снопавяза́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Сельскагаспадарчая ўборачная машына, якая вяжа сцёблы збажыны ў снапы. Старшыні скардзяцца, што шпагатам сельмаг не забяспечыў. Няма чым снопавязалкі запраўляць. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́вязаць, ‑вяжу, ‑вяжаш, ‑вяжа; зак., што.
1. Сплесці што‑н. пры дапамозе кручка, спіц. Вывязаць настольнік. Вывязаць узор.
2. Разм. Старанна завязаць. [Юрка] памог Цімку адзецца, вывязаў яму гальштук і пацягнуў да дзвярэй. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вяза́ць, вяжу, вяжаш, вяжа; заг. вяжы; незак.
1. што. Цесна злучаць, абвіваючы чым‑н., звязваць. Вязаць снапы. Вязаць плыты. □ Чакаючы змроку, каб непрыкметна перабегчы ў вёску, Грышка нарэзаў бярозавых дубцоў і пачаў вязаць венік. Чарот.
2. каго-што. Звязваць рукі, ногі, пазбаўляючы магчымасці рухацца. — Ну, хлопцы, вяжы.. [бандытаў], бяры! Хутчэй, не драмаць. Колас. Вяжы яму рукі папружкаю! — крыкнуў стары Юзіку. Чорны. // перан. Не даваць волі, перашкаджаць каму‑н. рабіць што‑н. [Дзеда] не вяжуць, як другога, Застылай мудрасці гужы. Колас.
3. што і без дап. Плесці кручком, пруткамі і пад. Вязаць рукавіцы, карункі.
4. Быць вязкім, мець уласцівасць сцягваць. // безас. Сцягваць (пра адчуванне сцягвання ад якога‑н. рэчыва). У роце вяжа.
5. Валодаць уласцівасцю змацоўваць цвёрдыя рэчывы.
•••
Лыка не вяжа — пра п’янага, які ледзь можа гаварыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навяза́ць, -вяжу́, -вя́жаш, -вя́жа; -вяжы́; -вя́заны; зак.
1. чаго. Нарыхтаваць, зрабіць шляхам вязання.
Н. шапак.
Н. венікаў.
2. каго (што). Прымацаваць, узяць на прывязь.
Н. каня на лузе.
3. перан., каго-што каму. Прымусіць каго-н. прыняць або зрабіць што-н. супраць яго волі, жадання.
Н. сваю думку.
Н. бой.
|| незак. навя́зваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вяза́ць несов.
1. в разн. знач. вяза́ть;
в. снапы́ — вяза́ть снопы́;
в. ру́кі каму́-не́будзь — вяза́ть ру́ки кому́-л.;
в. панчо́ху — вяза́ть чуло́к;
вя́жа ў ро́це — безл. вя́жет во рту;
в. цаглі́ны цэме́нтам — вяза́ть кирпичи́ цеме́нтом;
2. (плоты) плоти́ть;
◊ лы́ка не вя́жа — лы́ка не вя́жет
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
лы́ка, -а, мн. -і, лык, н.
Луб маладой ліпы і некаторых іншых дрэў у выглядзе вузкіх палос, з якіх плятуць лапці.
Драць л.
Лапці з лык.
◊
Лыка не вяжа хто (разм.) — настолькі п’яны, што ледзь можа гаварыць.
Не лыкам шыты хто (разм.) — разумее, умее не горш за іншых
|| памянш. лы́чка, -а, мн. -і, -аў, н.
|| прым. лы́кавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абавяза́ць, ‑вяжу, ‑вяжаш, ‑вяжа; заг. абавяжы; зак., каго.
Патрабаваць ад каго‑н. што‑н. выканаць; ускласці на каго‑н. якія‑н. абавязкі. [Страмілін:] Я прапаную абавязаць галоўнага інжынера прыняць усе захады, каб канструкцыя была палепшана як мага хутчэй! Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вя́жущий
1. прич. які́ (што) вя́жа; які́ (што) ро́біць; см. вяза́ть;
2. прил. (о веществе) вя́жучы; (о вкусе) да́ўкі;
вя́жущие материа́лы вя́жучыя матэрыя́лы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
лы́ка, ‑а, н.
Луб з карой маладых лісцевых дрэў (пераважна ліпы); палоска такога лубу з карой. Драць лыка. □ Бацька з адменнага лыка Лапці малым нам пляце; Цень з барадою вялікай Лёг ад яго на куце. Смагаровіч.
•••
Лыка не вяжа гл. вязаць.
Не лыкам шыты гл. шыты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАНІВІ́ДАВІЧЫ,
дзяржаўныя дзеячы і буйныя землеўладальнікі ў ВКЛ у 14—15 ст. Родапачынальнік — баярын Манівід (у хрышчэнні Войцех, Альберт) Кайлікінавіч (каля 1360—1424), які ўпамінаецца з 1387 у складзе велікакняжацкай рады. З 1396 намеснік віленскі. У час заключэння Гарадзельскай уніі 1413 атрымаў герб «Ляліва» і стаў першым ваяводам віленскім. Ад вял. кн. Вітаўта атрымаў Геранёны-Суботнікі (1396), Лаздуны і Жупраны (1403) у Ашмянскім пав., Беразіно, Гняздзілавічы, Дзядзілавічы, Домжарыцы, Докшыцы, Мсціж у Харэцкай вол. і Гасцілавічы ў Лагожскім княстве (1407), Станькава ў Мінскім пав., Сярпейск у Смаленскай зямлі, Брагін, Горваль і Любеч у б. Чарнігаўскім княстве. З яго родзічаў і нашчадкаў найб. вядомыя:
Гедыгольд (у хрышчэнні Юрый; каля 1370—1434), брат Манівіда, маршалак надворны ў 1401, ваявода кіеўскі з 1411, староста падольскі з 1415, намеснік смаленскі ў 1424, ваявода віленскі ў 1425—32, уладальнік Вішнева ў Ашмянскім пав. Пётр (Сенька) Гедыгольдавіч (каля 1400—51), маршалак надворны ў 1429, намеснік смаленскі з 1448, кашталян віленскі ў 1451. Ад вял. князёў Жыгімонта Кейстутавіча і Казіміра IV атрымаў маёнткі Волма, Дзераўная, Камень, Налібакі, Радашковічы ў Менскім пав., Мір і Свержань у Новагародскім пав. Іван (Івашка) Манівідавіч (каля 1400—58), намеснік падольскі і крамянецкі з 1437, маршалак кн. Свідрыгайлы ў 1438, ваявода трокскі з 1443, віленскі ў 1458. У дадатак да бацькоўскіх уладанняў атрымаў ад вял. кн. Казіміра Амнішава, Валожын і Даўгінава ў Менскім пав., паводле завяшчання стрыечнага брата Пятра Гедыгольдавіча — Мір (1451). Войцех (каля 1430—75), сын Івана, кашталян віленскі з 1461, адначасова ваявода новагародскі з 1471 і падстолі ВКЛ у 1475. Памёр без нашчадкаў, яго вялізныя ўладанні адышлі да сясцёр Соф’і (жонка Мікалая Радзівіла) і Ядвігі (жонка Алехны Судзімонтавіча). Агульнае з М. паходжанне мелі Аляхновічы, Дарагастайскія, Забярэзінскія (нашчадкі родзіча Манівіда — Рымавіда) і, магчыма, Вяжэвічы і Глябовічы (выводзілі сябе ад Вяжа, родзіча Манівіда).
В.Л.Насевіч.
т. 10, с. 80
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)