навяза́ць, -вяжу́, -вя́жаш, -вя́жа; -вяжы́; -вя́заны; зак.

1. чаго. Нарыхтаваць, зрабіць шляхам вязання.

Н. шапак.

Н. венікаў.

2. каго (што). Прымацаваць, узяць на прывязь.

Н. каня на лузе.

3. перан., каго-што каму. Прымусіць каго-н. прыняць або зрабіць што-н. супраць яго волі, жадання.

Н. сваю думку.

Н. бой.

|| незак. навя́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

dziany

dzian|y

1. трыкатажны;

wyroby ~e — трыкатажныя вырабы;

2. вязаны, плецены

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

абвяза́ць, -вяжу́, -вя́жаш, -вя́жа; -вяжы́; -вя́заны; зак.

1. каго-што. Абгарнуць, абкруціць чым-н., звязаўшы канцы або замацаваўшы вяроўкай і пад.

А. хворую нагу.

А. яблыню на зіму.

2. Звязаць, каб змацаваць што-н.

3. што. Зрабіць надвязку па краях чаго-н.

А. каўнерык каляровай ніткай.

А. ручнік карункамі.

|| незак. абвя́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. абвяза́цца, -вяжу́ся, -вя́жашся, -вя́жацца; -вяжы́ся (да 1 знач.); незак. абвя́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. абвя́зка, -і, ДМ -зцы, ж. і абвя́званне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

развяза́ць, -вяжу́, -вя́жаш, -вя́жа; -вяжы́; -вя́заны; зак.

1. каго-што. Раз’яднаць канцы чаго-н. звязанага, вызваліць ад розных завязак.

Р. вузел.

Р. хустку.

Р. мяшок.

2. перан., што. Даць чаму-н. развіцца, разгарнуцца, праявіцца ў поўнай меры.

Р. ініцыятыву мас.

Развязаць рукі каму — даць свабоду дзеянняў, вызваліць ад якіх-н. абавязацельстваў.

Развязаць язык каму — прымусіць разгаварыцца.

|| незак. развя́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. развя́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж. (да 1 знач.) і развя́званне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

завяза́ць, -вяжу́, -вя́жаш, -вя́жа; -вяжы́; -вя́заны; зак., што.

1. Змацаваць, злучыць канцы чаго-н. вузлом, бантам і пад.

З. вузел.

З. гальштук.

З. хустку.

2. Абматаўшы, змацаваць канцы бінту, вяроўкі і пад.

З. вочы.

З. мех.

З. парэзаны палец.

3. Распачаць, даць узнікнуць (таму, што названа назоўнікам).

З. бой.

З. перастрэлку.

З. гаворку.

З. знаёмства.

Свет завязаць каму (разм.) — зрабіць перашкодай, пазбавіць свабоды дзеянняў.

Як завязаць (разм.) —

1) поўна, вельмі многа, колькі ўлезла.

Насыпаць мех як з.;

2) колькі можна, уволю.

Наеўся як з.

|| незак. завя́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. завя́званне, -я, н. і завя́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вяза́ць, вяжу́, вя́жаш, вя́жа; вяжы́; вя́заны; незак.

1. што. Закручваючы жгутом, вяроўкай, сцягваць.

В. снапы.

2. каго. Сцягваць каму-н. вяроўкай, рэменем рукі, ногі, пазбаўляючы магчымасці рухацца.

В. разбойніка.

3. што і без дап. Плесці кручком, пруткамі або на машыне з якога-н. матэрыялу.

В. карункі.

В. панчохі.

4. што. Змацоўваць чым-н. (спец.).

В. цагліны цэментам.

В. бярвенне.

5. звычайна безас. Выклікаць вяжучае адчуванне.

Вяжа ў роце ад кіслага.

Танін вяжа.

|| зак. звяза́ць, звяжу́, звя́жаш, звя́жа; звяжы́; звя́заны (да 1—4 знач.).

|| наз. вя́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 1, 3 і 4 знач.) і вяза́нне, -я, н. (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ту́флі, адз. л. ту́фель, памянш. ту́флік ‘лёгкі неглыбокі абутак, пантофлі’ (ТСБМ, Брасл. сл.), ту́флі, ту́хлі ‘тс’ (Сцяшк.), ту́хлі ‘тс’ (ТС, Арх. Вяр.), ту́хель ‘пантофель’ (Юрч. Вытв.), ту́флі, ту́плі ‘пантофлі’ (Васільковая сп., Сл. ПЗБ), памянш. туфелʼо́чак (Вруб.). Запазычаны з рус. ту́фли, ту́фель, якія з нідэрл. tóffel ‘хатні абутак’ ці з с.-н.-ням. tuffele, апошнія з с.-н.-ням. pantuffel (гл. пантофлі); яно ў выніку пераасэнсавання (паводле народнай этымалогіі) разлажылася на pant ‘завязка, шнурок’ і tuffel. Крыніцай запазычання лічыцца італ. pantofola (далей няясна, гл. Арол, 4, 122), якое нібыта з незасведчанага грэч. *παντόφελλός ‘сандалі на коркавай падэшве’ < πάντη ‘усюды, адусюль’, φελλός ‘коркавае дрэва’ (Фасмер, 4, 127; Чарных, 2, 273). Зайкоўскі (Слов. етим., 184–185), абапіраючыся на засчведчанае на Магілёўшчыне панто́пельвязаны лапаць з тоўстых пяньковых ці льняных нітак’ (Янк. Мат.), мяркуе, што другая частка магла паходзіць з φλοιός, φλούδα ‘кара’, а дакладней ‘лыка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КРАСНАПО́ЛЬСКІ СТРОЙ,

традыцыйны комплекс бел. нар. адзення Падняпроўя. Бытаваў у 19 — сярэдзіне 20 ст. пераважна ў Краснапольскім, Касцюковіцкім, Клімавіцкім, Хоцімскім, Чачэрскім, Чэрыкаўскім р-нах. Для К.с. характэрны вял. разнастайнасць форм адзення, багатае кампазіц. варыянтамі і арнаментальнымі матывамі маст. афармленне, у якім важнае значэнне разам з вышыўкай і ўзорыстым ткацтвам мелі карункапляценне, аплікацыя, узаемаўплывы рус. і ўкр. нар. касцюмаў.

У жаночым гарнітуры пашыраны 4 комплексы: кашуля, расхінная панёва, гарсэт, намітка; кашуля, андарак з дзесяткай (спадніца з прышытым ліфам-гарсэтам, у асобных варыянтах нагадвала сарафан на лямках), 1-полкавы суконны фартух, хустка; кашуля, андарак, 4-полкавы льняны фартух, хустка; кашуля або блуза, кроеная з гэсткай, крамная спадніца з прышыўным ліфам, 1-полкавы фартух, чапец. Кашулю кроілі з прамымі плечавымі ўстаўкамі, прышытымі па ўтку, з вял. адкладным каўняром, аздобленым па краях паскам вязаных белых карункаў або паркалёвых брыжоў. Шырокі рукаў злучаўся з плечавой устаўкай, аздобленай узорыстым паскам мярэжкі з чырвона-чорным геам. арнаментам. Вышыты баваўнянымі ніткамі арнамент 8-пялёсткавых разетак, ромбаў, квадратаў кампанаваўся радамі, у шахматным парадку або размяшчаўся ў ячэйках, што ўтвараліся перасячэннем дыяганальных або гарыз. і верт. палос, густа нашываўся на бачную паверхню рукавоў. Фартухі аздаблялі ўзорыстым ткацтвам. вышыўкай, аплікацыяй; панёву, андарак затыкалі клятчастым вохрыста-чырвоным арнаментам. Андарак і ліф-гарсэт саяна часам кроілі з розных тканін: ніз з клятчастай даматканкі, ліф з крамнай узорыстай ці аднатоннай. Спадніцу шылі з клятчастага, паласатага, белага, бела-сіняга палатна. Падпяразвалі вузкім поясам, канцы якога аздаблялі дэкар. кутасамі, нізкамі рознакаляровага бісеру. Галаўныя ўборы жанчын — намітка, чапец (вязаны з белых нітак або шыты з чырвоных тканін), хустка. Насілі пацеркі, шыйныя бісерныя паскі, абразкі. Мужчынскія кашулі кроілі з плечавымі ўстаўкамі або тунікападобныя; вышывалі манішку, падол, каўнер і каўнерцы, падпяразвалі поясам. Нагавіцы шылі з палатна, шэрага ці карычневага сукна. Вопратку (світу, шубу, кажух, куртку, сак) аздаблялі нашыўкамі і аблямоўкамі фабрычных (чырвоных, сініх) тканін, аплікацыяй шнурам.

М.​Ф.​Раманюк.

Да арт. Краснапольскі строй. Летняе традыцыйнае адзенне жанчын. Пач. 20 ст. Вёска Рудня-Барталамееўская Чачэрскага раёна Гомельскай вобл.

т. 8, с. 459

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)