ідэалізаваная вадкасць, у якой у адрозненне ад рэальнай вадкасці адсутнічаюць вязкасць і цеплаправоднасць. І.в. неперарыўная, не мае структуры. Такая ідэалізацыя дапушчальная ў многіх выпадках у гідрааэрамеханіцы і добра апісвае рэальныя цячэнні вадкасцей (і газаў) на дастатковым аддаленні ад мяжы падзелу з нерухомым асяроддзем.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГАГА́Т (ад грэч. gagatēs чорны бурштын),
разнавіднасць каменнага вугалю, якая мае глыбокі чорны колер, яркі смалісты бляск, вязкасць і ракавісты злом. Цв. 3—3,5. Шчыльн. 1,3—1,4 г/см³. Утварэнне гагату звязваюць з метамарфізмам драўніны, пахаванай у марскіх мулах мезазойскіх і кайназойскіх адкладаў. Трапляецца ў выглядзе скопішчаў у пясчаніках, мергелях, пластах вугалю. Добра паліруецца. Вырабны камень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІЯЛУРО́НАВАЯ КІСЛАТА́,
кіслы мукаполіцукрыд, кампанент злучальнай тканкі. У вял. колькасці ёсць у шклопадобным целе вока, пупавіне, сінавіяльнай (сустаўнай) вадкасці, а таксама скуры. Утварае комплекс з бялкамі. Малекулярная маса да некалькіх мільёнаў. Растворы гіялуронавай кіслаты маюць вял.вязкасць, таму здольныя памяншаць пранікальнасць тканак, што перашкаджае пранікненню хваробатворных мікраарганізмаў. У арганізме рэгулюе размеркаванне вады, выбіральную пранікальнасць тканак, выконвае ролю змазачнага матэрыялу ў суставах. Ферментатыўны гідроліз гіялуронавай кіслаты ажыццяўляецца гіялуранідазай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСОКАТРЫВА́ЛАЯ СТАЛЬ,
сталь высокай (да 1500 МПа) трываласці. Адносіцца да легіраваных канструкцыйных сталей. Атрымліваюць камбінаваннем розных спосабаў умацавання (наклёпу, мартэнсітавага ператварэння, утварэння цвёрдых раствораў і інш.). Некаторыя высокатрывалыя сталі выплаўляюць з чыстай шыхты, падвяргаюць вакуумаванню і тэрмамеханічнай апрацоўцы. Мартэнсітастарэючыя сталі ўмацоўваюцца ў выніку мартэнсітавага ператварэння пры загартоўцы і асабліва дысперсійнага цвярдзення пры водпуску металу, пры гэтым захоўваюць і значную вязкасць. З высокатрывалай сталі робяць валы, шасцерні, муфты і да т.п.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАМАГНІ́ЧВАННЕ,
змена напрамку вектара намагнічанасці астаткавай фера-ці ферамагн. матэрыялу на процілеглы. Адбываецца ў выніку ўздзеяння на матэрыял пастаяннага знешняга магн. поля, напрамак якога не супадае з напрамкам астаткавай намагнічанасці, або магн. поля, што мяняецца цыклічна (цыклічнае П.). П. звязана з затратамі энергіі, якія наз стратамі П. Адрозніваюць страты: гістэрэзісныя, на віхравыя токі, на магн.вязкасць. З’ява П. выкарыстоўваецца ў запамінальных, пераключальных і інш.магн. прыладах. Гл. таксама Гістэрэзіс, Намагнічванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Zähheitf -, Zähigkeitf -
1) жо́рсткасць
2) вя́зкасць
3) упа́ртасць, трыва́ласць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
муцы́ны
(ад лац. mucus = слізь)
складаныя бялкі з групы глікапратэідаў, якія абумоўліваюць вязкасць і цягучасць выдзяленняў слізістых залоз і некаторых іншых вадкасцей жывёльнага арганізма.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПОЛІАКРЫЛАНІТРЫ́Л,
сінтэтычны палімер, прадукт полімерызацыі акрыланітрылу. Агульная ф-ла [—CH2—CH(CN)—]n, мал. м. (30—100) 103. Цвёрдае рэчыва белага колеру, шчыльн. 1140—1170 кг/м³, т-ра шклавання 85—90 °C. Раствараецца ў палярных растваральніках (напр., дыметылфармамідзе, дыметылсульфаксідзе) і к-тах. У прам-сці вырабляюць у асн. мадыфікаваны П. — двайныя ці трайныя супалімеры, што маюць больш як 85% (па масе) акрыланітрылу (супалімерызацыя дазваляе павысіць растваральнасць і знізіць вязкасць раствораў П.). Выкарыстоўваюць пераважна ў вытв-сці валокнаў (гл.Поліакрыланітрыльныя валокны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫЯПЛА́ЗМА (ад карыя... + плазма),
карыялімфа, нуклеаплазма, ядзерны сок, асноўная частка змесціва клетачнага ядра, якая ўтварае ўнутрыклетачнае рэчыва (матрыкс). Складаецца з бялковых фібрыл (таўшчыня 2—3 нм), што ўтвараюць сеткападобны каркас, у якім лакалізаваны храмацін, ядзеркі, унутрыядзерныя гранулы, поравыя комплексы ядз. абалонкі і інш. структуры. У жывых клетках К. гамагенная, аднародная, пры фіксацыі мае сеткападобную структуру. Мяркуецца, што К. ствараецца пры кожнай целафазнай рэканструкцыі ядра (у пач.мітозу пры растварэнні ядз. абалонкі К. пераходзіць у цытаплазму, што акружае ядро, і паніжае яе вязкасць).