1. Імклівая кругавая плынь ветру. Наляцеў і закружыўся па шляху, уздымаючы пясок, моцны вецер-віхор.Галавач.Па галаве і па барадзе [Трахіма] нібы віхор прагуляўся.Крапіва.Як віхар, як куля, імчыцца каршун.Купала.// Узняты ветрам закручаны слуп пылу, снегу і пад. Раптам усхадзіўся вецер, узняў на дарозе віхор пылу.С. Александровіч.
2.перан.; чаго. Пра імклівае, бурнае праяўленне чаго‑н. Віхор падзей. □ З-за вялікіх вокан белага мураванага дома нечакана рвануўся віхор зыкаў скрыпкі і фартэпіяна.Чорны.
3.узнач.прысл.ві́храм. Хутка, імкліва. Імчацца віхрам. □ Машына віхрам уляцела па калгасны двор і спынілася, як укопаная.Шахавец.
віхо́р2, ‑хра́, м.
Узнятая ўверх пасма валасоў. — Мне падабаюцца твае валасы, асабліва вось гэты непаслухмяны віхор.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
áufwirbeln
1.vt узніма́ць, уздыма́ць
2.vi(s) закружы́цца ві́храм; уздыма́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ко́вы, ‑аў; адз.няма.
Паэт. Тое, што і аковы. Вы ішлі наперад віхрам-бураломам, Разбівалі ковы, векавыя путы.Колас.Патрэскаўся лёд на Лене, Волга скрышыла ковы, Калі Нарадзіўся Ленін У ясны Ранак вясновы.Дзеружынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
віхры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
1.што. Узнімаць, кружыць што‑н. віхрам. Вецер ганяў па асфальце паперкі і віхрыў пыл.Карпаў.
2. Віхрыцца. З начной цемры адна за другой выплывалі вадзяныя горы, на вершалінах якіх.. віхрыла пена.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кавалеры́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Салдат, афіцэр, які служыць у кавалерыі. Камбрыгу было дваццаць пяць год. Кавалерыст, лейтэнант кадравай службы.Брыль.//Разм. Пра ўмелага, вопытнага наезніка. Сяды-тады.. [старшыня], як дасканалы кавалерыст, любіў віхрам пранесціся на сваім «Ворану».Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Падушыць усіх, многіх або ўсё, многае. Віхрам уляцяць хлопцы-малойцы ноччу ў Ліпкі, перадушаць гітлераўцаў і вызваляць нявольніка.Кавалёў.Калі б я не прачнуўся, воўк мог бы перадушыць палову статка...Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імча́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; незак.
Вельмі хутка перамяшчацца, ехаць, бегчы; несціся. Цягнік імчыцца. □ Весела званілі трамваі, з шумам імчаліся па вуліцах машыны, людзі спяшаліся на работу.Якімовіч.Сытыя стаеннікі імчацца, Ад язды ўгінаецца зямля.Панчанка.Селянін без шапкі з ускудлачанымі валасамі віхрам імчаўся на шпаркім кані.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпа́ркі, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і хуткі (у 1–3 знач.). Шпаркая язда. □ Селянін без шапкі з ускудлачанымі валасамі віхрам імчаўся на шпаркім кані.Колас.Б’ецца, уецца шпаркі, лёгкі Сінякрылы матылёк.Багдановіч.Акінуўшы шпаркім поглядам усю карту Месяца, Дзянісаў працягваў: — Палёт на Месяц — гэта выдатна!Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завіхры́ць1, ‑рыць; зак.
1.што. Закружыць, узняць віхрам. Вецер завіхрыў пясок./убезас.ужыв.Завіхрыла снег на полі.
2.перан. Бурна праявіцца; забурліць, закіпець (пра падзеі, пачуцці і пад.). У грудзях завіхрыла разгарачанае пачуццё.Гартны.
завіхры́ць2, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Падняць віхор, пасмы. Завіхрыць валасы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)