віда́ць, у форме інф., у знач. вык.

1. Можна бачыць, разгледзець.

Адсюль усё добра в.

Блізка в., ды далёка дыбаць (прыказка).

2. Можна разумець.

Сэнс байкі добра в.

3. Быць відавочным, вынікаць.

З гэтага в., што работа скончана ў тэрмін.

4. у знач. пабочн. сл. Як здаецца, мабыць, напэўна.

В., прыйдзецца ехаць аднаму.

◊

Ад зямлі не відаць (разм.) — вельмі маленькага росту.

Відам не відаць (разм.) — ніякіх прымет, нідзе не відаць.

Па ўсім відаць або як відаць — напэўна, відавочна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

hérrühren vi (von D) пахо́дзіць, выніка́ць;

aus dem vórigen Jahrhúndert ~ браць свой пача́так з міну́лага стаго́ддзя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

erhéllen

1. vt

1) асвятля́ць, азара́ць

2) растлума́чваць (што-н.)

2. vi выніка́ць, выяўля́цца

3. ~, sich праясня́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

entstéhen* vi (s)

1) узніка́ць

2) выніка́ць (з чаго-н.);

◊

was auch daráus ~ mag няха́й бу́дзе, што бу́дзе

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

powstawać

powsta|wać

незак.

1. уставаць;

2. паўставаць;

3. узнікаць, вынікаць;

~je trudność — узнікае цяжкасць;

~je nowa organizacja — узнікае новая арганізацыя;

гл. powstać

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

result​2 [rɪˈzʌlt] v.

1. (from) выніка́ць, адбыва́цца ў вы́ніку (чаго-н.);

Nothing has resulted from my efforts. З маіх намаганняў нічога не выйшла.

2. (in) канча́цца (чым-н.); мець (сваі́м) вы́нікам;

It was an accident that resulted in the death of two passengers. У выніку аварыі загінулі два пасажыры.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

РОЗУМАЗАКЛЮЧЭ́ННЕ,

форма мыслення або лагічнае дзеянне, у выніку якога з аднаго або некалькіх суджэнняў (пасылак) выводзіцца новае суджэнне (заключэнне або вывад). Р., атрыманае на аснове пэўных правіл логікі сапраўдных ведаў з сапраўдных пасылак, з’яўляецца найпрасцейшай формай доказу. Веданне мяркуемых пасылак і правіл логікі, якія выяўляюцца пры дапамозе фармалізацыі канкрэтных па змесце Р., дазваляе кантраляваць выкарыстанне розных відаў розумазаключальнай дзейнасці мыслення. Усе гіпотэзы, тэорыі і інш. развітыя формы арг-цыі навук. ведаў уяўляюць сабой разгорнутыя Р. або іх сістэмы. У залежнасці ад колькасці пасылак Р. падзяляюцца на непасрэдныя, у якіх заключэнне атрымліваецца з адной пасылкі, і апасродкаваныя, дзе заключэнне выводзіцца не менш як з 2 пасылак. Паводле характару сувязі паміж веданнем рознай ступені агульнасці, якая выражаецца ў пасылках і заключэнні, адрозніваюць 3 віды Р.: дэдукцыйныя (ад агульнага да прыватнага, гл. Дэдукцыя), індукцыйныя (ад прыватнага да агульнага, гл. Індукцыя), па аналогіі (ад прыватнага да прыватнага). Фармалізаванае выражэнне структуры дэдукцыйных Р. распрацавана ў сілагістыцы Арыстоцеля. У індукцыйных Р., распрацаваных Ф.​Бэканам і Дж.​Мілем, пры сапраўднасці пасылак і захаванні адпаведных лагічных працэдур (напр., правіл абагульнення) заключэнне ў агульным выпадку можа быць як сапраўдным так і памылковым. Такім, напр., можа аказацца сцвярджэнне: «калі электраправоднасцю валодаюць некаторыя прадстаўнікі класа металаў, то і ўсе металы электраправодныя». Але гэта заключэнне будзе з неабходнасцю вынікаць, калі пераканацца, што ўсе прадстаўнікі металаў валодаюць уласцівасцю электраправоднасці; у такім выпадку няпоўная індукцыя пераходзіць у поўную. У залежнасці ад структуры складаных суджэнняў і лагічных звязак Р. логікі суджэнняў падзяляюцца на ўмоўна-катэгарычныя, чыста-ўмоўныя, раздзяляльна-катэгарычныя, умоўна-раздзяляльныя (дылема). Асобную групу несілагістычных Р. складаюць Р. адносін. Такімі Р. з’яўляюцца, напр., Р. роўнасці (калі x=y, y=z, то x=z), Р. ступені (калі A>B; B>C, то A>C), Р. роднасці (Іван — брат Пятра, Пётр — брат Андрэя, значыць, Іван — брат Андрэя). У працэсе мыслення некаторыя пасылкі часта прапускаюцца, а правілы вываду робяцца на інтуітыўнай аснове, што вядзе да з’яўлення лагічных памылак і няправільных Р. (паралагізм, сафізм). Навук. распрацоўкі тэорыі Р. і звязанай з ёю тэорыі доказу ажыццяўляюцца ў рамках фармальнай матэм. логікі.

Літ.:

Колмогоров А.Н., Драгалин А.Г. Введение в математическую логику. М., 1982;

Бочаров В.А. Аристотель и традиционная логика. М., 1984;

Брюшинкин В.Н. Практический курс логики для гуманитариев. М., 1996;

Минто В. Дедуктивная и индуктивная логика: Пер. с англ. СПб., 1995.

С.​Ф.​Дубянецкі.

т. 13, с. 401

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

arise

[əˈraɪz]

v.i. arose, arisen, arising

1) устава́ць

2) падыма́цца, узно́сіцца

Smoke arises from the chimney — З ко́міна падыма́ецца дым

3) паўстава́ць; узьніка́ць

if the need should arise — калі́ ўзьні́кне патрэ́ба

4) выніка́ць з чаго́, быць вы́нікам чаго́

Accidents arise from carelessness — Вы́падкі ёсьць вы́нікам неасьцяро́жнасьці

5) уваскраса́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Віда́ць ’можна бачыць, разглядзець’; ’можна зразумець’; ’быць відавочным, вынікаць’; ’як здаецца, мабыць, напэўна’ (КТС, БРС, Гарэц., Шат., Нас.; КЭС, лаг.; Бяльк., Касп.). Укр. видати ’бачыць’, рус. видать ’тс’; ’відаць, можна бачыць’; ’відавочна’, ст.-рус. видати ’бачыць’; ’заўважаць’; ’быць прынятым кім-небудзь’; ’адчуваць, пераносіць, перажываць’; ’мець’; ’можна бачыць’, польск. widać ’(можна) бачыць, відаць’; ’відавочна’, nie widał ’не павінен’, nie widałem ’мне гэта не хочацца, я нават не думаю пра гэта’, чэш. vidati, славац. vídať ’бачыць (час ад часу, часта) каго-небудзь’; ’уяўляць сабе, мець уяўленне’; ’назіраць’; ’звяртаць увагу на што-небудзь’; ’можна бачыць’; ’мець жаданне бачыць каго-небудзь’; ’відавочна’, серб.-харв. ви́дати ’вылечваць, лячыць раны знахарствам’, ви́ђати ’бачыць, сустракаць (часта)’, макед. вида ’лячыць’. Прасл. víd‑ati ўтворана пры дапамозе ітэратыўнага суфікса ‑a‑ti ад vid‑ěti. Да відзець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

истека́ть несов.

1. (вытекать, выливаться) уст. выцяка́ць; перен. (выходить, появляться) выхо́дзіць; (проистекать — ещё) выніка́ць;

2. (о времени) міна́ць, канча́цца;

срок догово́ра истека́ет тэ́рмін дагаво́ру канча́ецца;

3. (исходить кровью, слезами и т. п.) сыхо́дзіць, сплыва́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)