ЛУ́КША (Міраслава Янаўна) (н. 9.9.1958, мяст. Гайнаўка Падляскага ваяв., Польшча),
бел. пісьменніца. Скончыла філіял Варшаўскага ун-та ў Беластоку (1985). З 1985 працуе ў бел. тыднёвіку «Ніва». У кнігах прозы «Дзікі птах верабей» (1992), «Выспа» (1994) і паэзіі «Замова» (1993), «Ёсць» (1994) — філас. роздум над лёсам бел. вёскі, аб яе сучасных праблемах і хваляваннях, сакавітая нар. мова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Éilandn -s, -e паэт. (невялікі) во́страў, вы́спа
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
во́страў, ‑рава; мн. астравы; м.
Частка сушы, акружаная з усіх бакоў вадою. Востраў Сахалін.// Узвышша сярод балота, грудок, выспа. // Участак, які вылучаецца чым‑н. сярод навакольнай мясцовасці. Астравы вёсак сярод палёў. □ Цэлы востраў кустоў барбарысу з чырвонымі ягадамі палаў на сонцы!Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wyspa
ж. востраў; выспа; атока;
bezludna wyspa — бязлюдны востраў
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
прасярэ́д Каса пасярод ракі; выспа на рацэ (Стол.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Пярэ́спа ’каса, мыс; насыпная дарога праз балота’ (Стан.); параўн. укр.пере́спа ’пярэсып, земляны насып’, польск.przespa ’нешта перасыпанае’, балг.пре́спа ’сумёт’, макед.преспа ’тс’. Вытворнае ад сы́паць, з іншай прыстаўкай гл. вы́спа, на́спа і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛАЗЕ́НКІ (Łazienki),
палацава-паркавы комплекс 17—19 ст. у Варшаве; помнік ранняга класіцызму з рысамі барока. Былая каралеўская рэзідэнцыя. Пабудовы комплексу адметныя строгімі формамі і камернымі маштабамі архітэктуры, гарманічнай сувяззю з пейзажным паркам. На сажалцы выспа з каралеўскім палацам (напачатку купальня кн. Любамірскіх, 1683—90, арх. Тыльман Гамерскі; перабудавана ў 1784—95, арх. Д.Мерліні, інтэр’еры яго ж і Я.Камзетцэра). У парку: «Белы домік» (1774—77, размалёўкі Я.Б.Плерша, Я.Сціслы), палац «Мысьлевіцы» (1775—79, абодвух арх. Мерліні; размалёўкі Плерша, А.Герлічкі), павільёны, каланады, скульптура А.Лебрэна і Я.Манальдзі, помнік Ф.Шапэну (1907—26, скульпт. В.Шыманоўскі). Пашкоджаны ў 1945, адноўлены ў 1964. Цяпер музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вы́сып ’пясчаны ўзгорак, астравок; выспа’ (Сцяц., зэльв.). Ст.-бел.высепъ, высопъ ’востраў’. Запазычанне з польск.wysep, wysyp ’тс’ (Булыка, Запазыч., 74 і наст.), апошняе да высыпаць (Нітшэ, 24). Але параўн. рус.дыял.вы́сыпок ’наносны астравок, наносная пясчаная мель’ і ўкр.ви́сип ’насыпная горка, невысокая горка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВО́СТРАЎ,
выспа, участак сушы, з усіх бакоў абкружаны водамі акіяна, мора, возера або ракі. Ад мацерыка адрозніваецца адносна невял. памерамі. Есць адзіночныя астравы і іх групы — архіпелагі. Займаюць каля 9,9 млн.км² (6,6%) сушы. У акіянах і морах падзяляюцца на мацерыковыя, якія аддзяліліся ад кантынентаў, але генетычна з імі звязаны (Грэнландыя, Новая Гвінея, Калімантан, Мадагаскар і інш.), пераходнай зоны ад мацерыка да акіяна (вулканічныя, гразевулканічныя, каралавыя) і акіянскія, пераважна вулканічныя астравы (Гавайскія, Ісландыя) або каралавыя (Маршалавы гл.Атол). Найбольшыя а-вы (пл. больш за 400 тыс.км²); Грэнландыя, Новая Гвінея, Мадагаскар, Калімантан, Бафінава Зямля, Суматра. Сярод астравоў рэк і азёр адрозніваюць акумулятыўныя (наносныя) і эразійныя. На Беларусі агульная плошча астравоў 53 км². Рачных больш за 300, азёрных каля 200, самы вялікі Манастырскі (каля 5 км²) на Асвейскім воз.