тэ́сцер

(англ. tester, ад test = выпрабоўваць, даследаваць)

універсальны вымяральны прыбор, пры дапамозе якога можна вызначыць розныя электрычныя велічыні (напр. актыўнае супраціўленне, сілу электрычнага току або напружанне ў электрычных ланцугах), праверыць радыёлакацыйную станцыю і іншую высокачастотную апаратуру.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

essay

[ˈeseɪ]

1.

n.

1) літарату́рны на́рыс; эсэ́ n., indecl.

2) спро́ба f., намага́ньне n.; выпрабава́ньне n.

2.

v.t.

1) спрабава́ць

2) выпрабо́ўваць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

proberen vt

1) (с)прабава́ць (што-н. зрабіць)

2) каштава́ць; (с)прабава́ць

3) выпрабо́ўваць, правяра́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

tempt [tempt] v.

1. (into) спакуша́ць;

The devil tempted him. Яго падбіў д’ябал.

2. ва́біць; на́дзіць;

I was tempted to leave. Мне карцела сысці.

tempt fate/providence выпрабо́ўваць лёс; шука́ць бяды́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Іспы́т ’праверка ведаў, экзамен’, ’выпрабаванне, праверка’ (ТСБМ, Гарэц.). Рус. испыта́ние ’праверка, даследаванне’, ’экзамен’, ’цяжкае перажыванне, няшчасце, жыццёвая нягода’, дыял. испы́т ’спроба, проба’, испы́тка ’выпрабаванне, праверка’, ’спроба’, укр. і́спит ’выпрабаванне’, ’экзамен’, іспіта́ння ’выпрабаванне’, серб.-харв. ѝспит ’экзамен’, ’допыт’, ’заручыны’, балг. и́зпит ’экзамен’, ’выпрабаванне’, макед. испит ’тс’. Ст.-рус. испытъ ’расследаванне, дазнанне’, ’проба, праверка’ < ст.-слав. испытъ ’выпрабаванне, даследаванне’ поруч з испытание ’выпрабаванне, даследаванне, расследаванне’. Бязафікснае ўтварэнне ад испытати (відаць, калька ст.-грэч. ἐξ‑ετάξω ’даследаваць, выпрабоўваць’ з ἐξ‑ ‑ис, ἐτάξω‑ пытаю), гл. Шанскі, 2, I, 128.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

test2 [test] v.

1. выпрабо́ўваць; правяра́ць;

test smb.’s eyesight правяра́ць чый-н. зрок

2. тэсці́раваць, право́дзіць кантро́льную рабо́ту;

test smb. on smth. тэсці́раваць каго́-н. па чым-н.

test the waters правяра́ць сітуа́цыю

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

próbować

незак.

1. спрабаваць;

próbować przejść — спрабаваць прайсці;

2. каштаваць; прабаваць;

próbować jabłko — каштаваць яблык;

3. выпрабоўваць; правяраць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

bespelen vt

1) (і)гра́ць (на музычным інструменце), выпрабо́ўваць (музычны інструмент)

2) рабі́ць за́піс (на плыту, на стужку)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Про́ба ’ўзор’, ’невялікая частка чаго-небудзь, узятая для праверкі; вызначэнне якасці’, ’выпрабаванне’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Сл. ПЗБ), проб ’тс’ (Ян.), сюды ж про́боваць ’каштаваць’ (ТС). Запазычанне з польск. próba ’праверка, выпрабаванне’ (Карскі, Белорусы, 156; Брукнер, 437; Кюнэ, Poln., 89), таксама як і рус., укр. про́ба (Фасмер, 3, 370). Крыніца слова ў с.-лац. proba ’проба’ ад probāre ’правяраць, выпрабоўваць’, якое трапіла ў польскую мову праз ням. Probe (гл. Брукнер, там жа; Банькоўскі, 2, 797). Адносна формы м. р. проб параўн. рус. пороховой проб (1705 г.). Ст.-бел. проба ’катаванне, мука’ з польскай (Булыка, Запазыч., 264).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

prove [pru:v] v. (proved, proved or proven)

1. дака́зваць, даво́дзіць;

They said I wouldn’t succeed, but I proved them wrong. Яны сцвярджалі, што я не даб’юся поспехаў, але я даказаў, што яны памыляліся.

2. выпрабо́ўваць, правяра́ць

3. ака́звацца, праяўля́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)