчванні і адкорме буйн. раг. жывёлы запоўнены на 45% месцаў, па вырошчванні і адкорме свіней — на 70%. Больш эфектыўна Ж.к. дзейнічаюць у Брэсцкай, Гродзенскай і на З Мінскай абласцей, дзе лепшая забяспечанасць іх кармамі і прац. рэсурсамі. У буйных і звышбуйных Ж.к. існуе праблема утылізацыі гноевай жыжкі, бо адбываецца забруджванне мясц. рэк і прылеглых тэрыторый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ДРЫЦКІ БОЙ 1943,
бой паміж партыз. брыгадамі 99-й Калінкавіцкай (камандзір В.А.Караткевіч), 101-й Даманавіцкай (М.А.Чарнавусаў), Васілевіцкай імя П.К.Панамарэнкі (С.А.Смерцін) і ням.-фаш. захопнікамі 23 жн. ва ўрочышчы Ведрыч Васілевіцкага р-на Гомельскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Гітлераўцы падрыхтавалі да адпраўкі ў Германію 2 тыс.галоў буйн. раг. жывёлы, нарабаванай у мясц. насельніцтва. Каб разграміць гарнізон, які ахоўваў базу, партызаны блакіравалі яго з боку чыг. ст. Васілевічы, падавілі дзоты ворага з боку магчымага падыходу падмацавання, авалодалі базай, знішчылі большую частку гарнізона, захапілі больш за 500 галоў жывёлы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЬЧА́К, вільчык,
верхняе рабро (грэбень) 2-схільнай страхі і фігурнае вырашэнне верхніх канцоў закрылін 2-схільнай страхі ці страхі з залобкам. Вядомы ў многіх народаў Усх., Цэнтр, і Паўн. Еўропы. Найб. пашыраныя парныя вільчакі, утвораныя верхнімі выпускамі перакрыжаваных канцоў закрылін. Апрацаваныя ў выглядзе стылізаваных рагоў, накіраваных у процілеглыя бакі сілуэтаў птушак, змей, конскіх галоў і інш., у старажытнасці яны выконвалі ролю абярэгаў, з часам сталі дэкар. элементамі традыц. жылля. З пач. 20 ст. саступілі месца адзінарным вільчакам, выпілаваным з адной дошкі ў выглядзе трызубца, стралы, стылізаванай кветкі і інш. і прымацаванай на скрыжаванні закрылін.
Я.М.Сахута.
Традыцыйныя вільчакі ў выглядзе конскіх галоў, птушак і рагоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
...галовы, ‑ая, ‑ае.
Другая састаўная частка складаных слоў, якая ужываецца ў значэннях: а) з такой галавой (у 1 знач.), характарыстыка якой даецца ў першай частцы, напрыклад: светлагаловы, чорнагаловы; б) з такой колькасцю галоў (у 1 знач.), якая названа ў першай частцы, напрыклад: трохгаловы, шматгаловы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
банды́т, ‑а, М ‑дыце, м.
Удзельнік банды; узброены рабаўнік, разбойнік. Многа буяных драпежных галоў Скацілася з плеч у бандытаў.Крапіва.// Пра таго, хто належыць да контррэвалюцыйнай банды, варожага войска. [Дзюмон:] — Малайцы карэйцы! Так даюць гэтым бандытам па карку, што коцяцца яны на поўдзень без аглядкі.Шамякін.
[Іт. bandito.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АТА́РА,
статак авечак, які фарміруецца для сумеснай пасьбы і ўтрымання. У атару адбіраюць жывёл адной пароды, аднародных паводле полу, узросту, племянной каштоўнасці, а матак — з улікам тэрмінаў іх асемянення. Памер атары 200—1000 галоў. На племянных фермах атары на 20% меншыя, чым на прамысловых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́СКА,
археалагічная культура паўд. ўзбярэжжа Перу. Датуецца 2 ст. да н.э. — 7 ст.н.э. Характарызуецца іканаграфіяй і паліхромнасцю ў кераміцы, якая арнаментавалася выявамі рыб, птушак, адрэзаных галоў-трафеяў, чалавечых фігур, дэманаў. З пашырэннем культуры уары Н. спыніла сваё існаванне і заменена лакальным варыянтам уары.