пракарэкці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

1. Унесці карэктывы, выпраўленні ў што‑н., выправіць што‑н. Пракарэкціраваць агонь батарэі.

2. Выправіць тэкст чаго‑н. у карэктуры. Пракарэкціраваць артыкул.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памы́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Няправільнасць у дзеяннях, думках.

П. ў разліках.

Напісаць без памылак.

Выправіць памылку.

Памылка друку — памылка ў друкаваным тэксце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

rectify [ˈrektɪfaɪ] v. fml папраўля́ць, выпраўля́ць;

rectify the situation вы́правіць сітуа́цыю

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Вы́праўка ’постаць, выгляд’ (БРС); ’выправа; даведка’ (Нас.). Да выправіць (гл.). У апошнім значэнні, відаць, запазычанне з рус. вы́правка ’даведка’, у бел. вы́правіць ’дастаць дакументы ў афіцыйнай установе’ не зафіксавана. Падрабязней аб гэтым дзеяслове гл. Шанскі, 1, В, 229.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

verschlmmbessern vt іран. вы́правіць на го́ршае, паго́ршыць, заме́ст таго́, каб вы́правіць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вы́праўлены I испра́вленный, вы́правленный; см. вы́правіць I

вы́праўлены II

1. отпра́вленный; проведённый; снаряжённый;

2. отпра́вленный, вы́сланный;

3. по́сланный;

1-3 см. вы́правіць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КРЫ́ТЫКА (ад грэч. kritikē майстэрства разбіраць, судзіць),

1) абмеркаванне, разбор каго-н. ці чаго-н. з мэтай ацаніць вартасць, выявіць і выправіць недахопы. Напр., Літаратурная крытыка, Тэатральная крытыка.

2) Даследаванне, навук. праверка правільнасці, дакладнасці чаго-н. Напр., К. гіст. крыніц.

т. 8, с. 521

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

leopard [ˈlepəd] n. леапа́рд

a leopard cannot change its spots ≅ гарба́тага магі́ла вы́правіць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

астэапла́стыка

(ад астэа + -пластыка)

аперацыя па перасадцы касцявой тканкі, каб выправіць дэфекты косці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

павыпраўля́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Выправіць усё, многае. Павыпраўляць рэчышчы. Павыпраўляць памылкі ў дыктантах.

павыпраўля́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Выправіць, адправіць усіх, многіх або ўсё, многае. Павыпраўляць людзей у экспедыцыі. Павыпраўляць дзяцей з дому. Павыпраўляць машыны ў поле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)