по́прадкі, ‑дак; адз. няма.

Разм. Вячоркі, на якіх прадуць. На канікулы .. [сябры] разам ездзілі да бацькоў у Рудзенск і ў доўгія зімовыя вечары заглядалі часта на попрадкі да вясковых дзяўчат. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узгавары́цца, ‑варуся, ‑ворышся, ‑ворыцца; зак.

Разм. Разгаварыцца, пачаць гаворку. Калі раз сабраліся на вячоркі да Варанковых ды ўзгаварыліся нешта пра Піперманіху, дык Галаскокавых Агата стала спакваля пад’язджаць пад Зосю. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПО́ПРАДКІ, вячоркі,

даўні звычай бел. вясковых дзяўчат збірацца вечарамі з работай у адной хаце. Пачыналіся ад Пакроваў (1 кастр. с.ст.) і доўжыліся да Вялікадня. На П. звычайна пралі, ткалі, вышывалі. Прыходзілі і хлопцы, якія плялі лапці, вырэзвалі лыжкі, рамантавалі калаўроты для дзяўчат. На П. жартавалі, расказвалі цікавыя здарэнні, казкі, паданні, былічкі, загадвалі загадкі. У перадсвяточныя вечары дзяўчаты прыносілі невял. пачастунак, пасля якога моладзь спявала песні, танцавала пад гармонік ці скрыпку. Звычай не захаваўся.

Л.​І.​Мінько.

т. 12, с. 510

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Папраду́ха ’жанчына, якая займаецца ручным прадзеннем’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Янк. БП), попраду́ха ’папрадуха; вячоркі, дзе прадуць’ (Влад.), попраду́ха ’папрадуха’ (Клім.), папраду́хі мн. ’вячоркі, дзе прадуць і весяляцца’ (ТСБМ). Дэрыват з суф. ‑уха ад папрасці, папраду (гл. пра́сці).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пра́сніца, ‑ы, ж.

Прыстасаванне, на якое падвешваецца кудзеля для прадзення. Схадзіліся на вячоркі дзяўчаты з прасніцамі і калаўроткамі, а да іх далучаліся хлопцы. Колас. Сядзелі за прасніцамі жанкі, прадучы кужаль і кудзелю. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вечарынка ’вячэрняя пагулянка з музыкай і танцамі’ (КТС, БРС, Касп., Бяльк.), клім. вічарінка ’тс’, укр. вечери́нка ’бяседа ўвечары’, палес. вечори́нка ’невялікае вяселле, якое спраўляецца на працягу аднаго дня’, рус. вечери́на ’вячэрняя забава моладзі’; ’перадвясельны вечар’; ’дзявочнік’; ’развітальны вечар сяброў маладога напярэдадні вяселля’, вечери́нка ’перадвясельны вечар’, арханг. вечеринки ’бяседа, вячоркі’, польск. wieczorynek ’вячэрняя забава’; ’забава маладога і яго бацькі ў сватоў да агледзін’, wiecerynkiвячоркі’, славац. уст. večerinka ’вячэрняя забава, вечарынка’, серб.-харв. вечѐринка ’вечарынка’, вечѐринавячоркі, вечарынка’, макед., балг. вечеринка ’тс’. Ад večerina і суф. ‑k‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вечарніцы ’вячэрнія размовы’ (Кольб.) — pluralia tantum ад вечарніца (гл.). Параўн. укр. вечерниці, польск. wieczornicy, wieczorniceвячоркі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вячо́ркавячоркі’ (Бяльк., Касп., КТС). Рус. вечорка, балг. дыял. вечерка ’тс’. Утворана з дапамогай суфікса ‑ъ‑к‑а ад асновы вечер‑. Для бел. мовы трэба ўлічваць магчымасць аднаўлення формы адзіночнага ліку ў сувязі з генералізацыяй слова вячоркі. З іншым значэннем падобныя ўтварэнні і ў іншых славянскіх мовах; параўн. польск. wieczorka ’вячэрняе паляванне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГАТА́ЛЬСКАЯ (Людміла Мікалаеўна) (дзявочае Драздова; н. 13.8.1953, в. Дзям’янкі Добрушскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел. тэатр.-маст. ін-т (1976). Працавала на Добрушскім фарфоравым з-дзе (гал. мастак у 1985—91). Сярод твораў: сервізы і наборы для чаю і кавы «Вячоркі» (1979), «Паўлінка» (1984), «Пяшчота» (1991); дэкар. вазы «Палескія ўзоры» (1982), «Слуцкія матывы» (1988); наборы дэкаратыўныя — «Сузор’е» (1985), «Гарады Беларусі» (1986), «Свята» (1987), «Шляхам Скарыны» (1989), «Казка» (1995), «Дыванок» (1996) і інш. У творах — нац. каларыт, адухоўленасць вобразаў, лірызм, тактоўная спроба прычыніцца да тэмы бел. мінуўшчыны.

Т.​Р.​Ермаковіч.

Л.Гатальская. Дэкаратыўны набор для квасу «Свята». 1987.

т. 5, с. 87

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Адве́дкі, атветкі ’наведванне жанчыны, якая нядаўна нарадзіла дзіця’, адведзіны (Янк. I), атведкі ’наведванне (хворага, парадзіхі)’ (Юрч., Мядзв.). Словаўтваральная мадэль тыпу вячоркі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)