уст. асоба, якая хутка дасягнула высокага службовага становішча або прабілася ў вышэйшыя слаі грамадства; выскачка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шалапу́тны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Легкадумны, дзівацкі, узбаламучаны. Сярэдняя ж сястра Клава гаварыла, што ў Марыі на дні сем пятніц, што яна выскачка, да таго яшчэ шалапутная.Гроднеў.Сыны раслі шалапутныя. Адзін рыбалкай захапіўся, другі — музыкай, трэці — паляваннем, чацвёрты мяняць усё любіў.Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ráffkem - і -s, -s разм.вы́скачка, парвеню́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
зазна́йка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑знайцы, Т ‑знайкай, ж.; Рмн. ‑знаек.
Той, хто зазнаецца. Дзяўчына як дзяўчына. Праўда, не выскачка, не зазнайка.Гроднеў.Хацелася плаўненька пусціць [трактар] у ход, паказаць гэтаму зялёнаму зазнайку [Бадытчыку], што і мы не лыкам шытыя.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
nowobogacki
1. які нядаўна разбагацеў;
2.м. нуварыш; разм.выскачка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
парвеню́
(фр. parvenu)
асоба, якая хутка дасягнула высокага службовага становішча або прабілася ў вышэйшыя слаі грамадства; выскачка.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Gérnegroßm -, -e хвалько́, вы́скачка;
den ~ spíelen напуска́ць на сябе́ пава́жнасць, выдава́ць з сябе́ вялі́кага (пра дзіця)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Інтуру́сіца ’лухта, глупства’ (Касп.). Бясспрэчна, звязана з рус.туру́сы ’лухта, балбатня’, галоўным чынам у выразах турусы на колёсах; подпускать турусы (на колёсах); нести турусы (на колёсах), дыял.туру́сить ’казаць лухту, хлусіць, вярзці глупства’, ’трызніць у сне’. Гэтыя выразы звычайна тлумачаць назвы асаднай вежы, якая рухаецца на колах, паколькі расказы аб ёй лічыліся неверагоднымі. Далей збліжаюць са ст.-рус.тарасъ ’падкатны зруб, які ўжываўся для абароны і асады горада’ (XVI ст.) (Праабражэнскі, 2, 21; КЭСРЯ, 455), запазычаным з польск.taras ’насып, вал; укрыцце, загарода; тэраса’, якое ўзыходзіць да лац.terrācea праз франц. ці ням. пасрэдніцтва (Кіпарскі, ВЯ, 1956, 5, 138). Аднак збліжэнне з таросы выклікае фанетычныя цяжкасці і не з’яўляецца неабходным, тым больш што турусы можна звязаць непасрэдна з лац.turris ’вежа’ (гл. заўвагу Трубачова, Дополн., 4, 125). Пачатковае ін‑ у беларускім слове не зусім яснае. Магчыма, вынік кантамінацыі з *інтруз, якое пранікла ва ўсходнеславянскія гаворкі з польск.intruz ’нахабнік, назойлівы чалавек’, ’выскачка’ (Слаўскі, 1, 465). Не выключана, што ін‑ асэнсоўваецца як прэфіксальны элемент, адносна словаўтварэння і семантыкі параўн. алесіца (гл.) < акалесіца.