ЧЭ́ПІК Міхаіл Піліпавіч (3.8.1925, в. Залессе Лепельскага р-на Віцебскай вобл. — 22.11.2000),
бел. мастак. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1952). У 1951—85 мастак-дэкаратар Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу: «Вечар у вёсцы» (1953), «За намі родная зямля» (1958), «Горад увечары» (1961), «Уставай, краіна вялікая» (1967), «Курган славы» (1970), «Працоўныя будні» (1973), «На Купаллі» (1975), «Час цвіцення траў» (1980), «Партызанская быль» (1985), «Вячоркі» (1989), «Бульба» (1991), «Над родным Нёманам. Я.Калас», «Сон» (абедзве 1992); у акварэлі, графіцы, плакаце. Аўтар сцэнаграфіі спектакля «Вертэр» Ж.Маснэ (1959). Творы вызначаюцца прастатой, раўнавагай і суразмернасцю кампазіцыі, яркай дэкаратыўнасцю, паэтызацыяй вобразаў.