помнік сярэдневяковай азерб. архітэктуры. Пабудавана ў 12 ст. ў Баку (арх. Масуд ібн Давуд). Зроблена з вапняку. Вялізны цыліндрычны аб’ём (унутры 8-ярусны, выш. 27 м, таўшчыня сцен фундамента 5 м) з выступам з усходу. Заглыбленыя гарыз. рады камянёў утвараюць своеасаблівую рабрыстую паверхню фасада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дамі́на, ‑ы, ж.
Разм.Вялізны дом. Вырастаюць што ні месяц даміны, аграмадзіны цэлыя.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эўры-
(ад гр. eurys = шырокі)
першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «шырокі», «вялізны», «разнастайны».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
веліза́рныівялі́зарны, ‑ая, ‑ае.
1. Надзвычай вялікага памеру; вялізны. Велізарны (вялізарны) гмах. Велізарныя (вялізарныя) масівы балот.// Шматлікі. Велізарнае (велізарнае) войска.
2.перан. Вельмі значны па сваёй сіле, размаху, уплыве; вялізны. Велізарны (вялізарны) выбух, энтузіязм, поспех. Велізарны (вялізарны) попыт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
extensíva
1) вялі́зны, шыро́кі
2) экстэнсі́ўны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
potężny
магутны;
potężny gmach — вялізны будынак
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Пахно́ ’смурод’, ’кал’ (Яруш., Нас., Нас. Сб.). Да пах (гл.). Суфікс ‑н‑ó, як у govьno ’кал’. Параўн. укр.пахно ’пах’, у якім суфікс ‑н‑о мае іншае, павелічальнае значэнне — параўн. укр. прозвішча Махно́ ’вялізны чалавек’, а таксама драг.ступно́ ’вялікая ступа’, пічно́ ’вялікая печ’, качно́ ’вялізная качка’, чоборно́ ’вялізны бот’ (вусн. паведамл. Ф. Клімчук).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МАК-РО́БЕРТСАНА ЗЯМЛЯ́ (MacRobertson Land),
частка тэр. Антарктыды паміж 60 і 73° усх.д.; абмываецца на Пн морам Садружнасці. Магутнасць ледавіковага покрыва ў цэнтр.ч. больш за 2000 м. У прыбярэжнай паласе (бераг Моўсана) ёсць участкі, свабодныя ад лёду, на Пд — вялізны горны раён (горы Прынс-Чарлз). Аўстрал.навук. станцыя Моўсан. Адкрыта ў 1930 Брытанска-аўстрала-новазеландскай экспедыцыяй Д.Моўсана. Названа ў гонар аўстрал. прадпрымальніка, які фінансаваў экспедыцыю.